Праваслаўную царкву ў Мiлаславiчах дапамог аднавiць нямецкi пратэстант
Фёдар ГАНЧАРОЎ, старшыня Краснапольскага раённага Савета дэпутатаў.
Ведаеце, як жартуюць у Бабруйску? «Наш горад — не першы на Магiлёўшчыне, але i не другi...» А не так даўно мне выпаў гонар прадстаўляць у гэтым горадзе сваю краснапольскую дэлегацыю на мiжнародным фестывалi народнай творчасцi «Вянок дружбы».
Наша дружба з Бабруйскам пачалася даўно. Справа ў тым, што Першамайскi раён гэтага горада з’яўляецца шэфам Краснапольскага раёна. Працоўныя калектывы «Бабруйск-аграмаша», гiдролiзнага завода i «Беларусьгуматэхнiкi» ўзялi пад сваю апеку сельгаспрадпрыемствы Краснапольскага раёна. I заўсёды, нягледзячы на розныя цяжкасцi, знаходзiлi магчымасць аказаць адчувальную дапамогу раёну Магiлёўшчыны, найбольш пацярпеўшаму ад Чарнобыльскай катастрофы. Для нашага СВК «Горскi» i «Нарыманаўскi» Бабруйскi гiдролiзны завод знаходзiў фiнансавыя сродкi i тэхнiчныя магчымасцi, дапамагаў спецыялiстамi ў час напружанага жнiва i нарыхтоўкi кармоў. «Беларусьгуматэхнiка» заўсёды падтрымлiвала краснапольскую «Дружбу» i СВК «Халмянскi». «Бабруйскаграмаш» пастаўляў тэхнiку найлепшых узораў... Можа, каго гэта здзiвiць, але для нашага Краснапольскага раёна, у значнай ступенi датуемага дзяржавай, лямпы для асвятлення вулiц райцэнтра — таксама дапамога. У свой час наш раённы Савет дэпутатаў звярнуўся да старшынi Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Ю. Бандарэнкi з просьбай дапамагчы ў асвятленнi Краснаполля. I просьба гэта была ўважана — калектыў «Беларусьгуматэхнiкi» выдзелiў 100 лямп для вулiчнага асвятлення нашага райцэнтра. Але ж, як кажуць, не хлебам адзiным жыве чалавек. Супрацоўнiцтва i партнёрства знаходзiць свой працяг i ў трывалых культурных сувязях. Нi адно значнае мерапрыемства ў гэтай галiне не абыходзiцца без краснапальчан у Бабруйску, а бабруйчан — у Краснаполлi. Ёсць у нас у Краснаполлi сваё светлае свята — 1 кастрычнiка, дзень вызвалення Краснапольшчыны ад нямецка-фашысцкiх акупантаў. З музыкай, песнямi i, канешне ж, са слынным «Краснапольскiм падворкам». Што прыемна ўразiла — на мiжнародным фестывалi «Вянок дружбы» з’явiўся «Бабруйскi падворак». Значыць, наш самабытны «Краснапольскi падворак» у свой час прыглянуўся бабруйчанам, запаў у душу... Iдэя, увасобленая ў жыццё ў Бабруйску на пешаходнай частцы вулiцы Сацыялiстычнай, папоўнiлася мясцовым каларытам. Бабруйскi Арбат ператварыўся ў сапраўдны беларускi падворак, дзе былi прадстаўлены работы мастакоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Магiлёўшчыны, цудоўныя вырабы з саломкi i дрэва, вышыўкi i пляценнi... Як сцвярджалi бабруйчане, такога масавага кiрмашу ў iх горадзе даўно не было. Наша ж краснапольская дэлегацыя была акружана цяплом i ўвагай кiраўнiцтва горада i Першамайскага раёна... Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вёска Мiлаславiчы — адна з самых вялiкiх у Клiмавiцкiм раёне, непадалёк ад беларуска-расiйскай мяжы. |
|