На тэхналагiчную «рэвалюцыю» ў раённых бальнiцах адведзена ўсяго тры гады
Надзея НIКАЛАЕВА
СIТУАЦЫЯ За апошнiя тры гады колькасць сельскiх урачэбных амбулаторый павялiчылася ў Беларусi з 451 да 560. Больш за палову з iх працуюць па прынцыпу сямейнай медыцыны...25 сакавiка гэтага года кiраўнiком нашай дзяржавы была зацверджана Дзяржаўная праграма адраджэння i развiцця вёскi на 2005—2010 гады, асобны раздзел якой прысвечаны развiццю сельскай медыцыны. Што робiцца i што будзе зроблена ў рамках дзяржаўнай праграмы ў блiжэйшыя гады — аб гэтым журналiстам расказалi начальнiк упраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Цыбiн i галоўны хiрург Мiнiстэрства аховы здароўя Мiхаiл Ваявода. Па-першае, галоўная стаўка ў сельскай медыцыне сёння робiцца на сямейнага ўрача — спецыялiста з унiверсальнымi ведамi, якi здольны аказваць самы шырокi спектр медыцынскiх паслуг пацыентам любога ўзросту. Гэта, так бы мовiць, i педыятр, i афтальмолаг, i неўрапатолаг, i хiрург у адной асобе. Кадравае забеспячэнне ўрачамi агульнай практыкi, участковымi ўрачамi (тэрапеўтамi, педыятрамi) i стаматолагамi павiнна ажыццяўляцца ў сярэднiм з разлiку адзiн урач на 1,3 тысячы насельнiцтва. Матэрыяльна-тэхнiчная база з’яўляецца адной з важнейшых складовых сiстэмы аховы здароўя ўвогуле i сельскай медыцыны — у прыватнасцi. На аснашчэнне амбулаторый агульнай урачэбнай практыкi медыцынскiм абсталяваннем у 2005 годзе павiнна быць выдаткавана 3,9 мiльярда рублёў, пры гэтым новым медыцынскiм абсталяваннем будзе ўкамплектавана 147 амбулаторый. На правядзенне капiтальных рамонтаў медыцынскiх арганiзацый, размешчаных у сельскай мясцовасцi, у першым паўгоддзi было выдаткавана 2,8 млрд. рублёў. У дадатак да ўжо дзеючых сацыяльных стандартаў Мiнiстэрства аховы здароўя мае намер iнiцыiраваць яшчэ адзiн — камунальны. Медыкi перакананыя, што ў кожнай сельскай медустанове павiнны быць у наяўнасцi халодная i гарачая вада, цэнтральнае ацяпленне, каналiзацыя i добрыя пад’язныя дарогi. Да 2007 года плануецца правесцi рэканструкцыю цэнтральных раённых бальнiц. У дадзены момант ажыццяўляецца рэканструкцыя 24 бальнiц: у кожнай з iх будуць адрамантаваны i аснашчаны сучаснай апаратурай па дзве аперацыйныя залы i чатыры рэанiмацыйныя месцы. Усе рамонтна-будаўнiчыя работы фiнансуюцца за кошт мясцовых бюджэтаў, а з рэспублiканскага бюджэту запланавана накiраваць 9,4 млрд. рублёў на набыццё неабходнага медыцынскага абсталявання. Пасля рэканструкцыi ў раённых бальнiцах з’явяцца сучасныя наркозна-дыхальныя апараты, новае дыягнастычнае абсталяванне, сiстэмы для забеспячэння стэрыльнасцi, падачы медыцынскiх газаў, апрацоўкi хiрургiчнага iнструменту. У наступным годзе аналагiчная рэканструкцыя закране яшчэ 50 цэнтральных раённых бальнiц, у тым лiку i 9 мiжраённых медыцынскiх цэнтраў. У медыцынскiх цэнтрах, з улiкам большай колькасцi абслугоўваемага насельнiцтва, будзе абсталявана i большая колькасць аперацыйных залаў, а таксама рэанiмацыйных месцаў — па 4 i 12 адпаведна. Такi ж аб’ём работ запланаваны i на 2007 год. Да канца 2007 года павiнны быць рэканструяваны ўжо ўсе цэнтральныя раённыя бальнiцы. Паколькi трэць жыхароў сельскай мясцовасцi складаюць сёння людзi старога ўзросту, з улiкам дэмаграфiчнай сiтуацыi плануецца ў кожным адмiністрацыйным раёне адкрыць не менш чым адну-дзве бальнiцы сястрынскага догляду. У мiнулым годзе ў сельскай мясцовасцi ўжо функцыянавала 47 такiх бальнiц, якiя акрамя медыцынскай выконваюць яшчэ i не менш важную сацыяльную функцыю...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнiя тры гады колькасць сельскiх урачэбных амбулаторый павялiчылася ў Беларусi з 451 да 560. Больш за палову з iх працуюць па прынцыпу сямейнай
|
|