21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прысмакi з айвы

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Айва японская, паўночны лiмон цi хенамелес — назвы адной культуры. Раслiна пакуль яшчэ лiчыцца ў нас малараспаўсюджанай, i тым не менш вельмi карысная. Плады айвы ў сырым выглядзе амаль не ўжываюцца, iх выкарыстоўваюць больш для перапрацоўкi: робяць варэнне, джэм, мармелад, цукаты, кампоты, зефiр, пасцiлу, лiманад, жэле, вiно, лiкёры са спецыфiчным айвовым водарам.

Для варэння, напрыклад, прыгодныя плады ўсiх сартоў айвы. Iх прамываюць, здымаюць скурку, рэжуць на долькi, выразаюць насенныя камеры. Адразу ж як пачысцiлi, долькi апускаюць у падкiсленую ваду (2 г лiмоннай кiслаты на 1 л вады), каб плады не пацямнелi. Скурку i насенныя камеры залiваюць вадой i вараць на працягу 20 мiнут. Адвар працэджваюць i ў iм праварваюць долькi да размякчэння. Правараную айву астуджаюць халоднай вадой, а затым апускаюць у кiпячы сiроп (1 кг айвы, 1 кг цукру i 1/2 шклянкi адвару), перамешваюць, знiмаюць з агню i пакiдаюць на 6—8 гадзiн, каб долькi айвы лепш увабралi сiроп. Вараць у 3-4 прыёмы з выстойваннем па 5-6 гадзiн да гатоўнасцi. У канцы варкi дабаўляюць 3-4 г лiмоннай кiслаты. Варэнне атрымлiваецца светла-бурштынавага колеру.

Каб прыгатаваць вялёную айву, долькi пасля першага аддзялення соку засыпаюць цукрам паўторна (250 г на 1 кг), зноў вытрымлiваюць на працягу 15 гадзiн, сок злiваюць i аб’ядноўваюць. Долькi залiваюць гарачым сiропам, прыгатаваным з разлiку 350—400 г цукру i 250 г вады на 1 кг пладоў. Пры закрытай накрыўцы масу вытрымлiваюць на працягу 20 хвiлiн пры тэмпературы 90°С, затым сiроп злiваюць. Долькi падсушваюць у духоўцы.

Цукаты гатуюць з той жа масы, якую арымлiваюць пры вяленнi. Долькi пасля сушкi пакрываюцца дробнымi крышталiкамi цукру. Варэнне, прыгатаванае з цукатаў, добра захоўваецца дзякуючы павышанай канцэнтрацыi цукру.

Для прыгатавання жэле айву наразаюць кавалачкамi, не знiмаючы скуркi i не парушаючы насеннай камеры (у iх змяшчаецца шмат пенцiну), залiваюць вадой (0,5 л на 1 кг) i вараць да размякчэння. Атрыманую масу адцiскаюць, сок пакiдаюць на некалькi гадзiн для астывання, затым акуратна злiваюць, захоўваючы на дне асадак. На 1 л соку дабаўляюць 800 г цукру i вараць на марудным агнi, пакуль не выкiпiць 1/3 соку. У канцы варкi ў яго кладуць 3-4 г лiмоннай кiслаты, у гарачым выглядзе разлiваюць у слоiкi, а пасля таго як астыне — закрываюць пергаментнай паперай, завязваюць. Мякаць, якая засталася ад соку, выкарыстоўваюць для прыгатавання павiдла.

Для прыгатавання джэму з айвы ачышчаныя ад скуркi плады нацiраюць на буйной тарцы (без насенных камер) i з вадой (1 шклянка на 1 кг пладоў) праварваюць 10 мiнут, затым кладуць цукар (1 кг) i вараць на марудным агнi пры пастаянным памешваннi да гатоўнасцi. У канцы варкi дабаўляюць 3 г лiмоннай кiслаты.

I яшчэ адзiн рэцэпт. Спелыя плады айвы добра прамыць, абдаць варам, разрэзаць на 5-6 долек i вынуць насенне. На дно лiтровага слоiка насыпаць цукар слоем 4-5 см. Затым у слоiк паступова дабаўляць долькi айвы, перамешваючы iх з цукрам. Праз двое сутак цукар убярэ ў сябе водар айвы — i можна пiць чай.

Шчыра скажу, зайздрошчу тым, у каго ў садзе растуць такiя карысныя раслiны, з якiх можна прыгатаваць многа ўсяго смачнага.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Айва японская, паўночны лiмон цi хенамелес — назвы адной культуры. Раслiна пакуль яшчэ лiчыцца ў нас малараспаўсюджанай, i тым не менш вельмi карысная
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика