За што плацiм?
Наталля ЯРОМIЧ, «Мiнск-Навiны».
Больш за тысячу мiнчан звярнулiся з пачатку года ў жыллёва-камунальныя службы сталiцы з просьбай зрабiць пераразлiк аплаты камунальных паслуг. Аб гэтым паведамiў начальнiк Галоўнага вытворчага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркi Мiнгарвыканкама Барыс Васiльеў.
Часцей за ўсё гараджан абурае, на iх думку, высокая плата за ацяпленне i падагрэў гарачай вады. Аднак пры праверцы высветлiлася, што ў 96,1 працэнта выпадкаў разлiкi праведзены правiльна, а заяўнiкам накiраваны адказы-тлумачэннi аб дзеючым механiзме i парадку разлiкаў з насельнiцтвам за спажываемую цеплавую энергiю. Пры выяўленнi ж завышэння аб’ёмаў спажытай цеплавой энергii, выстаўленай да аплаты, праведзены пераразлiкi, а вiнаватыя прыцягнуты да адказнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за тысячу мiнчан звярнулiся з пачатку года ў жыллёва-камунальныя службы сталiцы з просьбай зрабiць пераразлiк аплаты камунальных паслуг. Аб гэты
|
|