21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ВЫХАВАННЕ ДАЧКI — СПРАВА БАЦЬКI?

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Марына КУЗЬМIЧ.

Пасля скасавання шлюбу «адваяваць» дзiця ў мацi ўдаецца рэдкаму бацьку...

У iндустрыяльна-педагагiчным тэхнiкуме меўся адбыцца конкурс Клуба вясёлых i знаходлiвых. Сябры папрасiлi студэнта эканамiчнага факультэта БДУ дапамагчы ў напiсаннi сцэнарыя. Усё ж такi той любiў жарты, анекдоты... Канешне, Андрэй з ахвотай узяўся за справу. Адкуль ён мог ведаць, што будзе выступаць на адной сцэне з будучай жонкай?

Ганна вучылася толькi на першым курсе. Маўклiвая за кулiсамi, яна iграла на сцэне, як сапраўдная артыстка. Напэўна, адбылося каханне з першага погляду. Праз два гады гэта была ўжо сям’я.

Бацькi падарылi маладым двухпакаёвую кватэру, i праз належны тэрмiн нарадзiлася Дар’я. Малады бацька працаваў тады днём касiрам у банку, а ноччу — у службе аховы. Андрэй быў упэўнены, што для выхавання дачкi стварае ўсе ўмовы, i не здагадваўся нават, што жонку штосьцi можа не здавальняць. А Ганне тым часам надакучыла сядзець у чатырох сценах. Яна займалася фiтнэсам, актыўна сустракалася з сяброўкамi. Пакуль Андрэй быў на «службах», Ганна кiдала Дар’ю адну дома i накiроўвалася... у начны клуб на дыскатэку.

Аднойчы здрада, безумоўна, адкрылася. Андрэй вярнуўся дадому крыху раней i ўбачыў жонку з другiм мужчынам. I гэта, як кажуць, быў сапраўдны ўдар. Андрэй не мог нават прыдумаць прычыну, па якой мацi можа пакiнуць шасцiмесячнае дзiця адно. Ён адразу захацеў разысцiся, але згодна з законам, падаць заяву на развод не меў права, паколькi дзiцяцi яшчэ не было трох гадоў. Не мог Андрэй i пакiнуць дачку з легкадумнай мацi. Таму вырашыў змагацца за тое, каб хаця б i праз тры гады, пасля разводу дачка засталася менавiта з iм.

— Калi сабраў усе належныя дакументы — аб матэрыяльным становiшчы, жыллёвых ўмовах, працоўныя характарыстыкi, нарэшце, звярнуўся да юрыста па кансультацыю, то ён мне паведамiў, што суд, як толькi азнаёмiцца з iмi, прыме рашэнне аб перадачы дачкi на выхаванне бацьку, а не мацi, — разказвае Андрэй цяпер. — Але працэс расцягнуўся на два гады... Усё ж такi стэрэатып, паводле якога дзiця павiнна заставацца з мацi, моцна перашкаджаў мне даводзiць да суда праўду...

Ганна не жадала пагаджацца з рашэннем Андрэя. Для яе ён ператварыўся ў бандыта, якi хоча адабраць родную дачку.

Раённы суд не задаволiў прашэнне бацькi аб перадачы дачкi яму на выхаванне, i Андрэй звярнуўся ў гарадскi суд. Органамi апекi i папячыцельства была створана спецыяльная камiсiя, якая прыняла да ўвагi тое, што ў двухпакаёвай кватэры бацькi былi спрыяльныя ўмовы для выхавання дзяўчынкi. Кажучы проста, быў i ложак, i адзенне, i цацкi. Мацi не магла прапанаваць Дар’i ўсё пералiчанае. Ганна вымушана была вярнуцца ў бацькоўскую трохпакаёвую кватэру, дзе пражывалi яе мацi i брат з жонкай. Маленькая дзяўчынка вымушана была спаць на адным ложку з мацi. Адначасова камiсiя не выявiла тут нi цацак, нi належнага адзення. Паводле рашэння гарадскога суда, Дар’я была перададзена бацьку. Мацi атрымала права на сустрэчы — два разы на тыдзень.

— Я веру, што перамога заўсёды на баку таго, хто кажа праўду, — тлумачыць Андрэй. — Я нiчога не выдумваў пра жонку, не «чарнiў» яе, нiколi не абражаў у прысутнасцi дачкi. I цяпер я шчаслiвы, што дзiця засталося са мной, што я кожны дзень iмкнуся ствараць для яе хатнюю атмасферу, i зраблю ўсё, каб даць ёй добрую адукацыю. Канешне, я не адзiнокi ў такiм парыве, бо мне дапамагаюць i мая матуля, i сястра, i сябры...

Ганна ўжо другi раз выйшла замуж, чакае дзiця. Як i належыць па закону, у аўторак i чацвер бачыцца з Дашай — забiрае з дзiцячага садка. Андрэй не прысутнiчае пры гэтым, бо аднойчы заўважыў, што дзяўчынцы складана ўзяць мацi за руку, калi ён побач. Андрэй разумее, што дзiця аднолькава любiць сваiх бацькоў. Што б памiж iмi нi адбылося...

«ПIКI» СЯМЕЙНЫХ КРЫЗIСАЎ

Наталля КIСЯЛЁВА, выкладчык кафедры псiхалогii Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага унiверсiтэта iмя М. Танка:

— На працягу жыцця сям’я сутыкаецца з рознымi цяжкасцямi. Псiхолагi адзначаюць, што прычынамi распаду можа быць смерць аднаго з членаў сям’i, здрада, арышт, п’янства мужа або жонкi, бяздзетнасць, раптоўнае i моцнае захворванне, празмерная фiзiчная i псiхалагiчная нагрузка ў бытавых умовах цi на працы, жыллёвая праблема, канфлiкт, рэзкая перамена ладу жыцця.

Чэшскiя вучоныя ўстанавiлi i апiсалi два крытычныя перыяды ў жыццi сям’i. Першы найбольш iнтэнсiўны i назiраецца памiж трэцiм i сёмым гадамi iснавання сям’i, прычым найбольшая вастрыня, напружанасць назiраецца памiж чацвёртым i шостым гадамi. Крызiсы звязаны са змяненнямi ў эмацыянальных адносiнах памiж мужам i жонкай. Нарастанне колькасцi канфлiктных сiтуацый прыводзiць да псiхалагiчнага напружання, адчування пастаяннай незадаволенасцi. Другi крызiс назiраецца памiж семнаццатым i дваццаць пятым гадамi сумеснага жыцця. Яго прычынамi становяцца адчуванне пустаты, звязанае перш-наперш з адасабленнем дзяцей.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля скасавання шлюбу «адваяваць» дзiця ў мацi ўдаецца рэдкаму бацьку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика