21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тыя, што нас берагуць

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК

Абярэгi ў традыцыйнай культуры беларусаў

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 3 і 6 снежня.)

Падагульняючы сказанае, можна выказаць наступнае меркаванне: адзначаючы кожнае наступнае свята, чалавек пры дапамозе выконваемага абраду iмкнуўся зазiрнуць наперад, вызначаючы не толькi iдэалогiю чарговага каляндарнага сегмента, але i праграму сваiх паўсядзённа-побытавых дзеянняў. Атрыбут-абярэг выконваў ролю матэрыялiзаванага сiмвала-гаранта (нават калi абярэгам выступала рытуальнае дзеянне) сакральнай падзеi i адначасова вiзуалiзацыяй калектыўнай памяцi аб тым, што на працягу многiх стагоддзяў ён спрыяў (а значыць, i далей будзе спрыяць) якой-небудзь сферы жыццядзейнасцi чалавека. Разам з тым кожны наступны атрыбут з’яўляўся сiмвалам уключэння той цi iншай прыродна-касмiчнай сферы ў жыццёвы колазварот чалавека. Кожны новы год чалавек тварыў свой мiкракосм пражывання i гаспадарання па мадэлi макракосму, Сусвету, тым самым быццам бы падпарадкоўваўся iдэi першаснага мiфа аб памiраючым i ўваскрасаючым дрэве. У вынiку ў адзiн тугi вузел звязвалася гiсторыя стварэння свету, узнiкнення чалавека, якi пачаў тварыць свой свет, калi Бог пазбавiў яго магчымасцi карыстацца дабротамi Райскага саду, з’яўлення чалавечага Роду як феномена калектыўнай памяцi аб усёй гiсторыi iснавання чалавецтва. У такiм разе абярэг станавiўся сакральна-магiчным (абрадам прамаркiраваным) унiверсумам мiфалагiчнай мiнуўшчыны i не падлягаючай (нават мяркуемай) пераацэнцы сацыякультурнай каштоўнасцю, без якой чалавек i прастора яго пражывання лiчылiся непаўнавартаснымi, не здольнымi на далейшае гарманiчнае iснаванне. У хрысцiянскiя часы абярэг стаў сiмвалiчнай часцiнкай самога Бога (як, напрыклад, Турынская плашчанiца, як царкоўнае вiно i прасфора, як мошчы святых), тым самым атрымаў рысы паўсюднай прысутнасцi i здольнасць паспрыяць чалавеку ў самай складанай сiтуацыi або ў самую цяжкую хвiлiну. Напрыклад, калi чалавек заблукаў ў лесе i пачаў разумець, што яго «водзiць нячыстая сiла», ён мог перахрысцiцца i сказаць словы замовы або малiтвы, пасля чаго да яго вярталася здольнасць спакойна ацанiць абстаноўку, зарыентавацца па вялiкай колькасцi прымет па баках свету, i рушыць далей у правiльным накiрунку.

Цiкава тое, што лёс абярэгаў быў зусiм розны. Можна сказаць, што абярэг быў квiнтэсенцыяй фiласофскага асэнсавання часу ў традыцыйнай культуры. Ён (час) быў адначасова i вечны, i цыклiчны, i дыскрэтны, i непарыўны. Гэтак жа складвалася i доля абярэга. Напрыклад, галiнка асвячонай вярбы захоўвалася роўна год, а затым спальвалася ў суботу перад Вербнiцай. Але назаўтра ж асвечалася новая i падхоплiвала эстафету мiнулагодняй. Таму можна сказаць, што яна была абярэгам на адзiн год i адначасова на ўсё жыццё чалавека. Рэшткi грамнiчнай свечкi не выкiдвалi, а, наадварот, уплаўлялi ў новую «грамнiцу», тым самым захоўваючы непарыўную пераемнасць. Кожны год гаспадыня фарбавала i асвячала новыя яйкi перад Вялiкаднем, аднак адно з iх пакiдала за iконамi, i яно магло праляжаць там некалькi гадоў. У той жа час заручальныя пярсцёнкi выконвалi сiмвалiчную ролю на працягу жыцця сямейнай пары, а iконы, якiя прыносiлi ў хату на ўлазiны, засцерагалi яе цэлы век, пакуль не пабудуюць новую.

Акрамя тых пытанняў, якiя былi пастаўлены раней, нас цiкавiць механiзм пераўтварэння-пераўвасаблення побытавай рэчы (той самай солi) у абрадавы атрыбут, якi раптам надзяляўся незвычайнымi рысамi i здольнасцямi i мог аказваць уплыў на жыццё чалавека далёка па-за межамi сакральнага (святочна прамаркiраванага) часу. Пры гэтым мы загадзя разумеем, што i сама колькасць абярэгаў можа быць значна большай i асаблiва шырэйшым можа аказацца кола сiтуатыўнай уплывовасцi. Збiраючы матэрыялы па тых цi iншых абярэгах, мы абапiралiся на даследаваннi i архiўныя матэрыялы не толькi беларускiх даследчыкаў традыцыйнай духоўнай спадчыны, але i на працы рускiх i ўкраiнскiх збiральнiкаў i навукоўцаў. Будзем спадзявацца, што гэта публiкацыя — толькi пачатак распрацоўкi вялiкай, складанай, але надзвычай цiкавай тэмы. Далей мы будзем разглядаць абярэгi, звязаныя з цяжарнай жанчынай, родамi i жыццём дзiцяцi да 12 гадоў; з практыкай правядзення беларускага народнага вяселля, а таксама разгледзiм неабсяжна вялiкую колькасць забарон, перасцярог i абярэгаў, якiя датычылiся пахавальна-памiнальнай абраднасцi. Асобная гаворка пойдзе пра абярэгi, звязаныя з жытлом i гаспадаркай нашых продкаў. Будзем спадзявацца, што ў гэту працу самым актыўным чынам уключацца нашы чытачы. Хочацца верыць у тое, што яны абавязкова падзеляцца сваiмi ведамi, цiкавымi павучальнымi гiсторыямi, якiя дапамогуць глыбей спасцiгнуць механiзм вылучэння таго цi iншага прадмета з вялiкага кола да яго падобных, характар яго сакралiзацыi i шляхi сямейна-радавога i побытава-святочнага выкарыстання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абярэгi ў традыцыйнай культуры беларусаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика