Нелегалам-таксiстам самы час задумацца
Работнiкi падатковых органаў сталiцы будуць i надалей прымаць самыя жорсткiя меры ў адносiнах да вадзiцеляў, якiя нелегальна займаюцца прыватным вознiцтвам грамадзян. Аб гэтым карэспандэнту агенцтва «Мiнск—Навiны» паведамiў намеснiк начальнiка ўпраўлення па кантролю за абаротам падакцызнай прадукцыi i арганiзацыi рэйдавай работы iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь па гораду Мiнску Вiктар Шарупiч. За парушэнне правiлаў ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 20 да 50 мiнiмальных заработных плат з канфiскацыяй аўтамабiля, або без канфiскацыi. Паводле слоў Вiктара Шарупiча, за дзесяць месяцаў гэтага года ў Мiнску быў арыштаваны i накiраваны ў даход дзяржавы 21 аўтамабiль на агульную суму 89 мiльёнаў рублёў, рашэннем судоў да адмiнiстрацыйнай адказнасцi прыцягнута 58 фiзiчных асоб, сума прад’яўленых штрафаў склала больш чым 36 мiльёнаў рублёў.
Iгар ГОЛАД, «Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнiкi падатковых органаў сталiцы будуць i надалей прымаць самыя жорсткiя меры ў адносiнах да вадзiцеляў, якiя нелегальна займаюцца прыватным вознi |
|