21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзецям — навука

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ад прадзедаў

Легенды — сумныя, вясёлыя, жахлiвыя, прыгожыя, пераказаныя прашчурамi нашымi i таму захаваныя — ёсць у кожнай мясцовасцi. Гэту — пра возера паблiзу Iўя — я пачуў ад жыхароў вёсак Красоўшчына i Гаўе.

Тут, шмат вякоў назад, ля бойкага шляху ў Лiду i Вiльню, знаходзiлiся карчма i заезны дом для праезджага люду. Хто iх будаваў — гiсторыя не данесла, а вось апошнiм гаспадаром быў...

На першы погляд, проста сквапны хiтруган па прозвiшчу Няхвед, на другi ж — ледзь не бандыт з вялiкай дарогi. Бо запынiцца ў яго нейкi вандроўнiк — гаспадар так i тупае: вячэрай кормiць, поiць, а сам усё выпытвае, куды едзе чалавек, што вязе. I калi госць купец якi, цi багач пры капейцы, карчмар паведамляе праз парабка бандытам. I тыя ведаюць ужо, дзе напасцi на таго падарожнiка, калi, што можна ўзяць, каб потым i з Няхведам падзялiцца...

Такiм вось чынам i нажываўся ён. Навакольны люд гэта ведаў, пакутаваў — ад яго, ад лясных разбояў — ды зацята маўчаў. Адно — Божай Мацi малiўся, каб наслала кару на грэшнiкаў ды спакой на iхнiя землi.

I вось аднойчы (мусiць, пачула яна?) завiтаў у заезны дом вельмi стомлены святар з Навагрудскай парафii. Толькi лёг адпачыць, падзякаваўшы Богу за пражыты дзень, як, лiчы, тут жа i прачнуўся: нехта... казаў яму з’ехаць. I чым хутчэй, тым лепш. Ды так настойлiва, патрабавальна, што кiнуў ён усё...

Вярсты дзве ад’ехаўся, як счарнела неба ад хмар, блiснулi маланкi, зямля аж скаланулася ад раскатаў грому i чорнай залевы. Святар спахапiўся, што святую кнiгу забыў. Павярнуў каня i калi пад’ехаў...

Ад жаху абнёс сябе крыжам: на тым месцы, дзе толькi што стаялi карчма, заезны дом, бушавала чорная вада. Яна кiпела, булькала i выпускала сапраўдны смуродны чад.

...Iшлi гады. Шмат чаго пабачыў той ксёндз, але ў памяцi назаўсёды засталася Божая кара, якую пабачыў на свае вочы. Ён расказваў пра яе людзям. Ды яны i самi бачылi, як (сапраўды да трэцяга пакалення) пакутавала сям’я сквапнага Няхведа: заўчасна памерла сястра, захварэла жонка i адзiн з пяцi сыноў, бы дрэўцы без каранёў, засыхалi iншыя.

Вiленскi бiскуп, да якога яны кiнулiся з просьбай аб дапамозе, параiў iм пераехаць у iншае месца, памяняць прозвiшча i штодзень шчыра малiцца. Паслухалi яны, але за тры днi да ад’езду ўдава памерла, калекам застаўся сын, а вось iншыя, дзякуючы шчырым малiтвам, неяк ацалелi: пажанiлiся, нарадзiлi дзяцей...

Тыя, кажуць, i зараз жывуць (прычым, у адрозненне ад прашчура, вельмi сумленна...). Мо, адпачываюць нават на месцы, дзе колiсь была карчма. А зараз — невялiчкае прыгожае возера па iменi Чад.

I.А. Пракопчык, г. Iўе.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Легенды — сумныя, вясёлыя, жахлiвыя, прыгожыя, пераказаныя прашчурамi нашымi i таму захаваныя — ёсць у кожнай мясцовасцi. Гэту — пра возера паблiзу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика