«Палёт» рагулi. У склеп
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Той знаходзiўся ў адной з надворных пабудоў жыхара вёскi Лапацiна Гомельскага раёна, i дзверы ў яе былi адчынены. Невядома, што зацiкавiла там Рыжуху, але вядома, што яна зайшла туды i правалiлася ў склеп.
Гаспадар з сынам спрабавалi выцягнуць яе адтуль сваiмi сiламi. Але ж карова — не рэпка з вядомай казкi. А тут яшчэ «няўвязачка»: сын таксама аказаўся ў палоне i не мог вылезцi са склепа з-за цеснаты. Бацьку давялося тэрмiнова выклiкаць работнiкаў пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада, якiя адмыслова зрабiлi сваю справу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Той знаходзiўся ў адной з надворных пабудоў жыхара вёскi Лапацiна Гомельскага раёна, i дзверы ў яе былi адчынены |
|