21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кветкавы гараскоп

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напрыканцы года адыходзячага, перад пачаткам наступнага як нiколi хочацца казкi — людзi пачынаюць верыць у цуды, iмкнуцца даведацца, што iх чакае ў будучынi. У гэты час многiя звяртаюцца да народных прымет, варажбы, гараскопаў. Гараскопы бываюць розныя: мiфалагiчныя, кiтайскiя, японскiя. А мы прапануем вам

Кветкавы гараскоп

1—10 студзеня

Гарычка (горечавка) жоўтая. Таямнiчасць характару, у большай ступенi знешняя. Але прычынай скрытнасцi i замкнёнасцi можа быць звычайная сарамлiвасць. Чалавек, народжаны пад гэтым знакам, упарта дабiваецца мэты. Трэба асцерагацца халоднага надвор’я.

11—20 студзеня

Чартапалох. Выдумвае падчас непасiльныя для сябе заняткi. Навакольныя не заўсёды могуць разгледзець асноўную якасць чартапалоху — дабрыню. Ён цудоўны сябар i сем’янiн. Старанны работнiк. Працоўны запал можа прывесцi да ранняй гiпертанii.

21—31 студзеня

Сухацвет (бессмертник). Сцiплы, тым не менш пiльна сочыць за модай. Яго элегантнасць часта становiцца прадметам зайздрасцi. Але ў яго дастаткова энергii, каб перабароць усе цяжкасцi i з бляскам перамагчы нядобразычлiўцаў.

1—10 лютага

Амяла. Жанчына адрознiваецца цiкаўнасцю i лёгкасцю паводзiнаў. «Рызыкоўны» характар, здольнасць зачараваць нават самага непрыступнага мужчыну. Мужчыны, народжаныя пад гэтым знакам, павiнны рабiць стаўку на спорт, каб карыстацца папулярнасцю ў процiлеглага полу. Усё гэта захоўвае iм здароўе i робiць iх прывабнымi.

11—19 лютага

Беладонна (красавка). Жанчына — сцiплая прыгажуня. Не спрабуйце разгледзець яе з першага разу. У яе дастаткова сiл i энергii, каб даць патрэбны адпор. Мужчына, хоць i не прыгажун, але працуе як звер, без стомы. Таму i атрымлiвае адпаведна.

20—28 лютага

Мiмоза. Людзi, як i сама кветка, адрознiваюцца павышанай адчувальнасцю. Мiмоза перажывае вельмi хваравiта, калi яе працу недаацанiлi. Яна прывыкла ахвяраваць сабой, каб выканаць даручаную ёй работу i атрымаць падзяку. Небяспека iнфаркту i язвы страўнiка.

1—10 сакавiка

Мак. Прыгажосць маку адурманьвае. Лёгка трапiць у пастку маку i цяжка з яе выкараскацца. На шляху маку шмат перашкод. Трэба верыць у свае сiлы — толькi так мак можа дасягнуць поспеху.

11—20 сакавiка

Лiлея. Непрыкметнае зачараванне. Вытанчанасць натуры. Месяцавая кветка. Таямнiца, якую можна разгадаць толькi ў поўню. Маскарад, падман, флiрт.

21—31 сакавiка

Наперстаўка. У адрозненне ад кветкi — непрыкметай, светла-жоўтай — людзi, народжаныя пад гэтым знакам, адрознiваюцца рашучасцю. Наперстаўка дакладна i хутка знаходзiць правiльнае выйсце нават з самай заблытанай жыццёвай сiтуацыi. Нiколi не губляецца. Аднак нервы ў пастаянным напружаннi. Магчымы галаўныя болi.

1—10 красавiка

Магнолiя. Славалюбства, жаданне заўсёды быць першай — вось якасцi, якiя вызначаюць магнолiю. Аднак яе становiшча ў грамадстве даволi нетрывалае з-за нежадання прыслухоўвацца да парад iншых.

11—20 красавiка

Гартэнзiя. Яна велiкадушная, шчодрая, любiць пагуляць. Аднак такая шырыня часта раздражняе навакольных, якiя чакаюць ад яе канкрэтнай дапамогi.

21—30 красавiка

Вяргiня. Шыкоўная вяргiня павiнна заўсёды трымацца залатой сярэдзiны. Максiмалiзм часта перашкаджае дасягнуць жаданага. Вяргiні трэба больш узважана, чым iншым, разлiчваць на свае сiлы. Не трэба цалкам спадзявацца на ўдачу.

1 мая—10 мая

Ландыш. У ландыша шчодрае, адкрытае сэрца. Жанчыне-ландышу неабходны надзейны абаронца, напрыклад, мужчына-чартапалох. На рабоце ў ландыша ўсё ў парадку, хоць празмерны запал часам дзейнiчае на нервы.

11—21 мая

Партулак. Недаверлiвы, заўсёды чакае падману, нават ад каханага чалавека. З партулакам цяжка дома i на рабоце. У каханнi — асаблiва. Партулак трэба берагчы.

22—31 мая

Рамонак. Гэта традыцыйна: любiць — не любiць. Цяжка зразумець, хоць прыцягвае да сябе.

1 —11 чэрвеня

Званочак. Кансерватар. Любая перамена для яго страшная, павяргае ў адчай. Выратаванне званочка — добрая сям’я, дом. Любiмы сродак перамяшчэння — цягнiк. Самалёт — нi ў якiм разе.

12—21 чэрвеня

Стакротка (маргарытка). Не адрознiваецца рамантызмам i смеласцю. Цiхоня, дамаседка, назiральнiк. У падзеях удзельнiчае часцей за ўсё як назiральнiк. Дамагаецца свайго.

22 чэрвеня—1 лiпеня

Цюльпан. Мужчына, бясспрэчна, Дон-Жуан. Жанчына энергiчная. Шмат сiл трэба прыкласцi, каб дабiцца яе прызнання.

2—12 лiпеня

Белы гарлачык. I вада, i зямля, i паветра. Вельмi разнастайная натура. Невялiкiя перашкоды на жыццёвым шляху лёгка пераадольваюцца.

13—23 лiпеня

Фiялка. Прыцягвае да сябе ўсеагульную ўвагу. Яна звычайна хаваецца ў цянi, але заўсёды гатова выйсцi на сонца i ўзяць тое, што ёй трэба.

24 лiпеня—2 жнiўня

Шыпшына. Колецца. Голымi рукамi яе не возьмеш. Хоць, калi прыгледзецца, калючкi — гэта яе абарона.

3 жнiўня—12 жнiўня

Сланечнiк. Знайшоў сваё месца пад сонцам. Поспехi яго не асляпляюць.

13—23 жнiўня

Ружа. Каралева кветак. Ружа выклiкае зразумелую зайздрасць у астатнiх. Яна непрыступная. Складана ўвесь час паказваць сваю недасягальнасць. Трэба клапацiцца пра здароўе, не трэба ператамляцца.

24 жнiўня—2 верасня

Дэльфiнiум. Аскет. Непатрабавальны да сябе, толькi да iншых. Але чалавек, народжаны пад гэтым знакам, павiнен умець даць адпор нядобразычлiўцам.

3—11 верасня

Гваздзiк. Чалавек з прамым характарам. Такая ўласцiвасць зусiм не падабаецца навакольным. Гваздзiк стаiць на сваiм, нават калi сiла не на яго баку. Галоўнае — адстаяць праўду.

12—22 верасня

Астра. Смутак восенi добра палягчаюць астры. Так, чалавек-астра рассейвае змрок вясёлым норавам. Але гэта не проста весялосць, а свядомыя паводзiны. Такiх людзей цэняць i падначаленыя, i начальства.

23 верасня—3 кастрычнiка

Верас. Людзi, народжаныя пад гэтым знакам, адрознiваюцца вытанчанасцю. Гэта незаменныя спецыялiсты-унiверсалы. Ведаюць цану сваiм залатым рукам. Верас — добры таварыш. У бядзе нiколi не пакiне.

4 —13 кастрычнiка

Камелiя. Прыемная знешнасць. Вытанчанасць, але нягледзячы на гэта — мужнасць. У паводзiнах шмат дзiцячага, артыстычныя даныя.

14 —23 кастрычнiка

Бэз. Сiмвал росквiту, свежасцi, маладосцi. Старанны i мэтанакiраваны. Бэз з задавальненнем дапамаге iншым.

24 кастрычнiка—2 лiстапада

Фрэзiя. Бясстрашнасць, настойлiвасць, упартасць, якая часам шкодзiць. Людзi, народжаныя пад гэтым знакам, выклiкаюць сiмпатыю, дзякуючы якой паспяхова рухаюцца па службе. Трэба праяўляць большую дыпламатычнасць. Не варта ператамляцца.

3—12 лiстапада

Архiдэя. Такiя людзi адрознiваюцца таямнiчасцю i загадкавасцю. Розныя сумненнi прыво-дзяць да непаразуменняў з навакольнымi i начальствам.

13—22 лiстапада

Пiвоня. Хуткi век у пiвонi-кветкi. Але пiвонi-чалавеку можна не хвалявацца за здароўе. Вядома ж, пры разумных перапынках у працы. Пiвонi трэба быць больш стрыманай i менш расказваць аб сваiх планах.

23 лiстапада—2 снежня

Гладыёлус. Чалавек, народжаны пад гэтым знакам, асаблiвымi талентамi не вызначаецца, але вельмi працалюбiвы i старанны. Калi ў яго будзе добры кiраўнiк, шмат чаго можа дасягнуць.

3—12 снежня

Дзьмухавец. Сiмвал цеплынi. Любiць свежасць, подых ветрыку. Не можа без увагi навакольных. Калi яго крытыкуюць на рабоце, заўсёды можа абаранiць сябе.

13—22 снежня

Лотас. Сiмвал чысцiнi. Лотас — гэта экзотыка. Дзякуючы экзатычнасцi, неардынарнасцi мыслення i паводзiнаў лотасу многае дазваляюць. Трэба быць больш гiбкiм у адносiнах да людзей.

23—31 снежня

Эдэльвейс. Чалавек, народжаны пад гэтым знакам, валодае якасцямi добрага сябра. Перш за ўсё — гэта надзейнасць. Спакойны тэмперамент.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы года адыходзячага, перад пачаткам наступнага як нiколi хочацца казкi — людзi пачынаюць верыць у цуды, iмкнуцца даведацца, што iх чакае ў бу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика