21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Знайсцi ўсё. У Iнтэрнэце

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЗАХАРАВА

Ведай нашых!

За перамогу ў Кубку Яндэкса беларускi праграмiст атрымаў больш як 500 тысяч расiйскiх рублёў

Шосты раз запар прайшоў Кубак Расii па пошуку ў Iнтэрнэце. Гэты iнтэлектуальны конкурс вядомы таксама як Кубак Яндэкса — адной з буйнейшых расiйскiх пошукавых сiстэм. Сутнасць спаборнiцтва ў тым, каб за мiнiмальную колькасць часу, карыстаючыся Iнтэрнэтам ды ўласнымi мазгамi, знайсцi максiмальна дакладныя адказы на закавырыстыя пытаннi. Былi б толькi жаданне ды руская раскладка на клавiятуры...

Сёлетнi Кубак Яндэкса вызначаўся не толькi неверагоднай колькасцю ўдзельнiкаў — 9925 чалавек з розных куткоў свету, ад Егiпту да Прыбалтыкi i ад Канады да Аўстралii i Акiянii. I не толькi беспрэцэдэнтна вялiкiм прызавым фондам: 502 тысячы рублёў за першае месца, 204 — за другое, 109 — за трэцяе. Галоўная сенсацыя пошукавага чэмпiянату ў тым, што ўпершыню за гiсторыю Кубка галоўны прыз адправiўся ў Беларусь. Тытул «Чалавек, якi знайшоў усё» заваяваў наш суайчыннiк — 21-гадовы Iгар Маханёк, студэнт 5 курса факультэта прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi БДУ, супрацоўнiк адной з беларускiх праграмiсцкiх кампанiй, якая спецыялiзуецца на абароне iнфармацыi. Iгар, дарэчы, стаў таксама самым маладым пераможцам Кубка Яндэкса. Другое месца дасталося Максiму Сiдараву з Тальяцi, трэцяе — Святлане Субоцiнай з Троiцка (Маскоўская вобласць).

На першы недасведчаны погляд, гэта перамога здаецца чыстай вады «халявай», звычайным шанцаваннем. Ну на самай справе, чым адрознiваецца ад соцень i тысяч сваiх аднагодкаў малады хлопец-праграмiст, якi захапляецца фантастыкай, рок-музыкай, фатаграфiяй, хварэе за брытанскiя i iтальянскiя футбольныя каманды? Толькi пазней звяртаеш увагу на яшчэ адно захапленне Iгара — экстрэмальныя i iнтэлектуальныя гульнi. Калi паспрабаваць капнуць глыбей (хоць бы з дапамогай таго ж Iнтэрнэта), становiцца зразумела, што цяперашняя перамога Iгара — не выпадковасць, а заканамернасць. Iгар Маханёк, яшчэ будучы навучэнцам Лiцэя БДУ, удзельнiчаў у iнтэлектуальных гульнях «Што? Дзе? Калi?», быў нават капiтанам каманды знатакоў. Сёлета небеспаспяхова выступаў на конкурсе беларускiх праграмiстаў Test-The-Best, пад нiкамi Perff цi Monk гуляў у «Схватцы». Пад апошнiм нiкам, дарэчы, хлопец удзельнiчаў i ў Кубку Яндэкса.

Поспеху ў масавым «забегу» шукальнiкаў спрабавалi дасягнуць 237 беларусаў. Аднак толькi два нашы суайчыннiкi — Iгар Маханёк i выпускнiк БДУIР Дзмiтрый Невяровiч, таксама не навiчок у вiртуальных спаборнiцтвах, — прайшлi скрозь сiта двух адборачных тураў i трапiлi ў лiк 9 фiналiстаў, якiх запрасiлi на вочны тур у Маскву. Там i адказвалi, напрыклад, хто з еўрапейцаў пабываў у Амерыцы да 1510 года, i шукалi карту сяла Самарскай вобласцi, чыёй школе сёлета споўнiлася 39 гадоў. Лепшыя з лепшых — трое iгракоў — выйшлi ў суперфiнал. Удзельнiкаў, якiя i без таго нервавалiся, падагравала абстаноўка: суперфiнал праходзiў у студыi маладзёжнага тэлеканала О2TV, за пошукам на працягу больш чым дзвюх гадзiн назiралi каля 100 гледачоў i некалькi тэлекамер. Дый пытаннi трапiлiся — не кожнаму па зубах. Паспрабуй адкажы, як «прозвiшча рускага празаiка, тэкст якога паслужыў матэматыку Маркаву матэрыялам для даследавання маркаўскага ланцуга»! Хутчэй за ўсiх правiльны адказ (а прозвiшча Аксакава сустракалася ў адзiным дакуменце ва ўсiм Iнтэрнэце, ды i то ўскосна) адшукаў Максiм Сiдараў. I то хлопцу спатрэбiлася 31 хвiлiна на пошук. Затое з апошнiмi трыма пытаннямi — усяго ў суперфiнале iх было 6 — наш суайчыннiк справiўся хутчэй за ўсiх, знаходзячы кожны адказ лiтаральна за хвiлiну.

У вынiку Iгар Маханёк атрымаў не толькi ўласна Кубак Яндэкса i званне «Чалавек, якi знайшоў усё», але таксама грашовы прыз у 502 тысячы расiйскiх рублёў i спецпрыз ад iнтэрнэт-магазiна «Азон» — лiчбавую камеру Nikon. Хлопец пакуль што не вырашыў, што зробiць з выйгрышам — сума, ведаеце, нават з улiкам падаткаў немаленькая...

Мiж iншым, важная i надзвычай прыемная дэталь: у юнiёрскiм фiнале VI Кубка Яндэкса, якi праходзiў крыху раней за «дарослы» фiнал, перамогу святкаваў таксама беларус — 1-е месца ўзяў 11-класнiк Антон Сомiн з Мiнска. Наступны Адкрыты Кубак Расii па пошуку ў Iнтэрнэце стартуе восенню 2006 года. Цi ўсмiхнецца фартуна нашым людзям, загадваць рана, але што ў сусветнай сетцы паспрабуюць «вылавiць» удачу яшчэ больш беларусаў — гэта дакладна. Ведалi б толькi рускую мову ды мелi клавiятуру з рускай раскладкай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За перамогу ў Кубку Яндэкса беларускi праграмiст атрымаў больш як 500 тысяч расiйскiх рублёў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика