Здаць — можна. Прадаць — таксама...
Вiктар САВIЦКI
Кватэрнае пытанне Паўтара года назад памерла мая мацi, у спадчыну застаўся яе дом у Чачэрску. Аднак жыць у iм я, iнвалiд, не магу па стану здароўя. Цi можа выканкам выплацiць мне кампенсацыю за ўсе пабудовы, паколькi я пацярпела ў вынiку катастрофы на ЧАЭС?З.Е. Лобан, г. Рэчыца. У дадзеным выпадку жылы дом з’яўляецца прыватнай уласнасцю (атрыманай у вынiку прыняцця спадчыны) заяўнiцы, якая пражывае ў iншым населеным пункце. Па закону ўласнiк самастойна ажыццяўляе правы валодання, карыстання i распараджэння домам, якi належыць яму, у адпаведнасцi з яго прызначэннем. Пры неабходнасцi, калi ўласнiк сам не карыстаецца дадзеным жылым памяшканнем, ён можа здаць яго ў наём iншым грамадзянам для пражывання на падставе дагавора, альбо зрабiць яго адчужэнне (у прыватнасцi, падарыць, прадаць i iнш.). Дом можа быць прададзены як грамадзянам, так i прадпрыемствам, арганiзацыям па дагаворных цэнах. У той жа час заканадаўства не змяшчае спецыяльных нормаў, якiя абавязваюць мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы выкупляць у грамадзян жылыя дамы, якiя належаць iм на праве ўласнасцi. Што датычыцца пытання аб выплаце кампенсацыi, то, згодна з Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1997 г. № 13 «Аб упарадкаваннi выплаты грашовых кампенсацый за маёмасць, якая знаходзiцца на тэрыторыi радыеактыўнага забруджвання», у сувязi з завяршэннем абавязковага адсялення грамадзян з найбольш забруджаных радыенуклiдамi тэрыторый у мэтах рацыянальнага выкарыстання сродкаў, якiя выдзяляюцца на лiквiдацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, спынена выплата грамадзянам грашовых кампенсацый: за страчаную ў сувязi з перасяленнем маёмасць i звязаныя з пераездам з населеных пунктаў, якiя знаходзяцца ў зоне з правам на адсяленне, расходы; за страчаную ў сувязi з перасяленнем маёмасць, якая знаходзiцца ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем, дзе доза апраменьвання перавышае 1 мЗв (0,1 бэр) у год; за маёмасць, якая знаходзiцца ў зоне з правам на адсяленне, атрыманую ў спадчыну або па iншых падставах, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўтара года назад памерла мая мацi, у спадчыну застаўся яе дом у Чачэрску. Аднак жыць у iм я, iнвалiд, не магу па стану здароўя. Цi можа выканкам вып
|
|