Што рабiць з чэкамi «Маёмасць»?
Жыхары сельскай мясцовасцi атрымалi ў 1994 годзе сертыфiкат iмянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць». Мы жывём ва ўласных дамах, на прыватызацыю жылля мы iх выкарыстаць не можам. У мяне пытанне: што рабiць з чэкамi «Маёмасць» жыхарам сельскай мясцовасцi? Калi ласка, дайце адказ на старонках газеты.
Анэля Антонаўна ХАРАК, в. Капылоўшчына Ушацкага раёна Што нам рабiць з чэкамi «Маёмасць»? У сельскiм Савеце нам нiчога не змаглi патлумачыць. Феня Уладзiмiраўна КАНОПЧЫК, в. Казлоўка Светлагорскага раёна Мы прывялi ў якасцi прыкладу толькi два чытацкiя лiсты — найбольш тыповыя. Насамрэч пiсьмовых запытанняў i тэлефанаванняў грамадзян адносна выкарыстання чэкаў «Маёмасць» у нашай рэдакцыйнай пошце значна больш. Можна меркаваць, што ўсплёск цiкавасцi да гэтай тэмы «справакавала» цяперашняя сiтуацыя з перарэгiстрацыяй i далейшым лёсам чэкаў «Жыллё», якая зараз на слыху. Бачачы той (у пэўнай ступенi) ажыятаж, уладальнiкi чэкаў «Маёмасць», вiдавочна, па аналогii задалiся пытаннем: а нам што рабiць? На жаль, нiчога новага мы паведамiць не можам. Пра выкарыстанне чэкаў «Маёмасць» наша газета ўжо неаднойчы падрабязна пiсала. Тым не менш, iдучы насустрач нашым чытачам, мы звязалiся з намеснiкам начальнiка ўпраўлення ўлiку i распараджэння акцыямi Фонду дзяржаўнай маёмасцi Мiнiстэрства эканомiкi Леанiдам Чачоткам. Па нашай просьбе Леанiд Раманавiч яшчэ раз коратка нагадаў наступнае. У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб iмянных прыватызацыйных чэках Рэспублiкi Беларусь», мэтавым прызначэннем чэкаў «Маёмасць» з’яўляецца iх абмен на прыватызаваную дзяржаўную маёмасць (акцыi акцыянерных таварыстваў). Набытыя акцыi належаць грамадзянам на правах уласнасцi, робячы iх уладальнiкаў акцыянерамi таго прадпрыемства, акцыi якога яны набылi. Чэкi «Маёмасць», што паступаюць на рахунак органа прыватызацыi ў парадку аплаты за акцыi, лiчацца выкарыстанымi. Абмяняць чэкi «Маёмасць» на акцыi можна ў аддзяленнях АСБ «Беларусбанк» па месцы жыхарства. Пры абмене грамадзянiн павiнен прад’явiць пашпарт цi iншы дакумент, якi сведчыць асобу, i сертыфiкат чэкаў «Маёмасць». Абмен можна правесцi ў адпаведнасцi са спiсам акцыянерных таварыстваў, акцыi якiх абменьваюцца на чэкi «Маёмасць». Памянёны спiс можна ўбачыць у падраздзяленнях АСБ «Беларусбанк». Яшчэ чэкi «Маёмасць» можна прадаць, падарыць. Зрабiць гэта трэба, удакладнiў Леанiд Чачотка, да 1 лiпеня 2007 года. Пасля азначанай даты чэкi будуць выводзiцца з абароту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары сельскай мясцовасцi атрымалi ў 1994 годзе сертыфiкат iмянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць». Мы жывём ва ўласных дамах, на прыватызацыю жылля
|
|