Першы аграгарадок на Краснапольшчыне
Iлона IВАНОВА
Напярэдаднi навагоднiх святаў у Краснапольскiм раёне ўрачыста адкрылi першы аграгарадок — у вёсцы Яноўка, цэнтры УКСП «Дружба».
Тут пабудавалi новы Дом культуры. Раней гурткi i секцыi для дзяцей i дарослых займалiся ў прыстасаваным будынку былога Дома механiзатара, а цяпер — камфорт i прастора для творчасцi. Да адкрыцця аграгарадка ў Яноўцы адрамантавалi краму, лазню, сталоўку, пошту i будынак сельскага Савета, прывялi ў парадак вясковыя вулiцы, адрамантавалi ў жылым фондзе каналiзацыю i водазабеспячэнне. Вельмi важна, што ў Яноўцы зрабiлi рэканструкцыю кароўнiка, якi дае працоўныя месцы жыхарам аграгарадка. Стварэнне першага аграгарадка на Краснапольшчыне ажыццяўлялася пад апекай Магiлёўскага гарвыканкама. Магiлёўскiя архiтэктары спраектавалi галоўную плошчу Яноўкi, гарадскiя ўлады падарылi 5 камп’ютараў i новыя класныя дошкi для школы. Абласное ўпраўленне культуры падарыла новы камп’ютар для сельскай бiблiятэкi. — Мы звязваем з аграгарадком вялiкiя надзеi, — каментуе падзею старшыня Краснапольскага райвыканкама Сямён Казлоў. — Цяпер у нас ёсць упэўненасць, што там застануцца i ўмацуюцца маладыя сем’i, а iх у Яноўцы 35. Разам з тым мы не забудземся i на iншыя населеныя пункты: вакол аграгарадка ёсць 7 вёсак, трэба зрабіць так, каб iх жыхары таксама не адчувалi сябе абдзеленымi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi навагоднiх святаў у Краснапольскiм раёне ўрачыста адкрылi першы аграгарадок — у вёсцы Яноўка, цэнтры УКСП «Дружба»
|
|