«Звязда» ў саюзе з паштавiкамi
Паважаныя работнiкi паштовай сувязi! Рэдакцыя газеты «Звязда» мае даўнiя партнёрскiя сувязi з паштавiкамi, якiя традыцыйна з’яўляюцца добрымi памочнiкамi падчас падпiсной кампанii на старэйшае беларускамоўнае выданне.
З 2006 года нам хацелася б удасканалiць прынцып узнагароджання раённых вузлоў паштовай сувязi, аддзяленняў сувязi i паштальёнаў за актыўны ўдзел у падпiсцы на газету «Звязда» i ўстанавiць адпаведны прызавы фонд у наступных намiнацыях ва ўсiх абласцях i горадзе Мiнску. Сярод раённых вузлоў паштовай сувязi 1-е месца — 8 базавых велiчынь; 2-е месца — 7 базавых велiчынь; 3-е месца — 5 базавых велiчынь Сярод аддзяленняў сувязi 1-е месца — 6 базавых велiчынь; 2-е месца — 5 базавых велiчынь; 3-е месца — 3 базавыя велiчынi. Сярод паштальёнаў 1-е месца — 4 базавыя велiчынi; 2-е месца — 3 базавыя велiчынi; 3-е месца — 2 базавыя велiчынi Спадзяёмся, што новы фармат у прэмiраваннi лепшых супрацоўнiкаў паштовай сувязi на падпiску на газету «Звязда» будзе больш справядлiвым i паслужыць павелiчэнню чытацкай аўдыторыi на старэйшае ў краiне, адзiнае штодзённае беларускамоўнае выданне, якому ў наступным годзе споўнiцца 89 гадоў. Кар. «Звязды».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя работнiкi паштовай сувязi! Рэдакцыя газеты «Звязда» мае даўнiя партнёрскiя сувязi з паштавiкамi, якiя традыцыйна з’яўляюцца добрымi памочнiк
|
|