21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Год уваходзiнаў у Рагачах

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Там пабудавалi ажно 10 драўляных дамоў

На сённяшнi дзень у нашай гаспадарцы працуе 540 чалавек, а на жыллёвай чарзе засталося восем, — кажа намеснiк старшынi СВК iмя Дзеншчыкова Гродзенскага раёна Аляксей Савiцкi. — Мажлiва, у наступным годзе чаргi наогул не стане.

Будаўнiцтва жылля для гэтай гаспадаркi заўсёды было адным з важнейшых пытанняў, штогод здавалi па 4—7 кватэр, аднак сёлета, разлiчыўшы свае магчымасцi, вырашылi пайсцi яшчэ далей. I вось вынiк: у вёсцы Рагачы нядаўна заселены 10 аднакватэрных драўляных дамоў, а на цэнтральнай сядзiбе ў Луцкаўлянах «Гроднапрамбудам» здадзены ў эксплуатацыю 4-кватэрны цагляны дом. Плюс яшчэ 3 прыстойныя кватэры ў будынку, якi спачатку планавалi выкарыстаць па-iншаму.

Аляксей Васiльевiч запрашае на экскурсiю ў Рагачы. Драўляныя дамы, здавалася б, падобныя адзiн да аднаго, i тым не менш, дзякуючы рознаму колеру дахаў, не нагадваюць «блiзнят». Зрубамi (вядома, за сродкi гаспадаркi) забяспечыў Гродзенскi лясгас, але гэта была толькi палова справы.

Другая палова даволi праблематычная — адшукаць спецыялiстаў па будаўнiцтву дамоў з драўнiны, якiх цяпер ужо практычна не засталося. Паводле слоў Аляксея Савiцкага, гэта былi майстры вышэйшага класа i, пакуль яны працавалi ў Рагачах, пазнаёмiцца з iмi прыязджалi з iншых гаспадарак не толькi раёна, але i вобласцi, рэспублiкi. Можна прадбачыць, што заказаў у гэтай брыгады будзе ўдосталь, тым больш што будаўнiцтва дамоў з беларускага лесу лiчыцца ў краiне адным з прыярытэтных накiрункаў, для чаго будзе наладжана масавая вытворчасць зрубаў.

Што ж уяўляе сабой кватэра ў Рагачах? Вiктар i Ганна Раманчукi, механiзатар i работнiца свiнафермы, запрашаюць у госцi. Жылая плошча дома — 67,5 кв. метра, у iм веранда, тры пакоi i кухня. Сюды падведзены прыродны газ, водаправод, ёсць мясцовая каналiзацыя. Каля кожнага дома — прысядзiбны ўчастак плошчай 15 сотак i хлеў.

— Мы рэкамендавалi ўсiм жыльцам паехаць у лес, набраць iмху i, нягледзячы на тое, што ён выкарыстоўваўся будаўнiкамi i ў працэсе мантажу зруба, яшчэ раз усё праканапацiць, — расказвае Аляксей Савiцкi.

Знутры дом уцеплены гiпсакардонам, а аддзелачныя работы жыльцы выконвалi самi матэрыяламi (шпалеры i г.д.), якiмi цалкам забяспечыла гаспадарка. У цэлым сярэднi кошт дома ў Рагачах склаў 55 мiльёнаў рублёў. На будаўнiцтва гэтых дамоў СПК iмя Дзеншчыкова ўзяў у банку крэдыт, разлiк па якiм можа заняць 8—10 гадоў.

Вiктару i Ганне Раманчукам у новым доме жывецца даволi камфортна, хоць ёсць у iх i заўвагi да праекцiроўшчыкаў. Нязручна, што пад домам не быў прадугледжаны склеп для захоўвання той жа гароднiны, а веранда не ўцеплена так, як пакоi. Верагодна, што гэтыя праблемы ў будучым давядзецца вырашаць самiм жыльцам. Скажам, адзiн з iх ужо выкапаў пад домам склеп i, калi там не будзе стаяць вада, па такiм жа шляху могуць пайсцi i суседзi.

Цiкаўлюся ў Аляксея Савiцкага, як жа размяркоўвалiся гэтыя дамы ў калектыве гаспадаркi. «Строга па чарзе», — адказвае Аляксей Васiльевiч. У пазачарговым парадку жыллё можа атрымаць спецыялiст, вельмi патрэбны сельгаспрадпрыемству. Як гэта адбылося ў тых жа Рагачах з прыехаўшым з Арменii класным токарам Сержыкам Неўсесянам. А вось за парушэнне працоўнай дысцыплiны жыллёвая чарга для работнiка можа быць перанесена.

Варта адзначыць, што сацыяльны накiрунак у гаспадарцы не абмяжоўваецца толькi жыллёвым будаўнiцтвам. Толькi на ўтрыманне свайго дзiцячага сада сёлета затрацiлi каля 140 мiльёнаў рублёў, усiм неабходным за сродкi прадпрыемства забяспечана i Луцкаўлянская сярэдняя школа. Акрамя таго, на балансе гаспадаркi дамы культуры ў Луцкаўлянах i Лашы, працуюць 3 лазнi, а на кожнай ферме — душавыя...

Усё гэта i многае iншае ўмацоўваецца, вядома ж, эканомiкай. Сёлета за 11 месяцаў чысты прыбытак склаў больш за 2 мiльярды 100 мiльёнаў рублёў. Да прыкладу, у параўнаннi з мiнулым годам атрымана на 2 тысячы тон больш збожжа, у гаспадарцы самая высокая ў раёне ўраджайнасць цукровых буракоў. Значна ўзраслi i прывагi жывёлы, надоi малака. Здаецца, зусiм нядаўна, у канцы мiнулага года, здалi ў эксплуатацыю новую ферму на 420 кароў, але гэтага мала: лiтаральна днямi пачалося «засяленне» новай фермы — ужо на 640 галоў. Такiм чынам, увесь дойны статак будзе ўтрымлiвацца па самых сучасных еўрапейскiх тэхналогiях.

Дарэчы, калi раней у гаспадарцы было 36 камбайнаў, то цяпер засталося толькi 8, але затое сучасных, а адсюль i вiдавочная выгада ў затратах таго ж палiва, сабекошце i рэнтабельнасцi прадукцыi. Цяжка пераацанiць важнасць i такога дзецiшча сельгаскааператыва, як уласная мiнi-ГЭС на Свiслачы. Пабудавалi яе яшчэ пры старшынi Пятры Дзеншчыкове, а тры гады назад, па iнiцыятыве цяперашняга кiраўнiка Васiля Свiрыда станцыю рэканструявалi, устанавiлi новае абсталяванне. Аўчынка, як кажуць, была вартая вырабу: мiнi-ГЭС забяспечвае трэць патрэбнасцi гаспадаркi ў электраэнергii, а калi веснавая паводка — то i да паловы.

У планах — будаўнiцтва яшчэ адной станцыi. Па вялiкаму рахунку, гэта будзе чарговая цаглiнка ў падмурак не толькi чыста вытворчых, але i сацыяльных спраў.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Гродзенскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Там пабудавалi ажно 10 драўляных дамоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика