Ёсць закон — будзе i чысцiня?
Сымон СВIСТУНОВIЧ
У Ляхавiцкiм раёне давялося неяк пабачыць сумную карцiну. Пры дарозе, на самай мяжы дзвюх гаспадарак, нехта выгрузiў цэлую павозку лахманоў i рыззя. Хто менавiта гэта зрабiў, высветлiць можна было б. Але каму праводзiць «расследаванне»? Участковаму? Сельсавету? Разграбаць смецце ў нас лiчыцца заняткам непрыстойным. А вось каб знайшлi вiнаватага ды аштрафавалi, то iншыя задумалiся б.
А што датычыцца грамадскай зямлi ў цэлым, то яна для кожнага чалавека павiнна быць недакранальнай. У нас жа — за вёскай можна выкiнуць усё, што стала непатрэбным на двары. Засмечванне наваколля для чалавека стала звыклай справай. I калi не рабiць канкрэтных захадаў, то з гэтай праблемай давядзецца сутыкацца пастаянна. У Клецкiм раёне вырашылi змагацца з аматарамi засмечваць навакольнае асяроддзе сiлай закона. Дэпутаты на раённым узроўнi могуць прымаць адпаведныя законы наконт чысцiнi i парадку ў сваiм раёне. Вось райсавет i прыняў рашэнне: устанавiць па вёсках кантэйнеры — па два на 4 хаты. Прычым кожны гаспадар павiнен плацiць за вываз смецця. Адгаворка: «А я кантэйнерам не карыстаюся» пад увагу не бярэцца — калi маеш двор, то i адходы ёсць. Ды i вываз смецця павiнен быць цэнтралiзаваным, што дазваляе трымаць сiтуацыю пад кантролем. У раёне ўжо ў васьмi сельсаветах паставiлi паўтысячы кантэйнераў, неўзабаве яны будуць устаноўлены i ў астатнiх населеных пунктах. Калi нашы людзi працягваюць жыць па iнерцыi i ўсё яшчэ лiчаць, што чысцiня — не самае важнае, то дэпутаты павiнны ўносiць карэкцiроўку ў такую рэчаiснасць. Хоць дзеля аб’ектыўнасцi трэба сказаць, што «зламаць» псiхалогiю людзей хутка не атрымаецца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ляхавiцкiм раёне давялося неяк пабачыць сумную карцiну. Пры дарозе, на самай мяжы дзвюх гаспадарак, нехта выгрузiў цэлую павозку лахманоў i рыззя
|
|