47,3 млн рублёў — на навагоднiя падарункi
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Напярэдаднi Каляд i Новага года на Мiншчыне паўсюль пройдуць дабрачынныя святы для дзяцей з малазабяспечаных i мнагадзетных сем’яў, дзяцей-сiрот, выхаванцаў прытулкаў i пацыентаў дзiцячых аддзяленняў тэрытарыяльных медыцынскiх аддзяленняў.
Як паведамiлi ва ўпраўленнi iдэалагiчнай работы Мiнскага аблвыканкама, удзел у дабрачыннай навагодняй акцыi возьмуць работнiкi мiнiстэрстваў, канцэрнаў, банкаў, грамадскiх арганiзацый — яны наведаюць iнтэрнатныя ўстановы Мiншчыны. Для набыцця 6 тысяч падарункаў для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, Мiнаблвыканкамам выдзелена 47,3 мiльёна рублёў. Абласное дабрачыннае свята адбудзецца 29 снежня ў Салiгорску. А на галоўную ёлку краiны, на якой лепшых з лепшых павiншуе кiраўнiк дзяржавы, запрошаны 300 хлопчыкаў i дзяўчынак з цэнтральнага рэгiёна. Сярод iх пераможцы прадметных алiмпiяд, мiжнародных конкурсаў, юныя спартсмены, артысты, а таксама дзецi-сiроты i дзецi з малазабяспечаных i мнагадзетных сем’яў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi Каляд i Новага года на Мiншчыне паўсюль пройдуць дабрачынныя святы для дзяцей з малазабяспечаных i мнагадзетных сем’яў, дзяцей-сiрот, выха |
|