21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лозунг навагодняга гандлю — барацьба за пакупнiка

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Напярэдадні

У перадсвяточныя днi нiводная з груп як харчовых, так i прамысловых тавараў не павiнна трапiць у разрад дэфiцытных. Аб гэтым заявiў на сустрэчы з журналiстамi намеснiк Мiнiстра гандлю Рэспублiкi Беларусь Вячаслаў Драгун.

Паводле слоў намеснiка мiнiстра, для таго каб у апошнiя днi адыходзячага года пазбегнуць чэргаў i лiшняга ажыятажу, гандлёвымi арганiзацыямi дадаткова было створана 4 тысячы гандлёвых месцаў. Многiя гандлёвыя прадпрыемствы пайшлi на знiжэнне цэн на нехарчовыя тавары за кошт знiжэння цi поўнай адмены гандлёвых надбавак. Праўда, як падкрэслiў Вячаслаў Драгун, значна больш рычагоў для правядзення перадсвяточных распродажаў маюць прамысловыя прадпрыемствы, а яны не вельмi ахвотна iдуць на знiжэнне адпускных цэн на свае тавары. Тым не менш станоўчыя прыклады ўжо ёсць. Так, з 1300 распродажаў тавараў па знiжаных цэнах, што ладзяцца напярэдаднi святаў, 1200 праходзяць са знiжэннем цаны за кошт гандлёвай надбаўкi i больш за сотню — са змяншэннем адпускных цэн прадпрыемствамi-вытворцамi. «Гарызонт» i «Вiцязь» зменшылi цэны на сваю прадукцыю на 3—5 працэнтаў, Навагрудская швейная фабрыка — да 30 працэнтаў, «Белкельме» — да 20, «Мастра» — да 40 працэнтаў i г.д.

Для прыцягнення пакупнiкоў у гандлёвай сетцы ладзяцца пераднавагоднiя акцыi з уручэннем прызоў, падарункаў, арганiзацыяй латарэй, тэатралiзаваных прадстаўленняў. Усяго плануецца правесцi каля 500 рэкламных акцый, у тым лiку каля 200 — з удзелам таваравытворцаў. Як спадзяюцца ў Мiнiстэрстве гандлю, у вынiку намечаных мерапрыемстваў у тавараабарот удасца дадаткова прыцягнуць нехарчовых тавараў на суму каля 50 млрд рублёў. Толькi ёлачных упрыгажэнняў гандлёвымi арганiзацыямi закуплена больш за 1 тысячу вiдаў, карнавальных касцюмаў — каля 50 вiдаў, 300 найменняў сувенiрнай прадукцыi з каляднай i навагодняй тэматыкай, якая сiмвалiзуе год Сабакi.

Для больш поўнага задавальнення спажывецкага попыту насельнiцтва Мiнiстэрствам гандлю сумесна з Мiнскiм заводам iгрыстых вiн i канцэрнам «Белхарчпрам» быў узгоднены графiк пастаўкi шампанскага i iгрыстых вiн у лiстападзе-снежнi колькасцю 2 млн 784 тысячы бутэлек. У перадсвяточныя днi плануецца выпусцiць i рэалiзаваць пакупнiкам каля 4 тысяч тон кандытарскiх вырабаў. З 20 снежня пачалося правядзенне кiрмашоў i выстаў-продажаў кулiнарных, кандытарскiх вырабаў i паўфабрыкатаў у магазiнах, аддзелах кулiнарыi, у рэстаранах, кафэ, сталовых, на прахадных прадпрыемстваў. Усяго будзе арганiзавана больш за 2 тысячы выстаў-продажаў прадукцыi грамадскага харчавання, у тым лiку аўтарскiя выставы майстроў-павароў i майстроў-кандытараў. Дарэчы, 31 снежня i 6 студзеня графiк работы аддзелаў кулiнарыi будзе падоўжаны на 2 гадзiны.

З 21 снежня ў Беларусi пачынаецца продаж натуральных елак, якi будзе ажыццяўляцца гандлёвымi арганiзацыямi, iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi i лясгасамi на 600 кiрмашах. Усяго плануецца рэалiзаваць каля 200 тысяч елак па цэнах ад 8 да 10 тысяч рублёў. А вось цана блакiтнай елкi ў кадушцы, якая вырошчваецца фермерамi, будзе вагацца ад 40 да 400 тысяч рублёў у залежнасцi ад вышынi дрэўца. Тым не менш гэты тавар таксама карыстаецца ўстойлiвым попытам у пакупнiкоў.

Паводле слоў Вячаслава Драгуна, навагоднюю ноч правядуць на прадпрыемствах грамадскага харчавання больш як 120 тысяч беларусаў, у тым лiку 28 тысяч мiнчан. Усе кафэ i рэстараны будуць працаваць да 6 гадзiн ранiцы. Кошт навагодняга заказу вагаецца ў залежнасцi ад нацэнач-най катэгорыi прадпрыемства ад 20 да 80 тысяч рублёў. Будуць працаваць у навагоднюю ноч таксама i прадуктовыя магазiны, размешчаныя ў эпiцэнтры масавых гулянняў у сталiцы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У перадсвяточныя днi нiводная з груп як харчовых, так i прамысловых тавараў не павiнна трапiць у разрад дэфiцытных. Аб гэтым заявiў на сустрэчы з жур
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика