21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лiсты з дарогi. Праз 95 гадоў

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

КРОМАНЬ — НАЛIБАКI

(Працяг. Пачатак у нумарах за 7, 8 i 17 снежня.)

***

«Бачу здалёку — праз дарогу нешто сiвое смаргануло; за iм другое, трэйцее... Падбаўляю ходу, каб прыгледзiць, — сьвiньнi! Ня дзiкiе сьвiньнi, не, а самаые звычайные: сiвенькiе, рабенькiе, от, як па нашых хмызьнячках пры вёсцы цягаюцца, рыюць, рохкаюць... Але бо i хаты ўжо блiзка — Кроман. Каля iх стаяць слупы: гранiцы Шчорсунскiх i Налiбоцкiх лясоў. Кроман — гэта невялiкi кавалак орнай зямлi памiж лясоў. Тут жывуць ляснiкi i аб’езчык. Недалёка хат — у катлавiне — возера Кроман. Не надта вялiкае яно — вярсты дзве ў абход, але, як кажуць, вельмi глыбокае... Лавiлi рыбу тут толькi зiмой, прарубаючы лёд, невадам, але невад аршын 200 даўжынi. Рыбаловы прыежджалi нанятыя с-пад Гродна. Шанцавала уселяк: бывало, што i пусты невад выцягнуць, але траплялося i па асьмiн сорак за раз.»

Дзе збольшага бярозы, а дзе пераважаюць сосны i елкi. Налiбоцкая пушча — багатая на розныя вiды дрэў. Адно бяда, што многiя з iх зараз стаяць паламаныя цi пагнутыя — наступствы мiнулых ураганаў. Так, бачна: месцамi лес «пачысцiлi». Але не паўсюль. Ды i, уласна кажучы, зрабiць гэта не так ужо проста — значная частка пушчы па-ранейшаму «стаiць» на балотах. Так, з балотамi тут спрабавалi «змагацца». I не без поспеху, асаблiва падчас буйной мелiярацыi ў 1970-х гадах. Аднак «перамога» аказалася няпоўнай i да таго ж прынесла даволi нечаканыя вынiкi. Калi «адступiла» вада, стаў пакрысе сохнуць лес. А глыбiня возера Кромань, як сцвярджаюць, зменшылася цi не напалову.

Зрэшты, наракаць на перамены мiнулага стагоддзя — справа няўдзячная. Больш важна, што хутар Кромань захаваўся дагэтуль. На жаль, сустрэцца з яго гаспадаром Iосiфам Грыгарцэвiчам не пашчасцiла. Затое тут чакала iншая i па-сапраўднаму прыемная неспадзяванка. Цяперашнi хутар — не толькi хата i «вялiкi кавалак орнай зямлi» каля берага возера. За колькi дзесяткаў метраў, блiжэй да лесу, стаiць дзесятак новых драўляных домiкаў. А побач кiдаецца ў вочы альтанка, лодкi, катамаран, а таксама — невялiкiя i зноў-такi драўляныя шэзлонгi. «Сакрэт», зрэшты, аказваецца простым. Два гады таму Кромань «узяла» ў арэнду адна з мiнскiх прыватных арганiзацый. I зараз гэта ўжо рыбалоўна-турысцкi комплекс.

Паводле слоў намеснiка дырэктара комплексу Пятра Барысавiча Бусько, якi згадзiўся правесцi невялiкую экскурсiю, перш чым збудаваць домiкi, давялося добра падумаць. Бо, з аднаго боку, нельга было адмаўляцца ад усiх «пераваг цывiлiзацыi» — кухнi з плiтой, бiятуалетаў, спадарожнiкавага тэлебачання i вiдэамагнiтафонаў. А з другога — па задуме, зноў-такi ўсё выпадала рабiць выключна з натуральнага матэрыялу — дрэва. Натуральнае тут нават ацяпленне — на дровах.

— Апроч усяго, трэба было падумаць аб Кроманi, — працягвае Пётр Бусько. — Возера пакрысе прыходзiла ў заняпад, таму яго неабходна было пачысцiць. А яшчэ — купiць i запусцiць малькоў акуня, ляшча, лiня, плотку, карпа, шчупака. Урэшце, ужо сёлета тут з’явiўся сом. Так што рыбалка ўжо ёсць. Быў нават выпадак, калi адзiн з турыстаў злавiў шчупака вагой амаль 15 кiлаграмаў. Я ўжо не кажу пра 10—12-кiлаграмовых шчупакоў — такiя трапляюцца нярэдка.

Пакуль цi не адзiная праблема новага турыстычнага комплексу — позняя восень i ранняя вясна. У мiжсезонне наведвальнiкаў амаль няма. Аднак на выхадныя ўлетку з Мiнска, Баранавiч, Вiлейкi, Маладзечна сюды з’язджаецца па 60—80 чалавек. I прыкладна столькi ж — у час, калi ўсталюецца трывалы лёд. Цiкава, што на тую ж зiмовую рыбалку едуць не толькi мужчыны. Ёсць яе аматары i сярод жанчын. Хоць, кажа Пётр Бусько, прыцягнуць увагу менавiта «чароўнай палавiны» — задача цi не галоўная. Так, сёння ёсць возера з празрыстай вадой, ёсць невялiкi пляж, багаты на грыбы i ягады лес, ёсць чыстае паветра, бо да блiжэйшага прамысловага прадпрыемства адсюль — з паўсотнi кiламетраў. Аднак гэтага мала. Таму тут ужо дзеляцца новымi планамi. Скажам, адчынiць невялiкi гандлёвы кiёск, а таксама пабудаваць... крыты басейн з саунай i салярыем.

Што ж, засталося хiба што пажадаць, каб планы не засталiся толькi планамi. I рушыць далей на ўсход. Наперадзе чакаў наступны пункт вандроўкi — Налiбакi.

***

«... Вось i самые Налiбокi. Як дагэтуль Шчорсы, Любча, Бакшты i ўсе вёскi памiж iх былi падобныя да сябе з мовы, опратак, погляду нават i амаль не ўсе праваслаўные, так Налiбоцкая вёска больш падходзiць да ошмянчан с-пад Траб, тут ужо каталiкi; мова беларуская добрая, чыстая, а старэйшыя трымаюцца ешчэ i нацiональных опратак. Зямля, мест навагрудзкiх раўнiн, зьмянiлася на прыгожые узгоркi, але на ураджай — паказвае добра. Крэкчуць толькi Налiбочане, што гэтай зямлiцы скупа. Урвалiся i даўнейшыя заробкi — закрылi старадаўнюю налiбоцкую хвабрыку жалезную. Не зышоўся новы пан з купцом на дровы — фабрыка i стала. Ляснула ўся падмога не толькi для Налiбочанскiх, а i для iншых с суседнiх вёсак, сялян».

Сельвыканкам i двухпавярховая крама, а насупраць iх — пошта i... вялiкi будынак зусiм новенькай царквы з чырвонай цэглы. Царква святога архангела Мiхаiла стаiць яшчэ без купалоў, але затое ўжо з дахам. Больш таго, нягледзячы на тое, што ўсе работы не скончылiся i наўкол ляжыць будаўнiчы матэрыял, у сярэдзiне лiстапада тут прайшла першая служба. Гэта адна з адметных падзей апошняга часу. Яе, кажуць налiбачане, можна параўнаць хiба што з адкрыццём касцёла дзесяць гадоў таму. Велiчны касцёл святой Марыi Унебаўзятай, дарэчы, месцiцца крыху наводдаль, за царквой. Аднак, у адрозненне ад большасцi заходнебеларускiх вёсак, падобнае суседства тут — не зусiм звычайнае. Спакон вякоў Налiбакi лiчылiся «каталiцкiмi». Тады як праваслаўныя вернiкi ў асноўным сталi з’яўляцца ў гэтых мясцiнах толькi пасля апошняй вайны.

Увогуле, гiсторыi Налiбак — пяць з паловай стагоддзяў. I цягам iх вёска была вядомая не толькi тым, што тут заўсёды стаяў свой касцёл. Запытайся ў мясцовых пра паходжанне самой назвы населенага пункта — i абавязкова пачуеш такi варыянт. Нiбыта стаяў тут некалi завод. А паколькi вада ў наваколлi была бруднай i ржавай, то яе прывозiлi сюды здалёк. Перад гэтым жа, натуральна, ваду «НАЛIвалi ў БАКI»...

Калi шчыра, то падобны «этымалагiчны ланцужок» усё ж хочацца паставiць пад сумненне. Хоць сама па сабе «прамысловая» версiя не пазбаўлена гiстарычных падстаў. Прыкладам, пацверджаны дакументамi факт: у 1717 годзе Ганна Радзiвiл заснавала тут буйную шкляную мануфактуру, а налiбацкi хрусталь лiчыўся па тым часе па-сапраўднаму каштоўным падарункам i займаў пачэснае месца ў дамах многiх знакамiтых людзей Беларусi, Лiтвы, Польшчы, Украiны, Расii. Гута, што збольшага трымалася на таннай працы прыгонных, зачынiлася ў 1866 годзе. Аднак тады вёска (а дакладней мястэчка) была вядомая ўжо iншым — заводам па вытворчасцi... жалеза. Жалеза выраблялi з тутэйтэйшай балотнай руды, i быў нават перыяд, калi на самiм прадпрыемстве працавала аж 600 чалавек. Мiж тым, каб пабачыць чыгуннае лiццё завода, зусiм не абавязкова ехаць у вядомыя музеi. Для гэтага дастаткова зайсцi на цяперашнiя налiбоцкiя могiлкi. Больш за сто жалезных крыжоў, шыльдаў, помнiкаў з надпiсамi лацiнкай — усё гэта захавалася i дагэтуль. Да таго ж у вельмi прыстойным стане.

...Прычыны, па якiх да пачатку мiнулага стагоддзя «жалезаробны» завод спынiў сваё iснаванне, называюць розныя. Адны наракаюць на невялiкiя запасы балотнай руды, другiя — на адсутнасць мясцовага таннага палiва, што зрабiла саму вытворчасць нерэнтабельнай i прымусiла вывезцi абсталяванне ва Украiну... Аднак, як бы там нi было, змрочныя прагнозы аказалiся марнымi — вёска не заняпала.

— Нават за «польскiм» часам Налiбакi з’яўлялiся цэнтрам гмiны, на вулiцах ляжалi драўляныя ходнiкi, тут была 7-гадовая школа, драўляныя касцёлы, «свой» пастарунак, невялiкая электрастанцыя i адна з першых у наваколлi перасовачная кiнаўстаноўка, прычым цiкава, што сам бiлет каштаваў 10 грошаў, — узгадвае былы дырэктар мясцовай школы Адам Iванавiч Сiнякевiч. — А ўжо пасля ўз’яднання Беларусi ў вёсцы была створана лясная школа. I тады ж з’явiлiся размовы, што ў хуткiм часе павiнен з’явiцца асобны Налiбоцкi раён. Аднак, вiдаць, гэтым планам перашкодзiла вайна.

Адна з адметнасцяў Налiбак, вядома ж, пушча. Таму, пэўна, не выпадкова, што менавiта тут хавалася значная колькасць салдат i афiцэраў армейскiх часцей, што былi разгромлены ў першыя ж днi вайны. З цягам часу вайскоўцы сталi злучацца ў атрады. А Налiбоцкi край ператварыўся ў буйную партызанскую зону... Помста немцаў была жорсткая. Праз гэтыя землi прайшла не адна карная экспедыцыя. Але найбольш драматычнымi сталiся падзеi жнiўня 1943 года, калi паўтара дзесятка тутэйшых вёсак былi спалены дарэшты. У Налiбаках засталiся хiба што зрубы i сцены мураванага касцёла, будаўнiцтва якога пачалося ў 1935 годзе. Што ж да мясцовых жыхароў, то iх сабралi i пагналi на станцыю Стоўбцы, каб потым вывезцi на работу ў Германiю, Аўстрыю, Чэхiю. Пры гэтым, зазначае Адам Сiнякевiч, калона людзей расцягнулася не на адзiн кiламетр...

— З прымусовых работ вярнулiся далёка не ўсе, — адзначае Адам Сiнякевiч. — Тым не менш пакрысе Налiбакi пачалi аднаўляцца, балазе лесу ў нас шмат. I да таго ж у вёску сталi з’язджацца з iншых раёнаў. Прычым не ў апошнюю чаргу таму, што тут стварылi саўгас. А значыць, у адрозненне ад калгасаў, людзi мелi магчымасць рабiць не за працаднi, а за рэальныя грошы.

Новыя жыхары Налiбак прынеслi свае традыцыi. У тым лiку — i традыцыi праваслаўя. А лепшае пацвярджэнне таму — iдэя пабудаваць сваю царкву. Аднак казаць, што вёска змянiлася цалкам, нельга. У самым пачатку «перабудовы» вернiкi-католiкi дамаглiся дазволу на аднаўленне касцёла, сцены якога так i прастаялi амаль паўстагоддзя — з часу апошняй вайны. Сёння налiбацкi касцёл мае свой арган i з’яўляецца адным з самых вялiкiх у Беларусi. Адной з самых вялiкiх мае быць i мясцовая царква. Таму, жартуюць налiбачане, пакуль вёсцы не хапае хiба што невялiкага... металургiчнага завода. Хоць i на значнай глыбiнi, але запасы жалезнай руды тут яшчэ ёсць. I хто ведае, магчыма, прыйдзе час, калi стане выгаднай яе прамысловая распрацоўка.

Сяргей ГРЫБ.

Фота Сяргея КУЗНЯЦОВА.

Стаўбцоўскi раён.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
КРОМАНЬ — НАЛIБАКI
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика