21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стаўка — на змяншэнне страт

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ШУПЕНЬКА, Мікалай ЛІТВІНАЎ

Гродзенская энергасiстэма з’яўляецца дэфiцытнай, таму стратэгiчным накiрункам яе развiцця застаецца змяншэнне колькасцi рэсурсаў, якiя закупляюцца. Гэта работа праводзiцца сiстэмна i мэтанакiравана, адпаведна, яе рэальныя вынiкi вiдавочныя. Змяншэнне страт прыводзiць да рэальнай эканомii палiва, i цi не галоўную ролю тут адыграе тэхнiчная мадэрнiзацыя энергетычнага абсталявання. Якiм чынам адбываецца гэты працэс на Гродзеншчыне? Каб знайсцi адказ на надзённае пытанне, мы накiравалiся ў некаторыя фiлiялы аднаго з буйнейшых энергетычных прадпрыемстваў рэгiёна.

Эфектыўная рэканструкцыя

Лiдская ЦЭЦ з’яўляецца адной са старэйшых электрастанцый айчыннай энергасiстэмы. Яе будаўнiцтва пачалося ў 1951 годзе, а ўвод у эксплуатацыю адбыўся ў 1954-м. Усе тэхнiчныя рашэннi, што прымянялiся падчас праектавання i ўзвядзення Лiдскай ЦЭЦ, былi на той час аднымi з найбольш прагрэсiўных. Электрастанцыя працавала на фрэзерным торфе, мела 3,2 МВт устаноўленай электрычнай i 42 Гкал/гадз. цеплавой магутнасцi. Разам з развiццём Лiды будавалася i пашыралася тутэйшая ЦЭЦ. Тут укаранялiся новыя прагрэсiўныя тэхналогii, ажыццяўляўся перавод на iншыя вiды палiва. Да 1995 года ўстаноўленая электрычная магутнасць дасягнула 11 МВт, а цеплавая — 340 Гкал/гадз. Асноўным вiдам палiва стаў прыродны газ, а рэзервовым — мазут. Аднак узнiкла праблема: да гэтага часу асноўнае энергетычнае абсталяванне, якое было ўстаноўлена яшчэ ў 1950-х гадах, выпрацавала свой рэсурс, састарэла маральна i фiзiчна. Зразумела, што паўстала надзённае пытанне наконт рэканструкцыi ЦЭЦ. Як яно было вырашана? З гэтым пытаннем мы i звярнулiся да дырэктара Лiдскiх цеплавых сетак Юрыя ЛЯВОНАВА.

— Рэспублiканскiм унiтарным прадпрыемствам «БелНIПIэнергапрам» было выканана тэхнiка-эканамiчнае абгрунтаванне рэканструкцыi Лiдскай ЦЭЦ, — паведамiў Юрый Мiкалаевiч. — У 2003 годзе распрацаваны адпаведны архiтэктурны праект. Ён прайшоў неабходную дзяржаўную экспертызу i быў зацверджаны пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь № 518 ад 18 красавiка 2003 года. У адпаведнасцi з абгрунтаваннем iнвестыцый тэрмiн акупнасцi рэканструкцыi Лiдскай ЦЭЦ складзе 12,6 года. Каштарысны кошт рэканструкцыi ў базавых цэнах 1991 года складае 45,4 мiльёна рублёў.

Было прынята рашэнне выконваць запланаваныя мерапрыемствы ў дзве чаргi: першая — на працягу 2004—2005, другая — 2006—2007 гг. Сiмвалiчна, што рэалiзацыя гэтага маштабнага праекта пачалася ў юбiлейным для Лiдскай ЦЭЦ 2004 г . Генеральным падрадчыкам выступiла адкрытае акцыянернае таварыства «Белэнергабуд» у асобе будаўнiча-мантажнага ўпраўлення «Лiдаэнергабуд». Фiнансаванне праекта ажыццяўляецца за кошт сродкаў iнавацыйнага фонду.

Сёлета выкананы работы па першай чарзе рэканструкцыi Лiдскай цеплаэнергацэнтралi. Зроблена замена турбагенератара ПР-5-35/5 на турбагенератар Р-12-3,4-0,1, а таксама рэканструкцыя асобных дапаможных агульнастанцыйных схем i ўстановак, абсталяванне якiх зношана i патрабуе замены, а таксама прывядзенне тэхналагiчных схем, iнжынерных сiстэм i камунiкацый у адпаведнасць з нормамi i правiламi, якiя дзейнiчаюць зараз. У вынiку чаго электрычная магутнасць Лiдскай ЦЭЦ узрасла з 11 да 18 МВт, а выпрацоўка электраэнергii павялiчваецца з 66 да 90 мiльёнаў кiлават-гадзiн у год. Гэта мае вялiкае значэнне як для ўсёй Гродзенскай вобласцi ўвогуле, так i для лiдскага рэгiёна — у прыватнасцi. Справа ў тым, што на Гродзеншчыне здаўна iснуе дэфiцыт электраэнергii, якi пакрываецца яе ператокамi з-за межаў вобласцi. У вынiку праведзенай рэканструкцыi зменшацца страты ў электрасетках i павысiцца надзейнасць электразабеспячэння спажыўцоў.

Падчас рэалiзацыi другой чаргi праекта, якая адбудзецца на працягу наступных двух гадоў, плануецца замянiць котлаагрэгат ТП-35 ст.№2 на котлаагэгат Е-35-3,9-440ГМ, а котлаагрэгат ТП-35 ст. №1 на газатурбiнную ўстаноўку ГТГ-25 (НВП «Машпраект») з катлом-утылiзатарам паравай вытворчасцю 34,7 т/г i ўбудаваным сеткавым пучком 8,1 Гкал. Адпаведна, электрычная магутнасць Лiдскай ЦЭЦ пасля завяршэння рэканструкцыi складзе 43 МВт, а цеплавая — 348 Гкал/гадз. Лiдская ЦЭЦ пераўтворыцца ў сучасную электрастанцыю, якая адпавядае сучасным патрабаванням вытворчасцi электрычнай i цеплавой энергii на аснове парагазавага цыклу з выкарыстаннем аўтаматызаваных сiстэм кiравання цеплавымi працэсамi. Як бачым, эфект ад правядзення такiх мерапрыемстваў вiдавочны.

У рэжыме эканомii

Не менш цiкавым i змястоўным атрымалася знаёмства з вопытам работы Гродзенскай ЦЭЦ-2. Пабываць на прадпрыемстве будзе карысна многiм.

— Наша гiсторыя пачалася 40 гадоў таму, калi Гродзенскаму азотна-тукаваму заводу, якi выпусцiў у снежнi 1963 г. першыя тоны ўгнаенняў, а ў студзенi 1965 г. запусцiў цэхi амiяку i карбамiду, спатрэбiлася надзейная крынiца электра- i цеплазабеспячэння, — кажа iнжынер вытворча-тэхнiчнага аддзела Гродзенскай ЦЭЦ-2 Георгiй Iванавiч Раiк (сапраўдны «летапiсец» ЦЭЦ, якi працуе тут з першага дня яго заснавання). — Дзве лiнii электраперадач «Бярозаўская ГРЭС—Гродна», якiя былi пабудаваны, пытання не здымалi. Пасля шэрагу сустрэч i ўзгадненняў 29 студзеня 1965 года на нарадзе ў намеснiка начальнiка аддзела электрыфiкацыi Дзяржплана СССР В.Г. Жылiна было прынята рашэнне аб будаўнiцтве Новай Гродзенскай ЦЭЦ. Такая была наша першачарговая назва. Спачатку пуск станцыi планавалася ажыццявiць у чацвёртым квартале 1969 года. У Беларусi тады практычна адначасова ўзводзiлiся Лукомльская ГРЭС, Магiлёўская ЦЭЦ-2, Бабруйская ЦЭЦ-2 i Мазырская ЦЭЦ. Зразумела, што сiл у «Белэнергабуда» i ў мантажных арганiзацый не хапала. Таму ўвод Гродзенскай ЦЭЦ-2 быў перанесены на 1970 год.

Нарэшце 10 лiпеня 1970 г. пачалося распальванне котлаагрэгата №1. Лiтаральна праз 1,5 месяца (гэта спатрэбiлася на наладку, давядзенне абсталявання i выпраўленне заўваг) 31 жнiўня 1970 года дзяржаўная камiсiя падпiсала акт аб прыёмцы ў эксплуатацыю новага прамысловага аб’екта — Гродзенскай ЦЭЦ-2. За час будаўнiцтва было зманцiравана 10 тысяч кубiчных метраў зборных жалезабетонных канструкцый, пракладзена 30 кiламетраў падземных камунiкацый, выкапана 2,5 мiльёна тон грунту.

Год ад году паляпшалiся тэхнiка-эканамiчныя паказчыкi станцыi, павялiчвалася яе надзейнасць. Разам з тым узнiкалi i праблемы, паколькi тэрмiн iнтэнсiўнай эксплуатацыi большасцi асноўнага абсталявання перавышае 30 гадоў. Вырашыць гэтыя пытаннi намечана падчас правядзення грунтоўнай рэканструкцыi Гродзенскай ЦЭЦ-2. Работы ў межах адпаведнай маштабнай праграмы пачалiся яшчэ ў 2003 годзе, а, наогул, праграма распрацавана да 2010 г. Выкананы капiтальны рамонт з рэканструкцыяй котлаагрэгата №1 (замена экранаў на газашчыльныя, замена столевага i шырмавага паранагравальнiкаў, экранаванне паваротнага i апускнога газаходаў i шэраг iншых мерапрыемстваў). Агульныя затраты склалi 6 мiльярдаў рублёў. У вынiку правядзення вызначаных мерапрыемстваў ККД катла павялiчыўся на 3,5 працэнта. Летась была зроблена рэканструкцыя градзiрнi №1 з заменай арашальнай сiстэмы i ўкараненнем аэрадынамiчнага завiхральнiка, заменай шыферных лiстоў на металiчныя i з узмацненнем металаканструкцый. Устаноўлена турбiна ТГ-0.75, якая выкарыстоўвае патэнцыял рэдуцыруемай пары, што дазваляе кожны год эканомiць каля 800 тон умоўнага палiва.

Яшчэ адзiн котлаагрэгат зараз знаходзiцца на рэканструкцыi, што ў будучым дазволiць штогод эканомiць больш чым 2,5 тысячы тон умоўнага палiва i на 65 тон зменшыць колькасць шкодных выкiдаў у паветра. На адным з котлаагэгатаў сёлета зманцiраваны i ўведзены ў эксплуатацыю рэгулюемы электрапрывад дымасоса. Для таго каб ацанiць эфект выканання такой работы, варта ўзгадаць, што зэканомленай пры гэтым электраэнергii хапае на тое, каб на працягу года забяспечваць 600 гарадскiх кватэр.

Для iстотнага паляпшэння надзейнасцi энергазабеспячэння асноўнага спажыўца пары i электрычнасцi — адкрытага акцыянернага таварыства «Гродна Азот» манцiруюцца 4 высакавольтныя паветраныя лiнii, i хутка пачнецца пашырэнне закрытага размеркавальнага ўстройства. З гэтай жа мэтай была выканана рэканструкцыя турбаагрэгата №2 з арганiзацыяй водпуску пары 2,7 МПа. У наступным годзе плануецца рэканструкцыя i турбаагрэгата №1. Трэба зазначыць, што вынiкам рэканструкцыi турбiн будзе дадатковая выпрацоўка больш таннай электраэнергii.

Гэты год для Гродзенскай энергасiстэмы багаты на юбiлейныя даты. Сёлета споўнiлася 35 гадоў Гродзенскай ЦЭЦ-2, 45 гадоў — Ваўкавыскаму РЭС (дарэчы, гэта самы буйны РЭС у вобласцi) i 40 гадоў — Ашмянскаму РЭС. Рэспублiканскае унiтарнае прадпрыемства «Гроднаэнерга» па праву ганарыцца сваiмi перадавiкамi, сярод якiх у гэты святочны дзень хацелася б назваць:

Вiктара Мiхайлавiча Мурашку — вядучага iнжынера ПС-330 кВ «Смаргонь» Ашмянскiх электрычных сетак

Марыю Сямёнаўну Арлову — начальнiка аддзела збыту Гродзенскiх цеплавых сетак

Уладзiмiра Пятровiча Стаякова — дырэктара прадпрыемства сродкаў дыспетчарскага i тэхналагiчнага кiравання

Мiкалая Антонавiча Пыцеля — начальнiка Карэлiцкага РЭС Лiдскiх электрычных сетак

Iвана Сцяпанавiча Крысюкевiча — электраслесара па рамонту абсталявання размеркавальных устройстваў высокавольтнага РЭС Ваўкавыскiх электрычных сетак

Iвана Фауставiча Бертэля — вядучага iнжынера высокавольт-нага РЭС Гродзенскiх электрычных сетак

Анатоля Фёдаравiча Мамонава — вядучага iнжынера вытворча-тэхнiчнага аддзела Гродзенскай ЦЭЦ-2

Юрыя Эдуардавiча Юрфельда — электраслесара па рамонту i абслугоўванню аўтаматыкi i сродкаў вымярэнняў Гродзенскай ЦЭЦ-2

Iосiфа Эдуардавiча Бражука — электраманцёра ОВБ Гродзенскага гарадскога РЭС Гродзенскiх электрычных сетак

Канстанцiна Канстанцiнавiча Шэшука — начальнiка аператыўна-дыспетчарскай службы Ваўкавыскiх электрычных сетак

Вiктара Бранiслававiча Урублеўскага — майстра Воранаўскага РЭС Лiдскiх электрычных сетак

Аркадзя Мiкалаевiча Тарасава — начальнiка Смаргонскага РЭС Ашмянскiх электрычных сетак

Iгара Альбiнавiча Катлоўскага — начальнiка аддзела надзейнасцi, аховы працы i тэхнiкi бяспекi Гродзенскiх цеплавых сетак

Мiкалая Вiктаравiча Грыцкевiча — галоўнага iнжынера Лiдскiх цеплавых сетак

Сяргея Пятровiча Кудрашова — начальнiка вытворча-тэхнiчнага аддзела Лiдскiх цеплавых сетак

Сяргея Яўгенавiча Антановiча — начальнiка службы тэлекамунiкацый i сувязi прадпрыемстваў сродкаў дыспетчарскага i тэхналагiчнага кiравання

Веру Iванаўну Цiтову — iнспектара энерганагляду Гродзенскага мiжраённага аддзялення прадпрыемства «Энерганагляд»

Вiктара Iванавiча Iрху — вядучага iнжынера аддзела капiтальнага будаўнiцтва «Гроднаэнерга»

Сёлета за студзень—лiстапад на станцыi зэканомлена больш чым 7 тысяч тон умоўнага палiва. Варта зазначыць, што Гродзенская ЦЭЦ-2 з’яўляецца адной з самых эканамiчных беларускiх электрастанцый свайго класа. Актыўная рацыяналiзатарская работа, абмен вопытам з калегамi, пошук, вывучэнне i ўкараненне сучасных тэхнiчных дасягненняў дазваляюць цеплаэнергетыкам пастаянна дабiвацца тут важкiх вынiкаў. Летась станцыi быў заслужана ўручаны вымпел канцэрна «Белэнерга» «Лепшаму калектыву электрастанцый».

Спыняцца на дасягнутым тут зусiм не збiраюцца — наперадзе вырашэнне адказных задач i новыя працоўныя дасягненнi. Iнiцыятыва i творчы пошук, як вядома, з’яўляюцца рухавiком прагрэсу. Таму нiякiх сумненняў наконт перспектыў тых прадпрыемстваў, якiя нам пашчасцiла наведаць, не ўзнiкае. Будучыня ў надзейных руках...


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гродзенская энергасiстэма з’яўляецца дэфiцытнай, таму стратэгiчным накiрункам яе развiцця застаецца змяншэнне колькасцi рэсурсаў, якiя закупляюцца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика