Рыба чакае... гаспадараСiтуацыя Вiцебшчыну называюць краем блакiтных азёр: у рэгiёне больш як 1,8 тысячы азёр i вадасховiшчаў. А яшчэ на тэрыторыi вобласцi шмат рэк, агульная працягласць якiх больш як 1,4 тысячы кiламетраў. Эксперты нядаўна падлiчылi, што кожны год прамысловым спосабам можна лавiць не менш чым 800 тон рыбы. Столькi ж без страт для рыбных запасаў могуць штогод лавiць i аматары. Але пакуль што ловяць менш за палову.Як высветлiлi супрацоўнiкi Камiтэта дзяржкантролю Вiцебскай вобласцi, платнае аматарскае рыбалоўства сёлета арганiзавалi толькi 19 з 49 арандатараў азёр, якiя павiнны былi гэта зрабiць... Возера Гомель, што ў Полацкiм раёне, арандатар, фiрма «Скiф», не зарыбляў 5 гадоў i яшчэ больш часу — возера Галавец. Згодна з iнфармацыяй Дэпартамента па мелiярацыi i воднай гаспадарцы, магутнасць сажалкавых гаспадарак рыбгасаў па вырошчванню рыбы выкарыстана толькi на 42 працэнты. Не праводзiцца дастатковае зарыбленне арандуемых вадаёмаў. У многiх раёнах мясцовыя ўлады наогул не цiкавяцца рыбнымi справамi. Напрыклад, у мiнулым i пазамiнулым гадах Полацкi, Чашнiцкi, Расонскi райвыканкамы наогул не разглядалi рыбныя пытаннi. Толькi пасля праверкi дзяржкантролю на пасяджэннi Мiёрскага райвыканкама былi скасаваны з ААТ «Мiёрскi мясакамбiнат» дагаворы арэнды сямi азёр, якiя эксплуатавалiся неэфектыўна. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiцебшчыну называюць краем блакiтных азёр: у рэгiёне больш як 1,8 тысячы азёр i вадасховiшчаў. А яшчэ на тэрыторыi вобласцi шмат рэк, агульная праця
|
|