Нацыянальнасцi Мiншчыны прадстаўляюць
Таццяна АКIМАВА
У Палацы культуры Маладзечна прайшоў абласны фестываль нацыянальных культур. Свае творчыя здольнасцi прадэманстравалi больш як 300 прадстаўнiкоў 12 нацыянальнасцяў.
Як паведамiла «Звяздзе» рэжысёр-пастаноўшчык фестывалю Галiна Ляйко, «калi на Мiншчыне жывуць прадстаўнiкi розных нацыянальнасцяў, то мы не павiнны абмiнаць iх увагай. Неабходна паважаць iх каранi, гiсторыю, спадчыну, прапагандаваць iх мастацтва, жаданне быць роўнымi сярод роўных. У рэшце рэшт, усё гэта ўзбагачае i нашу родную беларускую культуру». Падобныя мерапрыемствы праходзяць па ўсёй краiне. Рэспублiканскае журы фестывалю ўзначальвае мастацкi кiраўнiк Нацыянальнага акадэмiчнага хору iм. Цiтовiча, народны артыст Беларусi Мiхаiл Дрынеўскi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Палацы культуры Маладзечна прайшоў абласны фестываль нацыянальных культур. Свае творчыя здольнасцi прадэманстравалi больш як 300 прадстаўнiкоў 12 на
|
|