Куточак iншага свету
Ларыса ЦIМОШЫК
Калi мы не знаходзiм часу для Бога, то Ён сам шукае шляхi да нас. Калi мы не iдзём у царкву i не накiроўваемся ў паломнiцтвы па манастырах, то яны едуць да нас. Напярэдаднi Каляд можна паспець зрабiць шмат спраў, завiтаўшы на перадсвяточную выставу-кiрмаш. I пра душу падумаць, i прыемныя падарункi родным набыць, i нават паспытаць манастырскiх страў.
Выстава пройдзе з 23 снежня па 5 студзеня ў выставачным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. Пляцоўка вялiкая, але ж i гасцей будзе шмат: дзесяткi манастыроў i прыходаў Беларусi, Расii, Украiны рыхтуюць свае экспазiцыi. Такiя выставы кожны раз даюць унiкальны шанц знайсцi тую iкону, якая дапаможа ў той цi iншай справе, i малiтву да яе. Памалiцца i самому прыкласцiся да святынь, якiя прывязуць да нас з самых далёкiх месцаў. Выбраць кнiгу цi фiльм пра духоўнае жыццё духоўных людзей. Падабраць прыгожыя i карысныя падарункi, зробленыя з любоўю ў манастырскiх майстэрнях, ды i проста вернiкамi. Знайсцi рэцэпты лекаў ад розных хвароб, якiмi спрадвеку карысталiся вернiкi. Атрымаць адказ на пытанне: у чым прычыны тых падзей, якiя адбываюцца ў чалавечым жыццi? А галоўнае — хоць на нейкi час знайсцi спакой ад мiтуснi ў гэтым куточку зусiм iншага свету. Выстава, якая адбываецца напярэдаднi Нараджэння Хрыстовага, у першую чаргу скiравана на дзяцей. Менавiта таму ў ёй возьмуць удзел дзяцячыя харавыя, тэатральныя калектывы. навучэнцы нядзельных школ, дзецi-iнвалiды са сваiмi спектаклямi, канцэртнымi праграмамi, выстаўкамi сваiх работ. Будуць канцэрты ўдзельнiкаў дзiцячага фестывалю хрысцiянскай музыкi «Дабравест». Самi дзецi, якiя завiтаюць на выставу, наўрад цi застануцца абыякавымі да прадстаўленняў беларускай батлейкi. Бацькам таксама будзе чым заняцца: у канферэнц-зале можна будзе паслухаць лекцыi святароў наконт таго, як вырасцiць сучасных дзяцей добрымi людзьмi. Тут жа можна будзе атрымаць парады праваслаўных педагогаў i псiхолагаў. Спецыяльна з Масквы на мiнскую выставу прыедзе Андрэй Кураеў, прафесар Маскоўскай духоўнай акадэмii. Той, якi ў новай праграме Дзмiтрыя Дзiброва папулярна растлумачыў усе таямнiцы твора Булгакава «Майстар i Маргарыта». У яго i iншых прадстаўнiкоў царквы заўсёды ёсць адказы на самыя розныя пытаннi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi мы не знаходзiм часу для Бога, то Ён сам шукае шляхi да нас. Калi мы не iдзём у царкву i не накiроўваемся ў паломнiцтвы па манастырах, то яны еду
|
|