Чэмпiён атакуеСПОРТ-ТАЙМ Напярэдаднi адбылiся матчы чарговага тура чэмпiянату па хакею. Мiнскае «Юнацтва» пасля перамогi над «Металургсам» выйшла на другое месца. Адставанне ад лiдара «Керамiна» складае чатыры ачкi. Здаецца, справы ў чэмпiёна пайшлi на лад, чаго нельга было сказаць яшчэ нядаўна, калi верхнiя радкi ў турнiрнай таблiцы займалi «Дынама» i «Сокал».Астатнiя вынiкi: «Сокал» —«Нёман» — 4:1, «Хiмвалакно» — «Рыга»-2000 — 4:4, «Юнацтва» — «Металург» — 5:2. Пасля 36 матчаў становiшча ў турнiрнай таблiцы наступнае: «Керамiн» — 70 ачкоў, «Юнацтва» — 66, «Дынама» — 65 (35 матчаў), «Сокал» — 65 (34), «Хiмвалакно» — 60, «Гомель» — 55 (35), «Рыга»-2000 — 54 (32), «Брэст» — 47 (35), «Нёман» — 43, «Металургс» — 39 (35), «Хiмiк-СКА» — 27, «Вiцебск» — 11. Медаль для мэра Памочнiк прэзiдэнта Беларусi па пытаннях спорту i турызму, першы вiцэ-прэзiдэнт Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Генадзь Аляксеенка ўручыў мэру Мiнска Мiхаiлу Паўлаву медаль алiмпiйскага камiтэта. Спадар Аляксеенка так пракаментаваў гэту падзею: «Мiнск займае лiдзiруючыя пазiцыi не толькi ў заваяваннi медалёў. У сталiцы актыўна праводзяцца масавыя спаборнiцтвы сярод працоўных калектываў, навучэнцаў i школьнiкаў. Усё больш з’яўляецца спартыўных збудаванняў самага высокага ўзроўню».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi адбылiся матчы чарговага тура чэмпiянату па хакею. Мiнскае «Юнацтва» пасля перамогi над «Металургсам» выйшла на другое месца
|
|