«Дзякуй, мая праблема вырашана агульнымi намаганнямi»ВЯРТАЮЧЫСЯ ДА НАДРУКАВАНАГА Некалькi тыдняў таму на старонках нашай газеты быў надрукаваны лiст Генадзя Мiхайлавiча Кудрука з вёскi Цякалаўшчына Нясвiжскага раёна. Яго сям’я трапiла ў сiтуацыю, якой, як кажуць, не пазайздросцiш. Сёлета людзi вырасцiлi добры ўраджай бульбы, якi на працягу лiпеня i жнiўня рэалiзавалi камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству «Плодаагароднiнагас» г. Барысава. Гаворка, нагадаем, iшла пра больш чым 25 тон бульбы, за якую вяскоўцы разлiчвалi атрымаць добрыя грошы.Аднак, нягледзячы на тое, што, згодна з дагаворамi, разлiк за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю павiнен быў быць зроблены на працягу 30 банкаўскiх дзён, заробленыя цяжкай працай сродкi вяскоўцы так i не пабачылi ажно да пачатку зiмы. Прадпрыемства тлумачыла сваю неплацежаздольнасць тым, што не змагло атрымаць абяцаныя раней крэдыты. Гэта, у прыватнасцi, пацвердзiў нам у тэлефоннай гутарцы i дырэктар камунальнага унiтарнага прадпрыемства «Плодаагароднiнагас» г. Барысава Уладзiмiр Чарняк. З яго слоў вынiкала, што з-за цяжкага эканамiчнага стану прадпрыемства мела даволi вялiкую запазычанасць за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю як перад грамадзянамi, так i перад сельскагаспадарчымi прадпрыемствамi. Спробы самастойна разлiчыцца па дагаворах асаблiвага плёну не далi, таму надзея была на бюджэтныя сродкi цi крэдыты... На жаль, мы не можам прывесцi на старонках газеты афiцыйны адказ наконт таго, як жа дакладна была вырашана праблема з разлiкамi. Як удалося высветлiць, з-за блытанiны ў адрасатах афiцыйнае рэагаванне да нас пакуль не дайшло. Але з тэлефоннай размовы з дырэктарам камунальнага унiтарнага прадпрыемства «Плодаагароднiнагас» г. Барысава Уладзiмiрам Чарняком мы ведаем, што неўзабаве пасля звароту ў рэдакцыю Генадзя Мiхайлавiча Кудрука ўсе сродкi ў поўным аб’ёме (дзвюма часткамi) былі выплачаны. Пацвердзiў гэта лiстом i сам наш заяўнiк. «Звяртаюся да вас са словамi ўдзячнасцi за аказаную дапамогу ў вырашэннi маёй праблемы. Яна вырашана агульнымi намаганнямi. Вельмi радуе тое, што мой зварот не застаўся незаўважаным. Праблема, закранутая намi, вельмi актуальная не толькi для маёй сям’i. Дзякуючы вам, думаю, яна вырашыцца i для астатнiх людзей, якiя маюць цяжкасцi з разлiкамi за сельскагаспадарчую прадукцыю, вырашчаную сваiмi рукамi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькi тыдняў таму на старонках нашай газеты быў надрукаваны лiст Генадзя Мiхайлавiча Кудрука з вёскi Цякалаўшчына Нясвiжскага раёна |
|