Бензiн нарабiў бяды
Iгар ГРЫШЫН
Чатыры чалавекi пацярпелi ў вёсцы Крамянец Лагойскага раёна ў вынiку пажару, якi адбыўся з-за парушэння правiлаў пажарнай бяспекi.
Як паведамiлi ў прэс-службе Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС, у вёску да пенсiянераў прыехалi дачка з зяцем. Каб хутчэй распалiць печ у хаце, на дровы, якiя не хацелi гарэць, лiнулi бензiну. У вынiку агонь з печы перакiнуўся на канапу, занавескi. Горш за ўсё, што полымя трапiла на людзей, якiя атрымалi апёкi рознай ступенi цяжкасцi. Пенсiянерка атрымала 60 працэнтаў апёкаў цела, яе муж i дачка — 20 працэнтаў апёкаў верхнiх дыхальных шляхоў, зяць — 7 працэнтаў. На жаль, гаспадыню дома ўрачы выратаваць не змаглi. У МIНСКУ ПАД КОЛЫ АЎТО ТРАПIЛI ТРОЕ... Дарожна-транспартнае здарэнне зафiксавана на праспекце Пераможцаў сталiцы, дзе пацярпелi пешаходы. Як удакладнiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле агiтацыi i прапаганды Дзяржаўтаiнспекцыi Мiнска, легкавы аўтамабiль збiў мужчыну, жанчыну i дзяўчыну, якiя з’яўляюцца сваякамi. За рулём машыны знаходзiлася жанчына, а наезд на пешаходаў быў учынены прыкладна ў 9 метрах ад пешаходнага пераходу. У вынiку ДТЗ мужчына i жанчына загiнулi, а дзяўчына з траўмамi была дастаўлена ў бальнiцу. СТАРОГА ВЫРАТАВАЛА... УСПЫШКА У Мiнску на вулiцы Курганнай каля шасцi гадзiн вечара загарэўся прыватны жылы дом, у агнi якога загiнулi людзi. Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў цэнтры прапаганды Мiн-скага гарадскога ўпраўлення МНС, паводле папярэдняй iнфармацыi, здарэнне адбылося ў вынiку парушэння правiлаў эксплуатацыi абагравальнага катла. Будынак дома раздзелены на дзве кватэры, у адной з якiх пражывалi пенсiянеры — туды i завiтала бяда. 78-гадовага старога, якi палiў печ, у нейкi момант у вынiку ўспышкi ў памяшканнi выкiнула ў калiдор, i яго ўдалося выратаваць. А вось яго 75-гадовая жонка i ўнук 1992 года нараджэння, на жаль, загiнулi на пажары.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатыры чалавекi пацярпелi ў вёсцы Крамянец Лагойскага раёна ў вынiку пажару, якi адбыўся з-за парушэння правiлаў пажарнай бяспекi
|
|