Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi дапаўненняў у Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях па пытаннях узмацнення адказнасцi за парушэнне правiлаў карыстання жылымi памяшканнямi i знiшчэнне або пашкоджанне маёмасцi
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 8 снежня 2005 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 21 снежня 2005 года Артыкул 1. Унесцi ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946; 2005 г., № 120, 2/1128) наступныя дапаўненнi: 1. Абзац другi артыкула 10.9 дапоўнiць словамi «, а на юрыдычную асобу — ад пяцiдзесяцi да сямiдзесяцi базавых велiчынь». 2. У артыкуле 21.16: абзац другi часткi 1 дапоўнiць словамi «, а на юрыдычную асобу — ад трыццацi да пяцiдзесяцi базавых велiчынь»; абзац другi часткi 2 дапоўнiць словамi «, а на юрыдычную асобу — ад пяцiдзесяцi да сямiдзесяцi базавых велiчынь». Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня ўвядзення ў дзеянне Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 года. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 5 студзеня 2006 года, г. Мiнск. № 85-З
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi дапаўненняў у Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях па пытаннях узмацнення адказнасцi за парушэнне правiлаў ка
|
|