21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Турiндустрыя Турцыi можа моцна пацярпець...

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

У Турцыi колькасць людзей, iнфiцыраваных смяротна небяспечным вiрусам птушынага грыпу, узрасла да 12 чалавек. У панядзелак ранiцай стала вядома яшчэ аб пяцi новых выпадках заражэння людзей птушыным вiрусам грыпу H5N1. У дадзены момант у лабараторыях знаходзяцца ўзоры крывi яшчэ каля 100 чалавек, якiя звярнулiся ў бальнiцы з трывожнымi сiмптомамi. Толькi ў Стамбуле iх колькасць перавышае 60 чалавек. На сённяшнi дзень ад птушынага грыпу ў Турцыi загiнулi тры падлеткi, якiя з’яўлялiлся членамi адной сям’i. Аналiзы, праведзеныя ў Вялiкабрытанii, пацвердзiлi, што менавiта вiрус грыпу H5N1 стаў прычынай iх смерцi. Яшчэ адно паведамленне аб смяротным зыходзе ад захворвання чалавека на птушыны грып прыйшло ў панядзелак ранiцай з Iнданезii.

Усяго наяўнасць вiруса птушынага грыпу пацверджана ўжо ў 16 правiнцыях Турцыi. Пераважна гэта ўсходняя i паўднёва-ўсходняя часткі краiны, хоць у «чорны» спiс трапiлi таксама Стамбул i Анкара. Каб папярэдзiць распаўсюджванне вiруса птушынага грыпу ў 14-мiльённым мегаполiсе, у Стамбуле была ўведзена забарона на продаж курынага мяса i часткова ўведзены карантын. Яшчэ раней продаж курынага мяса быў забаронены на рынках турэцкай сталiцы Анкары.

Дзяржаўны санiтарны ўрач Расii Генадзь Анiшчанка парэкамендаваў расiянам устрымацца ад паездак у турэцкiя правiнцыi, дзе былi зафiксаваныя ўспышкi птушынага грыпу. У расiйскiх аэрапортах асобай праверцы будуць падлягаць усе турэцкiя рэйсы, асаблiва з улiкам той акалiчнасцi, што Турцыя з’яўляецца найбольш папулярным турыстычным накiрункам у расiян. Не дрэмлюць i ў Арменii, якая суседнiчае з небяспечнымi турэцкiмi правiнцыямi: дзяржаўная ветэрынарная iнспекцыя наладзiла працу тэлефоннай «гарачай» лiнii, звярнуўшыся на якую грамадзяне могуць пакiнуць iнфармацыю аб выяўленых выпадках гiбелi птушак.

Мiнiстэрства ўнутраных спраў Беларусi таксама выступiла з рэкамендацыяй грамадзянам нашай краiны ўстрымацца ад паездак у тыя рэгiёны Турцыi, на тэрыторыi якiх былi выяўлены ачагi птушынага грыпу. Дадатковыя меры па папярэджанню пранiкнення птушынага грыпу на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь планавалася абмеркаваць у панядзелак вечарам на планёрцы ў Галоўнага дзяржаўнага санiтарнага ўрача Рэспублiкi Беларусь Мiхаiла Рымжы. Аб падрабязнасцях нарады наша газета паведамiць чытачам у наступных нумарах...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Турцыi колькасць людзей, iнфiцыраваных смяротна небяспечным вiрусам птушынага грыпу, узрасла да 12 чалавек
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика