Спорт-тайм
Каэфiцыент карыснага дзеяння Грабоўскага
Уладальнiкам Кубка еўрапейскiх чэмпiёнаў па хакею ў саставе маскоўскага «Дынама» стаў нападаючы нашай нацыянальнай зборнай Мiхаiл Грабоўскi. Асноўны час фiнальнага матча з фiнскім клубам «Кэрпэт» закончыўся з лiкам 4:4. Усё вырашыла серыя булiтаў. Дарэчы, Грабоўскi быў названы лепшым нападаючым турнiру i ўвайшоў у сiмвалiчную зборную: каэфiцыент карыснага дзеяння беларуса склаў чатыры шайбы i тры вынiковыя перадачы. Больш шанцуе ў эстафеце На этапе Кубка свету па бiятлону ў нямецкiм Оберхофе лiдар жаночай каманды Алена Зубрылава не дапусцiла нiводнага промаху ў стральбе ў гонцы з агульным стартам на 12,5 кiламетра. Аднак хуткасцi на лыжнi было недастаткова, таму толькі 12-е месца. Лепшы вынiк сярод нашых страляючых лыжнiкаў у гонцы з масавым стартам на пятнаццаць кiламетраў паказаў Рустам Валiулiн, якi стаў 16-м. Большых поспехаў напярэдаднi XX зiмовых Алiмпiйскiх гульняў беларускiм бiятланiстам удалося дасягнуць не ў iндывiдуальных выступленнях, а ў эстафетах, дзе «бронзу» здабылi i мужчыны, i жанчыны. Засмуцiлi бельгiйцаў Нацыянальная гандбольная зборная перамагла ў Мiнску каманду Бельгii ў рамках групавога адборачнага турнiру чэмпiянату свету 2007 года — 37:26. Падначаленыя Спартака Мiрановiча расправiлiся з сапернiкамi i ў гасцях — 30:27, i набралi 4 ачкi, як i фаварыты пятай групы, шведы. Наступную гульню беларусы правядуць супраць турэцкай зборнай на выездзе. Iдэальная пара на корце Менавiта так можна назваць беларускага тэнiсiста Максiма Мiрнага i шведа Йонаса Б’ёркмана, бо разам яны гуляюць даволi зладжана i паспяхова. Доказ таму — перамога на мiжнародным турнiры ў горадзе Доха (Катар), з прызавым фондам мiльён долараў. Гэты тытул стаў для нашага земляка першым у 2006 годзе i 26-м у спартыўнай кар’еры. У фiнале беларуска-шведскi дуэт аказаўся мацнейшы за бельгiйскi, братоў Крыстофа i Алiўе Рошу — 2:6, 6:3, 10:8. Пасля гэтага выйгрышу Мiрны разам са сваiм напарнiкам узначальвае «чэмпiёнскую гонку» парнага разраду Асацыяцыi тэнiсiстаў прафесiяналаў (АТП). Якi чэмпiянат мацнейшы? Мiжнародная федэрацыя футбольнай гiсторыi i статыстыкi (IФФХС) квалiфiкавала чэмпiянаты свету. Iндэкс iх моцнасцi выяўляўся па спецыяльнай формуле. Улiчвалiся выступленнi клубаў верхняй часткi турнiрнай таблiцы ў кантынентальных кубках. Такiм чынам, паводле рэйтынгу IФФХС, мацнейшымi чэмпiянатамi мiнулага года сталi англiйскi, iтальянскi, французскi, iспанскi, нямецкi, бразiльскi, галандскi, аргенцiнскi, расiйскi i ўкраiнскi. Футбольнае першынство нашай краiны размясцiлi на 66-м месцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладальнiкам Кубка еўрапейскiх чэмпiёнаў па хакею ў саставе маскоўскага «Дынама» стаў нападаючы нашай нацыянальнай зборнай Мiхаiл Грабоўскi
|
|