Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2006 год
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 14 снежня 2005 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 21 снежня 2005 года Артыкул 1. Зацвердзiць рэспублiканскi бюджэт на 2006 год па расходах у суме 26 638 162 084 тыс. рублёў зыходзячы з прагназуемага аб’ёму даходаў у суме 25 508 162 084 тыс. рублёў. Устанавiць гранiчны памер дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту на 2006 год у суме 1 130 000 000 тыс. рублёў. Ажыццявiць фiнансаванне дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту ў 2006 годзе згодна з дадаткам 1. Артыкул 2. Дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi, дарожны фонд, фонд аховы прыроды, фонд развiцця будаўнiчай навукi, рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, iнавацыйныя фонды, якiя ўтвараюцца ў адпаведнасцi з гэтым Законам*, у 2006 годзе з’яўляюцца дзяржаўнымi мэтавымi бюджэтнымi фондамi. Артыкул 3. Уключыць у 2006 годзе: у рэспублiканскi бюджэт сродкi дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, рэспублiканскага дарожнага фонду, рэспублiканскага фонду аховы прыроды, iнавацыйных фондаў i фонду развiцця будаўнiчай навукi, частку сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi, а таксама сродкi дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь; у мясцовыя бюджэты сродкi iнавацыйных фондаў, якiя ўтвараюцца абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi, частку сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi, а таксама сродкi пазабюджэтных фондаў, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь мясцовымi Саветамi дэпутатаў або выканаўчымi i распарадчымi органамi. Артыкул 4. Устанавiць, што ў 2006 годзе: 1. Даходы рэспублiканскага бюджэту складаюць 25 508 162 084 тыс. рублёў згодна з дадаткам 2. 2. Даходы рэспублiканскага бюджэту фармiруюцца за кошт: 2.1. падаткаў, збораў (пошлiн): падаткаў на даходы i прыбытак (за выключэннем адлiчэнняў, якiя перадаюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска ў памерах, прадугледжаных абзацам другiм артыкула 6 гэтага Закона); надзвычайнага падатку для лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (далей — надзвычайны падатак); падатку на дабаўленую вартасць (за выключэннем адлiчэнняў, якiя перадаюцца ў бюджэт абласцей i г. Мiнска ў памерах, прадугледжаных абзацам трэцiм артыкула 6 гэтага Закона); акцызаў (за выключэннем акцызаў, якiя цалкам залiчваюцца ў бюджэт абласцей i г. Мiнска ў адпаведнасцi з абзацам сёмым пункта 1 артыкула 7 гэтага Закона); мытных пошлiн i мытных збораў; экалагiчнага падатку (за выключэннем экалагiчнага падатку, якi залiчваецца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска ў адпаведнасцi з абзацам пятым пункта 1 артыкула 7 гэтага Закона); падаткаў, збораў i iншых плацяжоў, якiя пералiчваюцца ў рэспублiканскi бюджэт у адпаведнасцi з пунктам 1 артыкула 21 гэтага Закона; iншых падаткаў, збораў (пошлiн) i iншых плацяжоў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь; 2.2. непадатковых даходаў: за карыстанне банкамi грашовымi сродкамi рэспублiканскага бюджэту; па бюджэтных пазыках, якiя прадастаўлены за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту; дывiдэндаў на долi (акцыi), якiя знаходзяцца ў рэспублiканскай уласнасцi; часткi прыбытку, якая выплачваецца арганiзацыямi ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь; арэнднай платы ад здачы маёмасцi, якая знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi; ад рэалiзацыi матэрыяльных i нематэрыяльных актываў; ад рэалiзацыi канфiскаванай i iншым чынам накiраванай у даход дзяржавы маёмасцi (за выключэннем залiчваемых у бюджэты абласцей i г. Мiнска ў адпаведнасцi з абзацам пятым пункта 2 артыкула 7 гэтага Закона); штрафаў, якiя накладваюцца мытнымi органамi за ўчыненне адмiнiстрацыйных правапарушэнняў; iншых непадатковых даходаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 3. Даходы бюджэтаў свабодных эканамiчных зон, якiя ўключаюцца ў рэспублiканскi бюджэт, фармiруюцца за кошт падаткаў на даходы i прыбытак, акцызаў i 50 працэнтаў падатку на дабаўленую вартасць, якiя выплачваюцца рэзiдэнтамi свабодных эканамiчных зон (за выключэннем спаганяемых пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь). 4. Падаткi, зборы (пошлiны) i iншыя даходы, якiя ўказаны ў пунктах 2 i 3 гэтага артыкула, залiчваюцца на адзiны казначэйскi рахунак Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь i размяркоўваюцца ў адпаведнасцi з гэтым Законам. Артыкул 5. Устанавiць, што ў 2006 годзе: 1. З арганiзацый, якiя вызначаны пунктам 2 артыкула 13 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (далей у гэтым артыкуле, артыкулах 8 i 9 гэтага Закона — арганiзацыi) i якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць, спаганяюцца надзвычайны падатак па стаўцы 3 працэнты i абавязковыя адлiчэннi ў дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi па стаўцы 1 працэнт ад фонду заработнай платы. Пры гэтым фiлiялы, прадстаўнiцтвы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi беларускiх арганiзацый, якiя маюць асобны баланс i бягучы (разлiковы) альбо iншы банкаўскi рахунак, па адпаведных аб’ектах падаткаабкладання выконваюць падатковыя абавязацельствы гэтых арганiзацый у парадку, якi ўстаноўлены гэтым артыкулам. Выплата надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi ажыццяўляецца адзiным плацяжом у памеры 4 працэнтаў (за выключэннем вызваленых ад платы надзвычайнага падатку ў адпаведнасцi з падпунктам 2.2 пункта 2 гэтага артыкула i iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь). Пры гэтым 75 працэнтаў з паступаючых сум адзiнага плацяжу накiроўваецца ў лiк надзвычайнага падатку i 25 працэнтаў — у лiк абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi ў парадку, якi ўстаноўлены Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. 2. Вызваляюцца: 2.1. ад надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi: арганiзацыi, якiя атрымлiваюць сродкi з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, у тым лiку па дагаворах на выкананне навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ, заключаных з арганiзацыямi, якiм гэтыя сродкi выдзелены з бюджэтных крынiц, — у частцы фонду заработнай платы, вылiчанага за кошт указаных сродкаў; арганiзацыi, якiя фiнансуюцца з бюджэту (бюджэтныя арганiзацыi), — у тым лiку ў частцы фонду заработнай платы, вылiчанага за кошт сродкаў, атрыманых ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi; арганiзацыi грамадскiх аб’яднанняў «Беларускае таварыства iнвалiдаў па зроку», «Беларускае таварыства iнвалiдаў», «Беларускае таварыства глухiх», у якiх колькасць iнвалiдаў складае не менш чым 50 працэнтаў ад спiсачнай колькасцi работнiкаў, — у частцы фонду заработнай платы, вылiчанага па дзейнасцi, за выключэннем гандлёвай i пасрэднiцкай; арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства (акрамя кветак i дэкаратыўных раслiн), жывёлагадоўлi, рыбаводства, пчалярства i прадуктаў дзiцячага харчавання, — у частцы фонду заработнай платы, вылiчанага па гэтай дзейнасцi; агульнаадукацыйныя школы — у частцы сродкаў, якiя выплачаны вучням за сабраныя макулатуру i металалом; арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць сацыяльна-культурную дзейнасць i атрымлiваюць датацыi (субсiдыi) з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў на кампенсацыю страт ад гэтай дзейнасцi; грамадскiя аб’яднаннi, якiя не ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць; калегii адвакатаў; лячэбна-вытворчыя майстэрнi пры псiхiятрычных, псiханеўралагiчных i процiтуберкулёзных бальнiцах i дыспансэрах; арганiзацыi, якiя абслугоўваюць сельскую гаспадарку i выконваюць работы (аказваюць паслугi) арганiзацыям, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — за выкананыя работы (аказаныя паслугi). Пералiк указаных работ (паслуг) вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь; беларускiя арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць за межамi Рэспублiкi Беларусь i зарэгiстраваны ў якасцi падаткаплацельшчыкаў замежных дзяржаў, — у частцы сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi за межамi Рэспублiкi Беларусь, па якой яны з’яўляюцца падаткаплацельшчыкамi замежных дзяржаў; арганiзацыi — у частцы сум: надбавак i даплат да тарыфных ставак i службовых акладаў, аплаты дадатковых водпускаў у выпадках, калi такiя надбаўкi i даплаты, аплата дадатковых водпускаў устаноўлены ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; сярэдняга заработку, якi выплачваецца за кошт медыцынскай установы ў адпаведнасцi з гарантыямi для работнiкаў, якiя з’яўляюцца донарамi; заработнай платы, якая выплачваецца студэнтам i навучэнцам, прынятым на работу часова (на перыяд канiкулаў); 2.2. установы адукацыi спажывецкай кааперацыi ад надзвычайнага падатку i выплачваюць абавязковыя адлiчэннi ў дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi ў памеры 0,5 працэнта ад фонду заработнай платы, вылiчанага за кошт сродкаў, атрыманых ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi. 3. Вылiчаныя сумы надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi адносяцца на сабекошт прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) i ўключаюцца ў затраты па вытворчасцi i рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), якiя ўлiчваюцца пры падаткаабкладаннi. 4. Зацвердзiць склад фонду заработнай платы для вылiчэння надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi згодна з дадаткам 3. Арганiзацыi штомесяц не пазней чым 20-га чысла месяца, якi надыходзiць за справаздачным, прадстаўляюць у падатковыя органы па месцы пастаноўкi на ўлiк падатковую дэкларацыю (разлiк) аб сумах налiчаных надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi за справаздачны месяц. Выплата ўказаных падатку i адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi ажыццяўляецца арганiзацыямi штомесяц не пазней чым 22-га чысла месяца, якi надыходзiць за справаздачным. Iндывiдуальныя прадпрымальнiкi штоквартальна не пазней чым 20-га чысла месяца, якi надыходзiць за справаздачным кварталам, прадстаўляюць у падатковыя органы па месцы пастаноўкi на ўлiк падатковую дэкларацыю (разлiк) па абавязковых адлiчэннях у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi за квартал. Выплата абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi ажыццяўляецца штоквартальна не пазней чым 22-га чысла месяца, якi надыходзiць за справаздачным кварталам. 5. Правы i абавязкi плацельшчыкаў надзвычайнага падатку, адказнасць за правiльнасць яго падлiку i своечасовасць выплаты, парушэнне ўстаноўленага тэрмiну прадстаўлення дэкларацый (разлiкаў) па надзвычайнаму падатку, парадак яго спагнання, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правiльнасцю падлiку i своечасовасцю выплаты ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 6. Абавязковыя адлiчэннi ў дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi ажыццяўляюцца ў парадку, якi ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 6. Зацвердзiць на 2006 год наступныя нарматывы адлiчэнняў (у працэнтах) у бюджэты абласцей i г. Мiнска, за выключэннем рэзiдэнтаў свабодных эканамiчных зон, ад: падаткаў на даходы i прыбытак у бюджэты абласцей — 50 працэнтаў, у бюджэт г. Мiнска — 36,2 працэнта; падатку на дабаўленую вартасць — 30 працэнтаў, у тым лiку ў бюджэты: Брэсцкай вобласцi — 4,47 працэнта, Вiцебскай — 3,99, Гомельскай — 4,59, Гродзенскай — 3,48, Мiнскай — 4,53, Магiлёўскай вобласцi — 3,54, г. Мiнска — 5,4 працэнта. Артыкул 7. Устанавiць, што ў 2006 годзе ў поўным аб’ёме залiчваюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска: 1. Падаткi i зборы: падаходны падатак з фiзiчных асоб; падатак на нерухомасць; зямельны падатак; экалагiчны падатак у частцы плацяжоў за выкарыстанне (выемку, здабычу) прыродных рэсурсаў i плацяжоў за перапрацоўку нафты i нафтапрадуктаў арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць перапрацоўку нафты; падатак пры спрошчанай сiстэме падаткаабкладання; акцызы па вiну, напiтках слабаалкагольных i вiнных (акрамя акцызаў на ўказаныя тавары, якiя збiраюцца пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь, а таксама якiя выплачваюцца ў бюджэты свабодных эканамiчных зон у адпаведнасцi з пунктам 3 артыкула 4 гэтага Закона); адзiны падатак з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб; адзiны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi; падатак на iгральны бiзнэс; iншыя падаткi i зборы ў адпаведнасцi з гэтым Законам. 2. Непадатковыя даходы: за карыстанне банкамi грашовымi сродкамi мясцовых бюджэтаў; па бюджэтных пазыках, якiя прадастаўлены за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў; плата за размяшчэнне вонкавай рэкламы; сродкi, атрыманыя ад рэалiзацыi безгаспадарнай маёмасцi i скарбаў; арэндная плата за зямельныя ўчасткi, якiя знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi, арэндадаўцамi якiх з’яўляюцца мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы; iншыя паступленнi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 8. У 2006 годзе: 1. Абласныя, Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ў адпаведнасцi з пунктам 3 гэтага артыкула маюць права ўводзiць на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак наступныя мясцовыя падаткi i зборы: 1.1. падатак з продажу тавараў у рознiчным гандлi. Плацельшчыкамi падатку з продажу тавараў у рознiчным гандлi з’яўляюцца арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi (за выключэннем iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — плацельшчыкаў адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i арганiзацый, якiя прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання, i арганiзацый, якiя выплачваюць адзiны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi), якiя ажыццяўляюць рознiчны гандаль таварамi праз гандлёвыя i iншыя аб’екты (далей — рознiчная гандлёвая сетка) у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак. Па падатку з продажу тавараў у рознiчным гандлi: аб’ектам падаткаабкладання з’яўляюцца аперацыi па рэалiзацыi ў рознiчнай гандлёвай сетцы тавараў (за выключэннем сацыяльна значных тавараў, захаваўшы на 2006 год пералiк такiх тавараў, якi ўстаноўлены Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, а таксама бензiну i дызельнага палiва); падатковая база вызначаецца як выручка ад рэалiзацыi плацельшчыкамi тавараў зыходзячы з рознiчных цэн без уключэння ў iх падатку з продажу тавараў у рознiчным гандлi; падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў памеры, якi не перавышае: пры рэалiзацыi тавараў, якiя ўвезены на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь i выпушчаны ў свабоднае абарачэнне ў Рэспублiцы Беларусь, — 15 працэнтаў падатковай базы, iншых тавараў — 5 працэнтаў падатковай базы. Сума падатку з продажу тавараў у рознiчным гандлi ўстанаўлiваецца як надбаўка да цаны рэалiзуемых тавараў з улiкам падатку на дабаўленую вартасць i выключаецца з выручкi пры вылiчэннi падаткаў, збораў i iншых плацяжоў, якiя выплачваюцца ў бюджэт, у тым лiку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды; 1.2. падатак на паслугi. Плацельшчыкамi падатку на паслугi з’яўляюцца арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi (за выключэннем iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — плацельшчыкаў адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i арганiзацый, якiя прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання, i арганiзацый, якiя выплачваюць адзiны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi), якiя ажыццяўляюць на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак аперацыi па аказанню паслуг, што з’яўляюцца аб’ектам падаткаабкладання. Па падатку на паслугi: аб’ектам падаткаабкладання з’яўляюцца аперацыi па аказанню арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi паслуг рынкаў, кiрмашоў, выставак-продажаў; гасцiнiц (кемпiнгаў, матэляў); рэстаранаў (бараў, кафэ); дыскатэк, бiльярдных, боўлiнг-клубаў; цырульняў (салонаў прыгажосцi), салярыяў, касметычных салонаў, якiя аказваюць касметалагiчныя паслугi; з нерухомай маёмасцю; сотавай рухомай электрасувязi, якiя аказваюцца абанентам; кабельнага тэлебачання; па тэхнiчнаму абслугоўванню i рамонту транспартных сродкаў; турыстычных паслуг; падатковая база вызначаецца як выручка ад рэалiзацыi плацельшчыкамi паслуг без уключэння ў iх падатку на паслугi; падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў памеры, якi не перавышае 10 працэнтаў падатковай базы. Сума падатку на паслугi ўстанаўлiваецца як надбаўка да цаны рэалiзуемых паслуг з улiкам падатку на дабаўленую вартасць i выключаецца з выручкi пры вылiчэннi падаткаў, збораў i iншых плацяжоў, якiя выплачваюцца ў бюджэт, у тым лiку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды; 1.3. мэтавыя зборы (транспартны збор на абнаўленне i аднаўленне транспарту агульнага карыстання, якi выкарыстоўваецца на маршрутах у гарадскiх пасажырскiх, прыгарадных i мiжгароднiх аўтобусных зносiнах, збор на ўтрыманне i развiццё iнфраструктуры горада (раёна. Плацельшчыкамi мэтавых збораў з’яўляюцца арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi (за выключэннем iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — плацельшчыкаў адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i арганiзацый, якiя прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання, i арганiзацый, якiя выплачваюць адзiны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi). Па мэтавых зборах: аб’ектам падаткаабкладання з’яўляецца ажыццяўленне прадпрымальнiцкай дзейнасцi на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак; падатковая база вызначаецца: для плацельшчыкаў-арганiзацый — як сума прыбытку, якая застаецца ў распараджэннi арганiзацыi пасля падаткаабкладання; для плацельшчыкаў — iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — як сума даходу, якая застаецца ў распараджэннi iндывiдуальнага прадпрымальнiка пасля выплаты падаткаў, збораў (пошлiн), iншых абавязковых плацяжоў; падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў памеры, якi не перавышае (па сукупнасцi) 3 працэнтаў падатковай базы, у тым лiку: транспартнага збору на абнаўленне i аднаўленне транспарту агульнага карыстання, якi выкарыстоўваецца на маршрутах у гарадскiх пасажырскiх, прыгарадных i мiжнароднiх аўтобусных зносiнах, — не менш чым 2 працэнты; збору на ўтрыманне i развiццё iнфраструктуры горада (раёна) — не больш чым 1 працэнт. Выплата мэтавых збораў плацельшчыкамi ажыццяўляецца за кошт прыбытку (даходу), якi застаецца ў iх распараджэннi пасля выплаты падаткаў, збораў (пошлiн), iншых абавязковых плацяжоў. Парадак выплаты мэтавых збораў арганiзацыямi, якiя маюць фiлiялы, прадстаўнiцтвы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi, устанаўлiваецца Мiнiстэрствам па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь; 1.4. зборы з карыстальнiкаў. Плацельшчыкамi збораў з карыстальнiкаў з’яўляюцца арганiзацыi, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi i фiзiчныя асобы (за выключэннем iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — плацельшчыкаў адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i арганiзацый, якiя прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання, i арганiзацый, якiя выплачваюць адзiны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi). Па зборах з карыстальнiкаў: аб’ектамi падаткаабкладання з’яўляюцца: паркоўка (стаянка) у спецыяльна абсталяваных месцах; ажыццяўленне гандлю на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак; валоданне сабакамi i (або) выкарыстанне iх у прадпрымальнiцкай дзейнасцi; ажыццяўленне палявання i рыбнай лоўлi; размяшчэнне вонкавай рэкламы на замежных мовах, а таксама зарэгiстраваных таварных знакаў (знакаў абслугоўвання) на замежных мовах; ажыццяўленне будаўнiцтва аб’ектаў на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак; падатковая база вызначаецца ў залежнасцi ад аб’екту падаткаабкладання; падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў залежнасцi ад аб’екту падаткаабкладання ў памерах, кратных базавай велiчынi, i з’яўляюцца адзiнымi для ўсёй тэрыторыi вобласцi i г. Мiнска. Выплата збораў з карыстальнiкаў арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi ажыццяўляецца за кошт прыбытку (даходу), якi застаецца ў iх распараджэннi пасля выплаты падаткаў, збораў (пошлiн), iншых абавязковых плацяжоў; 1.5. збор з нарыхтоўшчыкаў. Плацельшчыкамi збору з нарыхтоўшчыкаў з’яўляюцца арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi (за выключэннем iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i арганiзацый, якiя прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання, i арганiзацый, якiя выплачваюць адзiны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi). Па збору з нарыхтоўшчыкаў: аб’ектам падаткаабкладання з’яўляецца ажыццяўленне прамысловай нарыхтоўкi (закупкi) дзiкарослых раслiн (iх частак), грыбоў, тэхнiчнай i лекавай сыравiны раслiннага паходжання, сельскагаспадарчай прадукцыi ў мэтах iх прамысловай перапрацоўкi або рэалiзацыi; падатковая база вызначаецца як кошт аб’ёму нарыхтоўкi (закупкi) прадукцыi, вызначаны зыходзячы з нарыхтоўчых (закупачных) цэн; падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў залежнасцi ад вiду нарыхтаванай (закупленай) прадукцыi i не могуць перавышаць 5 працэнтаў падатковай базы. Сума збору з нарыхтоўшчыкаў адносiцца на сабекошт прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) i ўключаецца ў затраты па вытворчасцi i рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), якiя ўлiчваюцца пры падаткаабкладаннi. Збор з нарыхтоўшчыкаў не выплачваецца, калi пры нарыхтоўцы дзiкарослых раслiн (iх частак), грыбоў, тэхнiчнай i лекавай сыравiны раслiннага паходжання адпаведнай арганiзацыяй або iндывiдуальным прадпрымальнiкам унесена плата за пабочнае лясное карыстанне; 1.6. курортны збор. Плацельшчыкамi курортнага збору з’яўляюцца фiзiчныя асобы, якiя знаходзяцца ў санаторна-курортных i аздараўленчых установах, за выключэннем тых, якiя накiроўваюцца на аздараўленне i санаторна-курортнае лячэнне бясплатна ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Па курортнаму збору: аб’ектам падаткаабкладання з’яўляецца знаходжанне фiзiчнай асобы ў санаторна-курортных i аздараўленчых установах, размешчаных на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак; падатковая база вызначаецца зыходзячы з кошту пуцёўкi ў санаторна-курортныя i аздараўленчыя ўстановы; падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў залежнасцi ад вiду санаторна-курортнай i аздараўленчай установы i не могуць перавышаць 3 працэнтаў падатковай базы. 2. Абласныя, Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню не маюць права ўводзiць iншыя мясцовыя падаткi i зборы, акрамя ўказаных у пункце 1 гэтага артыкула, а таксама ўстанаўлiваць iншыя плацяжы ў адпаведныя мясцовыя бюджэты, у тым лiку ў мясцовыя мэтавыя бюджэтныя фонды i пазабюджэтныя фонды, якiя валодаюць прыметамi падаткаў, збораў (пошлiн), калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. 3. Мясцовыя падаткi i зборы, якiя ўказаны ў падпунктах 1.1—1.5 пункта 1 гэтага артыкула, уводзяцца абласнымi, Мiнскiм гарадскiм Саветамi дэпутатаў i залiчваюцца ў мясцовыя бюджэты абласцей i г. Мiнска. Курортны збор, якi ўказаны ў падпункце 1.6 пункта 1 гэтага артыкула, уводзiцца Мiнскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў, Саветамi дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню i залiчваецца ў адпаведныя бюджэты. Пры ўвядзеннi мясцовых падаткаў i збораў мясцовыя Саветы дэпутатаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i гэтым артыкулам вызначаюць плацельшчыкаў, аб’екты падаткаабкладання, падатковую базу, падатковыя стаўкi, падатковы перыяд, парадак вылiчэння, парадак i тэрмiны выплаты мясцовых падаткаў i збораў, а таксама тэрмiны прадстаўлення ў падатковыя органы падатковых дэкларацый (разлiкаў) па мясцовых падатках i зборах. Мясцовыя Саветы дэпутатаў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь могуць прадугледжваць падатковыя льготы па мясцовых падатках i зборах. 4. Кантроль за правiльнасцю вылiчэння, паўнатой i своечасовасцю выплаты мясцовых падаткаў i збораў ускладаецца на падатковыя органы, адпаведныя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, органы мясцовага кiравання i самакiравання. 5. Правы i абавязкi плацельшчыкаў мясцовых падаткаў i збораў, адказнасць за правiльнасць iх вылiчэння, паўнату i своечасовасць выплаты, парушэнне ўстаноўленага тэрмiну прадстаўлення дэкларацый (разлiкаў) па мясцовых падатках i зборах, парадак iх спагнання, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правiльнасцю iх вылiчэння i своечасовасцю выплаты ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 9. У 2006 годзе: 1. Устанаўлiваецца збор у рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi. 2. З арганiзацый спаганяюцца: збор у рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi — па стаўцы 2 працэнты, падатак з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог — па стаўцы 1 працэнт ад выручкi, атрыманай ад рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) (банкамi i нябанкаўскiмi крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi, за выключэннем Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, — ад даходу за вылiкам расходаў па выплаце працэнтаў, камiсiйных i iншых банкаўскiх расходаў; арганiзацыямi незалежна ад арганiзацыйна-прававой формы, якiя ажыццяўляюць гандлёвую, нарыхтоўчую дзейнасць i дзейнасць па прадастаўленню паслуг грамадскага харчавання, — ад валавога даходу; страхавымi арганiзацыямi — ад балансавага прыбытку). Пры гэтым фiлiялы, прадстаўнiцтвы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi беларускiх арганiзацый, якiя маюць асобны баланс i бягучы (разлiковы) альбо iншы банкаўскi рахунак, па адпаведных аб’ектах падаткаабкладання выконваюць падатковыя абавязацельствы гэтых арганiзацый у парадку, устаноўленым гэтым артыкулам. Выплата збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог ажыццяўляецца адзiным плацяжом у памеры 3 працэнтаў. Адзiны плацеж, якi ўказаны ў частцы другой гэтага артыкула, размяркоўваецца: у рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi — 67 працэнтаў; у рэспублiканскi дарожны фонд на фармiраванне падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог — 33 працэнты. 3. Вызвалiць: 3.1. ад выплаты збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог: арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства (акрамя кветак i дэкаратыўных раслiн), жывёлагадоўлi, рыбаводства, пчалярства i прадуктаў дзiцячага харчавання, — у частцы выручкi ад гэтай дзейнасцi; арганiзацыi бытавога абслугоўвання — у частцы выручкi ад рэалiзацыi бытавых паслуг комплекснымi прыёмнымi пунктамi, якiя размешчаны ў сельскай мясцовасцi; лячэбна-вытворчыя майстэрнi пры псiхiятрычных, псiханеўралагiчных i процiтуберкулёзных бальнiцах i дыспансэрах; арганiзацыi спажывецкай кааперацыi; арганiзацыi грамадскiх аб’яднанняў «Беларускае таварыства iнвалiдаў па зроку», «Беларускае таварыства iнвалiдаў», «Беларускае таварыства глухiх», у якiх колькасць iнвалiдаў складае не менш чым 50 працэнтаў ад спiсачнай колькасцi работнiкаў; арганiзацыi, якiя абслугоўваюць сельскую гаспадарку i выконваюць работы (аказваюць паслугi) арганiзацыям, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — у частцы выручкi ад выкананых работ (аказаных паслуг), якiя вызначаюцца ў адпаведнасцi з абзацам адзiнаццатым падпункта 2.1 пункта 2 артыкула 5 гэтага Закона; арганiзацыi — у частцы выручкi ад рэалiзацыi работ (паслуг) фiзiчным асобам, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi. Пералiк такiх работ (паслуг) вызначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь; арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць навуковую дзейнасць, — у частцы выручкi ад рэалiзацыi навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ, выкананых за кошт сродкаў рэспублiканскага або мясцовых бюджэтаў, уключаючы грашовыя сродкi па дагаворах, заключаных з арганiзацыямi, якiм гэтыя сродкi выдзелены з бюджэту; арганiзацыi — у частцы выручкi ад рэалiзацыi санаторна-курортных пуцёвак, а таксама пуцёвак у аздараўленчыя ўстановы Рэспублiкi Беларусь па пералiку аздараўленчых устаноў Рэспублiкi Беларусь, абароты па рэалiзацыi пуцёвак у якiя вызваляюцца ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць, якi зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь; органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях — у частцы выручкi ад аказання платных паслуг па абслугоўванню арганiзацый пажарнымi аварыйна-выратавальнымi падраздзяленнямi; арганiзацыi, якiя фiнансуюцца з бюджэту (бюджэтныя арганiзацыi), — у частцы сродкаў, што выдзяляюцца з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў; арганiзацыi — у частцы субсiдый i датацый, што выдзяляюцца з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў; арганiзацыi — у частцы выручкi ад рэалiзацыi работ па будаўнiцтву, рэканструкцыi, рамонту i ўтрыманню аўтамабiльных дарог агульнага карыстання; арганiзацыi — рэзiдэнты свабодных эканамiчных зон — у частцы выручкi ад рэалiзацыi: за межы Рэспублiкi Беларусь замежным юрыдычным i (або) фiзiчным асобам у адпаведнасцi з заключанымi памiж iмi дагаворамi тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасцi, якiя выраблены гэтымi рэзiдэнтамi на тэрыторыi свабодных эканамiчных зон; на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь тавараў уласнай вытворчасцi, якiя выраблены iмi на тэрыторыi свабодных эканамiчных зон, з’яўляюцца iмпартазамяшчальнымi ў адпаведнасцi з пералiкам, якi вызначаны Урадам Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь; тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасцi, якiя выраблены iмi на тэрыторыi свабодных эканамiчных зон, iншым рэзiдэнтам свабодных эканамiчных зон згодна з заключанымi з iмi дагаворамi; 3.2. ад выплаты падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог арганiзацыi — у частцы выручкi, атрыманай ад выканання работ па будаўнiцтву дамоў (кватэр) для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi (камерцыйных арганiзацый, якiя займаюцца вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыi). 4. З улiкам асаблiвасцяў дзейнасцi асобных арганiзацый вылiчэнне ўказаных у пункце 2 гэтага артыкула плацяжоў ажыццяўляецца: арганiзацыямi, якiя маюць унутраныя абароты, — без улiку гэтых абаротаў; арганiзацыямi грамадскага харчавання — ад валавога даходу без улiку даходаў ад уласнай вытворчасцi; арганiзацыямi бытавога абслугоўвання насельнiцтва, адасобленымi падраздзяленнямi арганiзацый, якiя аказваюць бытавыя паслугi насельнiцтву, — ад аб’ёму рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) без улiку кошту аплачаных насельнiцтвам матэрыялаў i запасных частак; арганiзацыямi жыллёва-камунальнай гаспадаркi i эксплуатацыйнымi арганiзацыямi — ад выручкi, атрыманай за аказаныя жыллёва-камунальныя i эксплуатацыйныя паслугi, без улiку даходаў ад платы насельнiцтва за карыстанне (тэхнiчнае абслугоўванне) жылымi памяшканнямi i камунальнымi паслугамi, а таксама платы за iнтэрнат; беларускiмi арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць за межамi Рэспублiкi Беларусь i зарэгiстраваны ў якасцi падаткаплацельшчыкаў замежных дзяржаў, — без улiку сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi за межамi Рэспублiкi Беларусь, па якой яны з’яўляюцца падаткаплацельшчыкамi замежных дзяржаў; арганiзацыямi, якiя набываюць тавары i ажыццяўляюць iх перапрацоўку, за выключэннем дастатковай перапрацоўкi, у вынiку якой тавары ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь адносяцца да прадукцыi ўласнай вытворчасцi, — ад валавога даходу. 5. Арганiзацыi, акрамя страхавых арганiзацый, не ажыццяўляюць вылiчэнне ўказаных у гэтым артыкуле плацяжоў ад пазарэалiзацыйных i аперацыйных даходаў, за выключэннем даходаў ад здачы маёмасцi ў арэнду (лiзiнг). 6. Сумы вылiчаных плацяжоў улiчваюцца пры фармiраваннi адпускных цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугi) у адпаведнасцi з артыкулам 45 гэтага Закона. 7. Арганiзацыi штомесяц не пазней чым 20-га чысла месяца, якi надыходзiць за справаздачным, прадстаўляюць у падатковыя органы па месцы пастаноўкi на ўлiк падатковую дэкларацыю (разлiк) аб сумах вылiчаных збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог за справаздачны месяц. Выплата збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог ажыццяўляецца арганiзацыямi штомесяц нарастаючым падрахункам з пачатку года не пазней чым 22-га чысла месяца, якi надыходзiць за справаздачным. Калi сума збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог, якая падлягае выплаце па вынiках месяца, якi папярэднiчаў справаздачнаму, склала пяцьсот i больш базавых велiчынь, устаноўленых заканадаўствам (прымаецца памер базавай велiчынi, якi дзейнiчае на 1-е чысло месяца, якi надыходзiць за справаздачным), указаныя збор i падатак у дадзены фонд выплачваюцца ў наступныя тэрмiны: не пазней чым 10-га чысла месяца, якi надыходзiць за справаздачным, уносiцца адна трэцяя частка сумы, якая падлягае выплаце па падатковай дэкларацыi (разлiку) за месяц, якi папярэднiчаў справаздачнаму; не пазней чым 22-га чысла месяца, якi надыходзiць за справаздачным, выплачваецца сума па падатковай дэкларацыi (разлiку) за справаздачны месяц з улiкам сумы, унесенай у адпаведнасцi з абзацам другiм часткi трэцяй гэтага пункта. 8. Правы i абавязкi плацельшчыкаў збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог, адказнасць за правiльнасць iх вылiчэння, паўнату i своечасовасць выплаты, парушэнне ўстаноўленага тэрмiну прадстаўлення дэкларацый (разлiкаў) па ўказаных плацяжах, парадак спагнання ўказаных плацяжоў, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правiльнасцю iх вылiчэння, паўнатой i своечасовасцю выплаты ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 9. Астаткi сродкаў мясцовых мэтавых бюджэтных жыллёва-iнвестыцыйных фондаў, якiя ўтварылiся на 1 студзеня 2006 года, а таксама сродкi, якiя паступаюць у лiк пагашэння запазычанасцi арганiзацый па выплаце збору на фармiраванне мясцовых мэтавых бюджэтных жыллёва-iнвестыцыйных фондаў i збору на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, якая ўтварылася да 1 студзеня 2006 года, падлягаюць залiчэнню ў адпаведныя мясцовыя бюджэты. Вяртанне залiшне выплачаных, а таксама залiшне спагнаных сум збору на фармiраванне мясцовых мэтавых бюджэтных жыллёва-iнвестыцыйных фондаў i збору на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, ажыццяўляецца з мясцовых бюджэтаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Запазычанасць, якая ўтварылася на 1 студзеня 2006 года ў мясцовыя мэтавыя бюджэтныя жыллёва-iнвестыцыйныя фонды па сродках, якiя прадастаўлены ў адпаведнасцi з заканадаўствам у выглядзе пазык (крэдытаў), падлягае вяртанню i залiчваецца ў адпаведныя мясцовыя бюджэты. Артыкул 10. Устанавiць, што ў 2006 годзе: 80 працэнтаў прыбытку Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь штомесяц пералiчваецца ў даход рэспублiканскага бюджэту; даход, якi атрыманы ад размяшчэння ў банках-нерэзiдэнтах крэдытаў Мiжнароднага валютнага фонду i iншых замежных крэдытаў, атрыманых Урадам Рэспублiкi Беларусь i пад яго гарантыi, у поўным аб’ёме пералiчваецца ў даход рэспублiканскага бюджэту. Артыкул 11. У 2006 годзе: 1. Зацвердзiць расходы рэспублiканскага бюджэту на 2006 год у суме 26 638 162 084 тыс. рублёў па функцыянальнай класiфiкацыi расходаў Рэспублiкi Беларусь па раздзелах, падраздзелах i вiдах расходаў згодна з дадаткам 4. 2. Вызначыць функцыянальную класiфiкацыю расходаў Рэспублiкi Беларусь у складзе: раздзелаў, якiя вызначаюць расходаванне бюджэтных сродкаў на выкананне функцый дзяржавы; падраздзелаў, якiя канкрэтызуюць накiраванне сродкаў на ажыццяўленне дзейнасцi дзяржавы ў пэўнай галiне ў межах раздзелаў; вiдаў, якiя дэталiзуюць накiраванне бюджэтных сродкаў у межах падраздзелаў, класiфiкацыя па якiх зацвярджаецца згодна з дадаткам 5; параграфаў, якiя вызначаюць расходаванне сродкаў на канкрэтныя мерапрыемствы i напрамкi дзейнасцi, класiфiкацыя па якiх зацвярджаецца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. 3. Прыпынiць дзеянне другой, трэцяй, чацвёртай i пятай частак артыкула 3 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1998 года «Аб бюджэтнай класiфiкацыi Рэспублiкi Беларусь» (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 20, ст. 223). Артыкул 12. Зацвердзiць на 2006 год: расходы рэспублiканскага бюджэту на 2006 год па ведамаснай бюджэтнай класiфiкацыi Рэспублiкi Беларусь згодна з дадаткам 6; пералiк дзяржаўных праграм, фiнансаванне якiх у 2006 годзе прадугледжваецца са сродкаў рэспублiканскага бюджэту (без улiку сродкаў на фiнансаванне дзяржаўных капiтальных укладанняў), згодна з дадаткам 7; аб’ём асiгнаванняў на дзяржаўныя капiтальныя ўкладаннi, фiнансаванне якiх у 2006 годзе прадугледжваецца са сродкаў рэспублiканскага бюджэту, згодна з дадаткам 8. Артыкул 13. У 2006 годзе: 1. Прыярытэтнымi накiрункамi бюджэтна-фiнансавай палiтыкi дзяржавы з’яўляюцца павышэнне дабрабыту насельнiцтва i фiнансаванне аховы здароўя, адукацыi, будаўнiцтва жылля, а таксама мерапрыемстваў, звязаных з лiквiдацыяй наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. 2. Устанавiць пералiк абароненых расходаў па асобных артыкулах: 2.1. па рэспублiканскаму бюджэту: заработная плата; налiчэннi на заработную плату; трансферты насельнiцтву (стыпендыi, пенсii, дапамогi, безнаяўныя жыллёвыя субсiдыi на патаненне камунальных паслуг i iншыя выплаты насельнiцтву ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь); прадукты харчавання; медыкаменты i перавязачныя сродкi; працэнты па дзяржаўнаму доўгу; пагашэнне дзяржаўнага доўгу; аплата паслуг навукова-даследчых арганiзацый; 2.2. па мясцовых бюджэтах: заработная плата; налiчэннi на заработную плату; трансферты насельнiцтву (стыпендыi i iншыя выплаты насельнiцтву ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь); прадукты харчавання; медыкаменты i перавязачныя сродкi; вяртанне затрат па аказанню жыллёва-камунальных паслуг насельнiцтву; расходы па праiндэксаваных да 1 студзеня 2006 года жыллёвых квотах (iмянных прыватызацыйных чэках «Жыллё»). Артыкул 14. Зацвердзiць абаротную касавую наяўнасць па рэспублiканскаму бюджэту на 1 студзеня 2007 года ў суме 10 000 000 тыс. рублёў. Артыкул 15. Устанавiць у 2006 годзе: нiжнюю мяжу агульных затрат на навуковую, навукова-тэхнiчную i iнавацыйную дзейнасць у памеры 2,6 працэнта ад расходнай часткi рэспублiканскага бюджэту (без улiку расходаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў, дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных капiтальных укладанняў, а таксама вяртання банкам працэнтаў па крэдытах, выдадзеных на жыллёвае будаўнiцтва грамадзянам); аб’ём фiнансавання на навуковую, навукова-тэхнiчную i iнавацыйную дзейнасць у памеры 310 750 000 тыс. рублёў, з iх нарматыў фiнансавання фундаментальных, у тым лiку арыентаваных фундаментальных, i прыкладных даследаванняў у памеры не менш як 30 працэнтаў. Расходы за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, прадугледжаных у 2006 годзе на навуковую, навукова-тэхнiчную i iнавацыйную дзейнасць, па накiрунках i дзяржаўных заказчыках вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 16. Устанавiць, што плата за карыстанне падручнiкамi i вучэбнымi дапаможнiкамi навучэнцамi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, i вучэбнымi дапаможнiкамi выхаванцамi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыi, устанаўлiваецца ў залежнасцi ад матэрыяльнага становiшча сем’яў, тыпу ўстановы i ўзроўню навучання. Памеры i парадак спагнання ў 2006 годзе платы за карыстанне падручнiкамi i вучэбнымi дапаможнiкамi навучэнцамi i вучэбнымi дапаможнiкамi выхаванцамi, указанымi ў частцы першай гэтага артыкула, на 2006/2007 навучальны год устанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 17. Устанавiць, што ў 2006 годзе фонд фiнансавай падтрымкi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак утвараецца ў суме 2 337 542 819 тыс. рублёў i перадаецца ў бюджэты абласцей, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 497 246 078 тыс. рублёў, Вiцебскай — 333 130 885 тыс. рублёў, Гомельскай — 195 966 211 тыс. рублёў, Гродзенскай — 454 052 449 тыс. рублёў, Мiнскай — 306 734 020 тыс. рублёў, Магiлёўскай вобласцi — 550 413 176 тыс. рублёў. Сродкi фонду фiнансавай падтрымкi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, якiя перадаюцца ў бюджэты абласцей, у першачарговым парадку накiроўваюцца на фiнансаванне абароненых расходаў па асобных артыкулах мясцовых бюджэтаў. Артыкул 18. У 2006 годзе: 1. Перадаць з рэспублiканскага бюджэту ў бюджэты абласцей i г. Мiнска: 1.1. субвенцыi на жыллё: Для прадастаўлення грамадзянам Рэспублiкi Беларусь аднаразавых бязвыплатных субсiдый, уключаючы субсiдыi (бязвыплатную фiнансавую дапамогу) ваеннаслужачым, уволеным у запас (адстаўку), на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, а таксама на будаўнiцтва iнжынерных сетак (да 30 працэнтаў субвенцый) у суме 60 000 000 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 9 660 000 тыс. рублёў, Вiцебскай — 6 120 000 тыс. рублёў, Гомельскай — 9 300 000 тыс. рублёў, Гродзенскай — 5 880 000 тыс. рублёў, Мiнскай — 6 000 000 тыс. рублёў, Магiлёўскай вобласцi — 5 220 000 тыс. рублёў, г. Мiнску — 17 820 000 тыс. рублёў; для фiнансавання будаўнiцтва (рэканструкцыi) i (або) набыцця жылых памяшканняў арганiзацыям, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, для грамадзян, якiя пастаянна пражываюць i працуюць у сельскай мясцовасцi, i (або) прадастаўлення крэдытаў на будаўнiцтва (рэканструкцыю) i набыццё жылых памяшканняў гэтым арганiзацыям для грамадзян, якiя пастаянна пражываюць i працуюць у сельскай мясцовасцi, а таксама на будаўнiцтва аб’ектаў iнжынерна-транспартнай iнфраструктуры для раёнаў жылой забудовы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, будаўнiцтва (набыцця) жылых памяшканняў для перасялення ва ўстаноўленым парадку грамадзян са старых i непрыгодных для пражывання жылых дамоў, якiя зносяцца i пераабсталёўваюцца для выкарыстання ў iншых мэтах кампенсацыю звышлiмiтных абгрунтаваных затрат, якiя ўтварылiся ў 2004—2005 гадах у арганiзацыях-падрадчыках, што ажыццяўляюць будаўнiцтва жылых дамоў (кватэр) у сельскагаспадарчых арганiзацыях, у суме 220 296 000 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 29 952 100 тыс. рублёў, Вiцебскай — 44 499 500 тыс. рублёў, Гомельскай — 49 626 100 тыс. рублёў, Гродзенскай — 25 826 100 тыс. рублёў, Мiнскай — 46 072 100 тыс. рублёў, Магiлёўскай вобласцi — 24 320 100 тыс. рублёў; для прадастаўлення крэдытаў грамадзянам, якiя ажыццяўляюць будаўнiцтва (рэканструкцыю) i (або) набыццё жылых памяшканняў, а таксама будаўнiцтва аб’ектаў iнжынерна-транспартнай iнфраструктуры для раёнаў жылой забудовы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, будаўнiцтва (набыцця) жылых памяшканняў для перасялення ва ўстаноўленым парадку грамадзян са старых i непрыгодных для пражывання жылых дамоў, якiя зносяцца i пераабсталёўваюцца для выкарыстання ў iншых мэтах, у суме 73 529 400 тыс. рублёў г. Мiнску; 1.2. субвенцыi на фiнансаванне расходаў, звязаных з развiццём сельскагаспадарчай вытворчасцi (на набыццё мiнеральных угнаенняў, сродкаў аховы раслiн, нафтапрадуктаў, на рамонт i набыццё сельскагаспадарчай тэхнiкi для арганiзацый, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, а таксама на выкананне гарантый, прадастаўленых мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi па крэдытах, выдадзеных банкамi Рэспублiкi Беларусь юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь) у суме 287 453 400 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 53 861 000 тыс. рублёў, Вiцебскай — 39 196 500 тыс. рублёў, Гомельскай — 50 285 000 тыс. рублёў, Гродзенскай — 48 317 700 тыс. рублёў, Мiнскай — 60 068 800 тыс. рублёў, Магiлёўскай вобласцi — 35 724 400 тыс. рублёў; 1.3. субвенцыi на фiнансаванне расходаў, звязаных з пераадоленнем наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у агульнай суме 505 585 832 тыс. рублёў згодна з дадаткам 9; 1.4. субвенцыi на будаўнiцтва метрапалiтэна ў г. Мiнску ў суме 7 800 000 тыс. рублёў; 1.5. субвенцыi на фiнансаванне расходаў, звязаных з ажыццяўленнем г. Мiнскам функцый сталiцы, у суме 60 000 000 тыс. рублёў. 2. Абласныя i Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў: 2.1. накiроўваюць сродкi мясцовых бюджэтаў на дзяржаўную падтрымку юрыдычных асоб, якiя аказваюць дапамогу грамадзянам, што ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi, а таксма на ўтрыманне ведамасных дзiцячых дашкольных устаноў; 2.2. устанаўлiваюць парадак расходавання рэзервовых фондаў, якiя ўтвараюцца мясцовымi Саветамi дэпутатаў. 3. З рэспублiканскага бюджэту за кошт сродкаў, прадугледжаных на развiццё сельскагаспадарчай вытворчасцi, рыбаводства i перапрацоўкi сельскагаспадарчай прадукцыi, выдзяляюцца субсiдыi ў суме 48 188 600 тыс. рублёў для арганiзацый, якi ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства (акрамя кветак i дэкаратыўных раслiн), жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства на вяртанне часткi расходаў на набыццё аўтамабiльнага палiва ў парадку, якi вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 19. Устанавiць на 2006 год мiнiмальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасцi расходаў на ахову здароўя на аднаго жыхара па Рэспублiцы Беларусь (з улiкам сродкаў на лiквiдацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС) у памеры 343 531 рубель i па бюджэтах абласцей i г. Мiнска ў суме 268 751 рубель, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 277 042 рублi, Вiцебскай — 272 594 рублi, Гомельскай — 278 823 рублi, Гродзенскай — 282 908 рублёў, Мiнскай — 258 321 рубель, Магiлёўскай вобласцi — 286 238 рублёў, г. Мiнску — 238 742 рублi. Артыкул 20. Устанавiць, што ў 2006 годзе: 1. Даходы рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi ўтвараюцца ў суме 1 906 133 400 тыс. рублёў, у тым лiку за кошт збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi ў суме 1 896 133 400 тыс. рублёў i паступленняў ад вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi за карыстанне тэхнiкай, атрыманай на ўмовах доўгатэрмiновай арэнды, у суме 10 000 000 тыс. рублёў. 2. Накiрункi i памеры выкарыстання сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi ў межах расходаў устанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 21. Устанавiць, што ў 2006 годзе: 1. Даходы рэспублiканскага дарожнага фонду ўтворацца ў суме 1 656 141 230 тыс. рублёў, у тым лiку за кошт: акцызаў на аўтамабiльнае палiва (акрамя iмпартаванага) у памеры 35,3 працэнта ў суме 583 000 000 тыс. рублёў; падатку на набыццё аўтамабiльных транспартных сродкаў у суме 28 265 000 тыс. рублёў; падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог у суме 966 656 230 тыс. рублёў; платы за праезд цяжкавагавых i буйнагабарытных аўтамабiльных транспартных сродкаў па аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання Рэспублiкi Беларусь у суме 4 050 000 тыс. рублёў; збору за праезд аўтамабiльных транспартных сродкаў замежных дзяржаў па аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання Рэспублiкi Беларусь у памеры 50 працэнтаў у суме 6 140 000 тыс. рублёў; платы за выдачу дазволаў на праезд аўтатранспартных сродкаў па тэрыторыях замежных дзяржаў i Рэспублiкi Беларусь у памеры 60 працэнтаў у суме 11 340 000 тыс. рублёў; платы за праезд па аўтамабiльнай дарозе М-1/Е30 Брэст — Мiнск — гранiца Расiйскай Федэрацыi ў суме 56 690 000 тыс. рублёў, у тым лiку цяжкавагавых i буйнагабарытных транспартных сродкаў у суме 200 000 тыс. рублёў. Парадак залiчэння ў рэспублiканскi дарожны фонд падаткаў, збораў i iншых плацяжоў, указаных у частцы першай гэтага пункта, устанаўлiваецца Мiнiстэртсвам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. 2. Плацяжы ў мясцовыя мэтавыя бюджэтныя дарожныя фонды, якiя паступiлi за снежань 2005 года, у парадку пераразлiкаў па вынiках за 2005 год i ў лiк пагашэння запазычанасцi арганiзацый, якая ўтварылася да 1 студзеня 2006 года, а таксама рэшткi сродкаў мясцовых мэтавых бюджэтных дарожных фондаў па стану на 1 студзеня 2006 года падлягаюць залiчэнню ў рэспублiканскi дарожны фонд. Вяртанне залiшне выплачаных, а таксама залiшне спагнаных сум плацяжоў у мясцовыя мэтавыя бюджэтныя дарожныя фонды ажыццяўляецца са сродкаў рэспублiканскага дарожнага фонду ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 3. Расходы рэспублiканскага дарожнага фонду вызначаюцца ў суме 1 669 922 629 тыс. рублёў з улiкам рэшткаў указанага фонду, якiя ўтварылiся на 1 студзеня 2006 года, у суме 13 781 399 тыс. рублёў. 4. Накiрункi i памеры выкарыстання сродкаў рэспублiканскага дарожнага фонду ў межах расходаў устанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 22. Устанавiць, што ў 2006 годзе: 1. Даходы дзяржаўнага фонду садзеяння занятасцi ўтвараюцца за кошт абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзеяння занятасцi ў суме 153 700 000 тыс. рублёў i накiроўваюцца, у тым лiку ў бюджэты абласцей i г. Мiнска, у выглядзе бягучых трансфертаў у суме 138 000 000 тыс. рублёў, з iх Брэсцкай вобласцi — 20 000 000 тыс. рублёў, Вiцебскай — 22 900 000 тыс. рублёў, Гомельскай — 22 800 000 тыс. рублёў, Гродзенскай — 16 500 000 тыс. рублёў, Мiнскай — 22 400 000 тыс. рублёў, Магiлёўскай вобласцi — 19 600 000 тыс. рублёў, г. Мiнску — 13 800 000 тыс. рублёў, згодна з дадаткам 10. 2. Перавышэнне даходаў дзяржаўнага фонду садзеяння занятасцi над расходамi дзяржаўнага фонду садзеяння занятасцi, устаноўленымi згодна з дадаткам 10, накiроўваецца на расходы рэспублiканскага бюджэту, у тым лiку 5 працэнтаў паступленняў — у рэзервовы фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь для мэтавага фiнансавання мерапрыемстваў па сацыяльнай падтрымцы моладзi. 3. Захаваць на 2006 год устаноўлены Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i ўзгоднены з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь парадак фармiравання i выкарыстання сродкаў дзяржаўнага фонду садзеяння занятасцi ў 2005 годзе. Артыкул 23. Устанавiць, што ў 2006 годзе: 1. Сродкi мясцовых фондаў аховы прыроды акумулююцца ў рэспублiканскiм фондзе аховы прыроды. 2. Даходы рэспублiканскага фонду аховы прыроды ўтвараюцца ў суме 371 456 450 тыс. рублёў. Перавышэнне даходаў рэспублiканскага фонду аховы прыроды над устаноўленымi расходамi рэспублiканскага фонду аховы прыроды, якiя складаюць 5 працэнтаў паступленняў, накiроўваецца ў рэзервовы фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь для мэтавага фiнансавання мерапрыемстваў па сацыяльнай падтрымцы моладзi. 3. Плацяжы ў мясцовыя мэтавыя бюджэтныя фонды аховы прыроды, якiя паступаюць за снежань 2005 года, у парадку пераразлiкаў па вынiках за 2005 год i ў лiк пагашэння запазычанасцi арганiзацый, якая ўтварылася да 1 студзеня 2006 года, а таксама рэшткi сродкаў мясцовых мэтавых бюджэтных фондаў аховы прыроды па стану на 1 студзеня 2006 года падлягаюць залiчэнню ў рэспублiканскi фонд аховы прыроды. Вяртанне залiшне выплачаных, а таксама залiшне спагнаных сум плацяжоў у мясцовыя мэтавыя бюджэтныя фонды аховы прыроды ажыццяўляецца са сродкаў рэспублiканскага фонду аховы прыроды ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 4. Расходы рэспублiканскага фонду аховы прыроды вызначаюцца ў суме 352 883 627 тыс. рублёў. 5. Накiрункi i памеры выкарыстання сродкаў рэспублiканскага фонду аховы прыроды ў межах расходаў устанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 24. Устанавiць, што ў 2006 годзе: 1. Даходы дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь ўтвараюцца ў суме 8 182 417 000 тыс. рублёў i накiроўваюцца згодна з дадаткам 11. 2. Парадак фармiравання i выкарыстання сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 25. У 2006 годзе: 1. Утварыць дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд развiцця будаўнiчай навукi, якi будзе фармiравацца юрыдычнымi асобамi, што ажыццяўляюць будаўнiча-мантажныя работы, за кошт адлiчэнняў у памеры 0,5 працэнта ад сабекошту вытворчасцi i рэалiзацыi работ, паслуг указаных юрыдычных асоб, якiя ўключаюцца ў затраты i ўлiчваюцца пры падаткаабкладаннi i фармiраваннi цэн (тарыфаў) на гэтыя работы, паслугi. Адлiчэннi ва ўказаны фонд не робяцца юрыдычнымi асобамi, якiя ажыццяўляюць будаўнiча-мантажныя работы на аб’ектах жыллёвага будаўнiцтва i за межамi Рэспублiкi Беларусь. 2. Даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду развiцця будаўнiчай навукi ўтвараюцца ў суме 18 274 800 тыс. рублёў i накiроўваюцца згодна з дадаткам 12. Рэшткi сродкаў фонду развiцця будаўнiчай навукi па стану на 1 студзеня 2006 года, а таксама сродкi, якiя паступаюць у лiк пагашэння запазычанасцi арганiзацый па сумах адлiчэнняў ва ўказаны фонд, якi ўтварыўся да 1 студзеня 2006 года, падлягаюць залiчэнню ў рэспублiканскi бюджэт у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд развiцця будаўнiчай навукi. Парадак залiчэння сродкаў у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд развiцця будаўнiчай навукi i накiрункi яго выкарыстання вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. 3. Правы i абавязкi плацельшчыкаў адлiчэнняў у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд развiцця будаўнiчай навукi адказнасць за правiльнасць iх вылiчэння i своечасовасць уплаты, парушэнне ўстаноўленага тэрмiну прадстаўлення дэкларацый (разлiкаў) па адлiчэннях у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд развiцця будаўнiчай навукi, парадак спагнання ўказаных плацяжоў, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правiльнасцю iх вылiчэння i своечасовасцю ўплаты ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 4. Кантроль за фармiраваннем i выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду развiцця будаўнiчай навукi ажыццяўляецца Мiнiстэрствам архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 26. Устанавiць, што ў 2006 годзе: 1. Фiнансаванне мерапрыемстваў i праграм па энергазберажэнню ажыццяўляецца ў складзе расходаў рэспублiканскага бюджэту ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь за кошт даходаў у суме 150 000 тыс. рублёў, якiя паступаюць у рэспублiканскi бюджэт у выглядзе: плацяжоў за перарасход палiва, электрычнай i цеплавой энергii звыш устаноўленых нормаў (межавых узроўняў) спажывання палiўна-энергетычных рэсурсаў; эканамiчных санкцый за: несвоечасовую ўстаноўку прыбораў улiку расходу палiўна-энергетычных рэсурсаў; выкарыстанне палiва, электрычнай i цеплавой энергii без зацверджаных ва ўстаноўленым парадку нормаў iх расходу на вытворчасць адзiнкi прадукцыi (работ, паслуг); парушэнне правiлаў карыстання электрычнай i цеплавой энергiяй; iншых плацяжоў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Аб’ёмы фiнансавання мерапрыемстваў i праграм па энергазберажэнню ўстанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. 2. Сродкi фондаў папераджальных (прэвентыўных) мерапрыемстваў, якiя фармiруюцца страхавымi арганiзацыямi за кошт адлiчэнняў ад страхавых узносаў па абавязковаму страхаванню i асобных вiдах добраахвотнага страхавання ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, пералiчваюцца страхавымi арганiзацыямi ў рэспублiканскi бюджэт. Накiрункi выкарыстання сродкаў фондаў папераджальных (прэвентыўных) мерапрыемстваў вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, калi iншы парадак не вызначаны Кiраўнiком дзяржавы. Артыкул 27. Устанавiць, што ў 2006 годзе: 1. Сродкi, якiя паступаюць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ад юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у лiк пагашэння iмi запазычанасцi за спажытыя энергарэсурсы, якая ўтварылася на 1 лютага 1996 года, пералiчваюцца ў рэспублiканскi бюджэт. Пратэрмiнаваная запазычанасць юрыдычных асоб за спажытыя энергарэсурсы, якая ўтварылася на 1 лютага 1996 года, за выключэннем адтэрмiнаванай у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, спаганяецца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь у бясспрэчным парадку з рахункаў юрыдычных асоб. 2. На вяртанне юрыдычным асобам сродкаў у замежный валюце, заблакiраваных у Знешэканомбанку СССР па стану на 1 студзеня 1992 года i аднесеных да ўнутранага дзяржаўнага доўгу Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь, накiроўваюцца сродкi, указаныя ў пункце 1 гэтага артыкула, а таксама сродкi, прадугледжаныя ў рэспублiканскiм бюджэце на гэтыя мэты. Юрыдычным асобам, указаным у частцы першай гэтага пункта, можа праводзiцца залiк па непагашанай запазычанасцi дадзеных юрыдычных асоб: па падатках, зборах i iншых абавязковых плацяжах, а таксама iншых плацяжах (па бюджэтных ссудах, бюджэтных пазыках, плацяжах, зробленых з рэспублiканскага бюджэту ў адпаведнасцi з гарантыямi Урада Рэспублiкi Беларусь), а таксама працэнтах i санкцыях па пратэрмiнаваных плацяжах; па запазычанасцi за спажытыя энергарэсурсы, якая ўтварылася на 1 лютага 1996 года, у тым лiку пры наяўнасцi дагавораў аб пераводзе доўгу або аб уступцы патрабаванняў гэтых юрыдычных асоб. 3. Сродкi ў замежнай валюце, заблакiраваныя па стану на 1 студзеня 1992 года, арганiзацыям, якiя фiнансуюцца з бюджэту (бюджэтным арганiзацыям), не вяртаюцца. 4. Не падлягаюць разблакiраванню i адносяцца на змяншэнне ўнутранага дзяржаўнага доўгу сродкi ў замежнай валюце, заблакiраваныя ў Знешэканомбанку СССР па стану на 1 студзеня 1992 года, якiя лiчацца ў дзяржаўных юрыдычных асоб пры iх прыватызацыi. Артыкул 28. Устанавiць, што ў 2006 годзе: 1. Памер прыросту ўнутранага дзяржаўнага доўгу Рэспублiкi Беларусь не можа перавышаць 3 працэнтаў ад валавога ўнутранага прадукту. 2. Запазычанасць па крэдытах, якiя прадстаўлены Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь на фiнансаванне дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту i адносiцца на ўнутраны дзяржаўны доўг у 1991 — 2003 гадах, рэструктурызуецца пасродкам эмiсii дзяржаўных каштоўных папер у парадку i памерах, устаноўленых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 29. Устанавiць, што ў 2006 годзе: 1. Межавы памер гарантый, якiя прадастаўляюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь па крэдытах, што выдаюцца банкамi Рэспублiкi Беларусь юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь, складае 600 000 000 тыс. рублёў. Гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь не прадастаўляюцца па крэдытах, якiя выдаюцца банкамi Рэспублiкi Беларусь юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь, што маюць пратэрмiнаваную запазычанасць па падатках, зборах (пошлiнах), iншых абавязковых плацяжах у бюджэт, у тым лiку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды, дзяржаўны пазабюджэтны Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь, iншыя дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды, па бюджэтных пазыках, ссудах, а таксама не выканаўшым сваiх абавязацельстваў па раней прадастаўленых крэдытах, у тым лiку выдадзеных пад гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь, або выканаўшым указаныя абавязацельствы за кошт бюджэтных сродкаў, — да поўнага пагашэння абавязацельстваў перад бюджэтам. 2. На выкананне гарантый, прадастаўленых Урадам Рэспублiкi Беларусь па крэдытах, выдадзеных банкамi Рэспублiкi Беларусь юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь, накiроўваюцца сродкi, прадугледжаныя ў рэспублiканскiм бюджэце на абслугоўванне ўнутранага дзяржаўнага доўгу i ў рэспублiканскiм фондзе падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, а таксама ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь сродкi iнавацыйных фондаў. У выпадку невыканання, неналежнага выканання абавязацельстваў па вяртанню крэдытаў, выдадзеных банкамi Рэспублiкi Беларусь пад гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь, адказнасць гаранта наступае за днём заканчэння тэрмiну вяртання крэдыту. Плацяжы з рэспублiканскага бюджэту па крэдытах, выдадзеных банкамi Рэспублiкi Беларусь, робяцца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з гарантыямi Урада Рэспублiкi Беларусь i спаганяюцца ўказаным Мiнiстэрствам у бясспрэчным парадку з рахункаў юрыдычных асоб — пазычальнiкаў крэдытаў са спагнаннем працэнтаў: па крэдытах, выдадзеных у беларускiх рублях, — у памеры стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, устаноўленай на дзень налiчэння працэнтаў; па крэдытах, выдадзеных у замежнай валюце, — у памеры 8 працэнтаў гадавых. 3. На выкананне гарантый, прадастаўленых Урадам Рэспублiкi Беларусь па замежных крэдытах, выдадзеных юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь, накiроўваюцца сродкi, прадугледжаныя ў рэспублiканскiм бюджэце на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу, а таксама ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь сродкi iнавацыйных фондаў. Юрыдычныя асобы, якiя з’яўляюцца пазычальнiкамi па замежных крэдытах, якiя прыцягваюцца пад гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь, уплачваюць у даход рэспублiканскага бюджэту за прадастаўленне гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь аднаразова суму ў замежнай валюце ў памеры 1,5 працэнта ад сумы замежнага крэдыту. 4. Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь мае права змяншаць памер фiнансавання юрыдычных асоб — пазычальнiкаў крэдытаў, калi яны фiнансуюцца з рэспублiканскага бюджэту, на суму зробленых або якiя падлягаюць выкананню плацяжоў з рэспублiканскага бюджэту ў адпаведнасцi з гарантыямi Урада Рэспублiкi Беларусь i налiчаных працэнтаў. 5. Абласныя i Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў: зацвярджаюць межавы памер гарантый, якiя прадастаўляюцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, па крэдытах, якiя выдаюцца банкамi Рэспублiкi Беларусь юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь, якi не можа перавышаць 10 працэнтаў аб’ёмаў расходаў абласных, раённых i гарадскiх бюджэтаў (за выключэннем крэдытаў, якiя выдаюцца для развiцця жыллёвага будаўнiцтва на вёсцы); зацвярджаюць межавы памер гарантый, якiя прадастаўляюцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, па крэдытах, якiя выдаюцца банкамi Рэспублiкi Беларусь юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь для развiцця жыллёвага будаўнiцтва на вёсцы; прадугледжваюць накiраванне сродкаў мясцовых бюджэтаў на выкананне гарантый, прадастаўленых мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, па крэдытах, выдадзеных банкамi Рэспублiкi Беларусь юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь. 6. Патрабаваннi гэтага артыкула прымяняюцца, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 30. Устанавiць, што ў 2006 годзе: 1. Рашэннi аб прадастаўленнi бюджэтных пазык, бюджэтных ссуд прымаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем пункта 2 гэтага артыкула, у межах сродкаў, прадугледжаных на гэтыя мэты ў рэспублiканскiм бюджэце. Бюджэтныя пазыкi, бюджэтныя ссуды не прадастаўляюцца юрыдычным асобам, якiя маюць пратэрмiнаваную запазычанасць па падатках, зборах (пошлiнах), iншых абавязковых плацяжах у бюджэт, у тым лiку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды, дзяржаўны пазабюджэтны Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь, па крэдытах банкаў, у тым лiку выдадзеных пад гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь, якiя не выканалi сваiх абавязацельстваў па раней выдадзеных з рэспублiканскага i мясцовы Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2006 год
|
|