Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў Рэспублiкi Беларусь»
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 8 снежня 2005 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 21 снежня 2005 года Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 27 сакавiка 1992 года «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў Рэспублiкi Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 13, ст. 217; 1993 г., № 21, ст. 255; 1996 г., № 10, ст. 125, № 21, ст. 380; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 27, ст. 478; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 100, 2/203) змяненнi i дапаўненнi, выклаўшы яго ў новай рэдакцыi: «ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў Гэты Закон вызначае паўнамоцтвы дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў, устанаўлiвае асноўныя прававыя i сацыяльныя гарантыi iх ажыццяўлення. ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI Артыкул 1. Дэпутат мясцовага Савета дэпутатаў Дэпутатам мясцовага Савета дэпутатаў (далей — дэпутат Савета) з’яўляецца свабодна выбраны грамадзянамi, якiя пражываюць на тэрыторыi, што ўваходзiць у выбарчую акругу, прадстаўнiк, упаўнаважаны ўдзельнiчаць у ажыццяўленнi дзяржаўнай улады мясцовым Саветам дэпутатаў (далей — Савет), прадстаўляць сваiх выбаршчыкаў у дзяржаўных органах i iншых арганiзацыях, ажыццяўляць iншыя паўнамоцтвы, якiя прадугледжаны Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. Дэпутатам Савета можа быць грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь, якi дасягнуў 18 гадоў. Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб статусе дэпутата Савета Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб статусе дэпутата Савета грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з гэтага Закона i iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку рэгламентаў Саветаў. Артыкул 3. Удзел дэпутата Савета ў ажыццяўленнi Саветам дзяржаўнай улады Дэпутат Савета ўдзельнiчае ў ажыццяўленнi Саветам дзяржаўнай улады шляхам актыўнага i раўнапраўнага ўдзелу ў разглядзе пытанняў, аднесеных Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь да кампетэнцыi Савета. Дэпутат Савета пры ажыццяўленнi сваёй дзейнасцi i выкананнi перадвыбарнай праграмы ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь мае права свабодна выказваць сваю думку i галасаваць, кiруючыся сваiмi перакананнямi i ўлiчваючы iнтарэсы грамадзян i асаблiвасцi развiцця адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi. Артыкул 4. Тэрмiн паўнамоцтваў дэпутата Савета. Прызнанне паўнамоцтваў дэпутата Савета Тэрмiн паўнамоцтваў дэпутата Савета — чатыры гады. Тэрмiн ажыццяўлення паўнамоцтваў дэпутатам Савета пачынаецца з дня прызнання яго паўнамоцтваў Саветам i заканчваецца ў дзень адкрыцця першай сесii Савета новага склiкання, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных артыкулам 6 гэтага Закона. Савет па прадстаўленню мандатнай камiсii Савета разглядае пытанне аб паўнамоцтвах дэпутатаў Савета i прымае рашэнне аб прызнаннi iх паўнамоцтваў. Пры парушэннi ў асобных выпадках заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб выбарах Савет прымае рашэнне аб прызнаннi паўнамоцтваў асобных дэпутатаў Савета несапраўднымi. Артыкул 5. Умовы ажыццяўлення дэпутатам Савета сваiх паўнамоцтваў Дэпутат Савета ажыццяўляе свае паўнамоцтвы без адрыву ад працоўнай (службовай) дзейнасцi, акрамя старшынi Савета, i карыстаецца адпаведнымi гарантыямi, якiя прадугледжаны гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. Старшыня Савета ажыццяўляе свае паўнамоцтвы на прафесiянальнай аснове. Дэпутат Савета не можа быць адначасова дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, старшынёй абласнога, Мiнскага гарадскога, раённага, гарадскога (акрамя гарадоў раённага падпарадкавання) выканаўчага камiтэта, а таксама суддзёй. Старшыня Савета не можа займаць iншыя дзяржаўныя пасады, за выключэннем выпадкаў, якiя прадугледжаны заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, а таксама займацца ў працоўны час iншай аплатнай работай (дзейнасцю), акрамя выкладчыцкай, навуковай, культурнай, творчай дзейнасцi, медыцынскай практыкi, якая ажыццяўляецца ў парадку i на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 6. Датэрмiновае спыненне паўнамоцтваў дэпутата Савета Паўнамоцтвы дэпутата Савета спыняюцца датэрмiнова па рашэнню адпаведнага Савета ў сувязi з (са): прызнаннем выбараў або паўнамоцтваў дэпутата Савета несапраўднымi; выбраннем або прызначэннем дэпутата Савета на пасаду, займанне якой згодна з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь несумяшчальнае з ажыццяўленнем паўнамоцтваў дэпутата Савета; нязгодай дэпутата Савета на працягу трох месяцаў пасля выбрання яго дэпутатам Савета вызвалiць пасаду, займанне якой згодна з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь несумяшчальнае з ажыццяўленнем паўнамоцтваў дэпутата Савета; пiсьмовай заявай дэпутата Савета аб складаннi паўнамоцтваў па стану здароўя або з-за iншых акалiчнасцяў, якiя перашкаджаюць iх ажыццяўленню; спыненнем грамадзянства Рэспублiкi Беларусь; прызнаннем дэпутата Савета па рашэнню суда недзеяздольным; уступiўшым у законную сiлу абвiнаваўчым прыгаворам суда ў адносiнах да асобы, якая з’яўляецца дэпутатам Савета; адклiканнем дэпутата Савета. Паўнамоцтвы старшынi Савета спыняюцца датэрмiнова таксама па падставах, якiя прадугледжаны заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб дзяржаўнай службе для спынення дзяржаўнай службы. Рашэнне аб датэрмiновым спыненнi паўнамоцтваў дэпутата Савета афармляецца рашэннем Савета, у якiм указваецца, з якога моманту яго паўнамоцтвы спыняюцца. У выпадку датэрмiновага спынення паўнамоцтваў (роспуску) Савета, а таксама смерцi дэпутата Савета паўнамоцтвы дэпутата Савета спыняюцца без прыняцця Саветам рашэння. У выпадку датэрмiновага спынення паўнамоцтваў (роспуску) Савета паўнамоцтвы дэпутата Савета спыняюцца ў дзень датэрмiновага спынення паўнамоцтваў (роспуску) Савета. Артыкул 7. Дэпутацкая этыка Дэпутат Савета павiнен прытрымлiвацца нормаў дэпутацкай этыкi, якiя прадугледжаны рэгламентам Савета. Пытаннi аб парушэннi нормаў дэпутацкай этыкi разглядаюцца Саветам цi па яго даручэнню — прэзiдыумам Савета або спецыяльна ўтворанай камiсiяй Савета. Артыкул 8. Пасведчанне i нагрудны знак дэпутата Савета Дэпутат Савета мае пасведчанне дэпутата Савета, якое пацвярджае яго асобу i паўнамоцтвы, i нагрудны знак дэпутата Савета, якiмi ён карыстаецца на працягу тэрмiну сваiх паўнамоцтваў. Нагрудныя знакi дэпутатаў Саветаў устанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Палажэннi аб пасведчаннях дэпутатаў Саветаў i палажэннi аб нагрудных знаках дэпутатаў Саветаў зацвярджаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. ГЛАВА 2 ДЗЕЙНАСЦЬ ДЭПУТАТА САВЕТА Ў САВЕЦЕ I ЯГО ОРГАНАХ Артыкул 9. Формы дзейнасцi дэпутата Савета ў Савеце i яго органах Формамi дзейнасцi дэпутата Савета ў Савеце i яго органах з’яўляюцца: удзел дэпутата Савета ў рабоце сесiй Савета i пасяджэннях яго органаў; запыт дэпутата Савета (далей — запыт); зварот дэпутата Савета; удзел дэпутата Савета ва ўстаноўленым парадку ў праверках работы дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый; прапанова дэпутата Савета аб устараненнi парушэння законнасцi; удзел дэпутата Савета ў рабоце дэпутацкiх груп i iншых дэпутацкiх аб’яднанняў (далей — дэпутацкая група). Дзейнасць дэпутата Савета ў Савеце i яго органах можа ажыццяўляцца таксама ў iншых формах, прадугледжаных актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 10. Удзел дэпутата Савета ў рабоце сесiй Савета i пасяджэннях яго органаў Дэпутат Савета абавязаны ўдзельнiчаць у рабоце сесiй Савета i пасяджэннях яго органаў, у склад якiх ён выбраны або ўваходзiць па службе. Дэпутаты Савета на сесiях Савета i пасяджэннях яго органаў, у склад якiх яны выбраны або ўваходзяць па службе, на падставе калектыўнага, раўнапраўнага i свабоднага абмеркавання разглядаюць i вырашаюць пытаннi, аднесеныя да кампетэнцыi Савета i яго органаў. Пры немагчымасцi прысутнiчаць на сесii Савета або пасяджэннi яго органа, у склад якога ён выбраны або ўваходзiць па службе, дэпутат Савета павiнен загадзя iнфармаваць аб гэтым старшыню Савета, прэзiдыум Савета або кiраўнiка органа Савета. Пры сiстэматычным няўдзеле дэпутата Савета ў рабоце сесiй Савета i пасяджэннях яго органаў, у склад якiх ён выбраны або ўваходзiць па службе, без уважлiвых прычын або парушэннi нормаў дэпутацкай этыкi Савет iнфармуе аб гэтым выбаршчыкаў адпаведнай выбарчай акругi. Савет мае права заслухаць паведамленне дэпутата Савета аб яго рабоце ў Савеце, аб выкананнi iм рашэнняў Савета i яго органаў. Дэпутат Савета мае права ўдзельнiчаць з правам дарадчага голасу ў рабоце сесiй iншых Саветаў i пасяджэннях iх органаў пры прыняццi iмi рашэнняў, якiя закранаюць iнтарэсы грамадзян, якiя пражываюць на тэрыторыi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi, у склад Савета якой ён выбраны. Артыкул 11. Правы дэпутата Савета на сесiях Савета i пасяджэннях яго органаў На сесiях Савета i пасяджэннях яго органаў дэпутат Савета мае права: рашаючага голасу па ўсiх пытаннях, разглядаемых Саветам i яго органамi, у склад якiх ён выбраны цi ўваходзiць па службе; выбiраць i быць выбраным старшынёй Савета цi яго намеснiкам, у органы Савета; вылучаць кандыдатуры, у тым лiку i сваю ўласную, у склад ствараемых Саветам органаў; прапаноўваць пытаннi для разгляду Саветам i яго органамi; уносiць прапановы i заўвагi па парадку дня сесii Савета, па парадку разгляду i сутнасцi абмяркоўваемых пытанняў; удзельнiчаць у абмеркаваннi пытанняў, якiя разглядаюцца на сесiях Савета i пасяджэннях яго органаў, задаваць пытаннi, даваць тлумачэннi, даводзiць да ведама дэпутатаў Савета сваё меркаванне i меркаванне выбаршчыкаў па ўказаных пытаннях; абвяшчаць на сесii Савета звароты грамадзян, якiя маюць грамадскае значэнне; звяртацца з запытамi ў межах сваiх паўнамоцтваў; уносiць праекты рашэнняў Савета i яго органаў, а таксама папраўкi да iх; уносiць прапановы аб заслухоўваннi на сесii Савета справаздач старшынi Савета, органаў, утвараемых або выбiраемых Саветам, выбiраемых, назначаемых або зацвярджаемых iм службовых асоб, справаздач i iнфармацыi кiраўнiка адпаведнага мясцовага выканаўчага i распарадчага органа; прапаноўваць да разгляду Саветам пытаннi па забеспячэнню выканання актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь арганiзацыямi, размешчанымi на падведамаснай Савету тэрыторыi; уносiць на сесii Савета з адпаведнай матывiроўкай прапановы аб вызваленнi ад пасады асоб, выбраных, назначаны цi зацверджаных Саветам, аб iншых кадравых змяненнях у арганiзацыях, падсправаздачных i падкантрольных Савету; удзельнiчаць з правам дарадчага голасу ў рабоце любога створанага Саветам органа, у склад якога дэпутат Савета не абраны i не ўваходзiць па службе, уносiць прапановы i заўвагi, удзельнiчаць у абмеркаваннi разглядаемых пытанняў i прыняццi па iх рашэнняў; перадаваць старшынствуючаму на сесii Савета тэкст свайго выступлення, прапановы i заўвагi, якiя падлягаюць уключэнню ў пратакол сесii Савета; знаёмiцца з пратаколамi сесiй Савета i пасяджэнняў яго органаў, тэкстамi сваiх выступленняў у стэнаграмах i пратаколах сесiй Савета i пасяджэнняў яго органаў да iх апублiкавання, а таксама з тэкстамi выступленняў на сесiях Савета i пасяджэннях яго органаў, якiя не падлягаюць апублiкаванню. Дэпутат Савета, не згодны з рашэннем Савета цi яго органа, у склад якога ён выбраны або ўваходзiць па службе, мае права выкласцi сваю асобную думку на сесii Савета, пасяджэннi яго органа або паведамiць аб ёй у пiсьмовай форме старшынствуючаму на сесii Савета. Артыкул 12. Разгляд прапаноў i заўваг дэпутата Савета, унесеных на сесii Савета Прапановы i заўвагi дэпутата Савета, унесеныя iм на сесii Савета, разглядаюцца Саветам або яго органамi i ўлiчваюцца пры прыняццi рашэнняў. У выпадку iх адхiлення дэпутату Савета даецца абгрунтаваны адказ. Прапановы i заўвагi дэпутата Савета, унесеныя iм на сесii Савета, могуць накiроўвацца Саветам або яго органамi на разгляд адпаведным дзяржаўным органам, iншым арганiзацыям або службовым асобам. Дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi або службовыя асобы, якiм накiраваны прапановы i заўвагi дэпутата Савета, унесеныя на сесii Савета, не пазней чым у месячны тэрмiн разглядаюць гэтыя прапановы i заўвагi i аб вынiках паведамляюць у пiсьмовай форме непасрэдна дэпутату Савета, старшынi Савета або прэзiдыуму Савета. Артыкул 13. Запыт Запыт — прапанова даць афiцыйнае тлумачэнне, якая ўносiцца дэпутатам Савета на сесii Савета ў пiсьмовай форме, або выкласцi пазiцыю па пытаннях, што датычацца важнейшых грамадскiх iнтарэсаў адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi. Запыт уключаецца ў парадак дня сесii Савета ў парадку, вызначаемым рэгламентам Савета. Дэпутат Савета мае права звярнуцца на сесii Савета з запытам да старшынi Савета, прэзiдыуму Савета, кiраўнiку (намеснiку кiраўнiка) адпаведнага мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, кiраўнiкам яго структурных падраздзяленняў, а таксама да кiраўнiкоў iншых арганiзацый, размешчаных на падведамаснай Савету тэрыторыi, кiраўнiкам iх структурных падраздзяленняў па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыi Савета, адпаведнага мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, iншых арганiзацый, размешчаных на падведамаснай Савету тэрыторыi, iх структурных падраздзяленняў. Запыт падлягае апавяшчэнню на сесii Савета самiм дэпутатам Савета або па яго просьбе старшынствуючым на сесii Савета. Старшыня Савета, прэзiдыум Савета, кiраўнiк (намеснiк кiраўнiка) адпаведнага мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, кiраўнiкi яго структурных падраздзяленняў, а таксама кiраўнiкi iншых арганiзацый, размешчаных на падведамаснай Савету тэрыторыi, кiраўнiкi iх структурных падраздзяленняў, да якiх звернуты запыт (за выключэннем дзяржаўных органаў i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных або падсправаздачных Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь або Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў i iншых рэспублiканскiх дзяржаўных органаў (далей — рэспублiканскiя дзяржаўныя органы), абавязаны ў дзесяцiдзённы або iншы ўстаноўлены Саветам тэрмiн даць пiсьмовы адказ на запыт. Кiраўнiкi рэспублiканскiх дзяржаўных органаў, размешчаных на падведамаснай Савету тэрыторыi, кiраўнiкi iх структурных падраздзяленняў, да якiх звернуты запыт, разглядаюць яго ў тэрмiны i парадку, устаноўленыя Законам Рэспублiкi Беларусь ад 6 чэрвеня 1996 года «Аб зваротах грамадзян» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 21, ст. 376; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2004 г., № 189, 2/1089). Дэпутат Савета на сесii Савета мае права даць ацэнку адказу на яго запыт. Па рашэнню Савета пiсьмовы адказ на запыт можа апавяшчацца на сесii Савета i даводзiцца да ведама грамадзян праз сродкi масавай iнфармацыi або iншым шляхам. Артыкул 14. Зварот дэпутата Савета Зварот дэпутата Савета — выкладзеная ў пiсьмовай форме прапанова дзяржаўным органам, iншым арганiзацыям або службовым асобам аб прадастаўленнi iнфармацыi i (цi) растлумачэнняў па пытаннях, аднесеных да iх кампетэнцыi i звязаных з дзейнасцю дэпутата Савета. Дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi або службовыя асобы (за выключэннем рэспублiканскiх дзяржаўных органаў i iх службовых асоб), да якiх накiраваны зварот дэпутата Савета, абавязаны даць на яго адказ у пiсьмовай форме ў дзесяцiдзённы тэрмiн з дня рэгiстрацыi звароту дэпутата Савета ў дзяржаўных органах, iншых арганiзацыях, а пры неабходнасцi дадатковага вывучэння або праверкi фактаў — не пазней чым у месячны тэрмiн. Службовая асоба, якая арганiзоўвае разгляд звароту дэпутата Савета, абавязана паведамiць дэпутату Савета аб даце, часе i месцы яго разгляду загадзя, але не пазней чым за тры днi. Дэпутат Савета можа браць удзел у разглядзе яго звароту. Рэспублiканскiя дзяржаўныя органы, iх службовыя асобы разглядаюць зварот дэпутата Савета ў тэрмiны i парадку, устаноўленыя Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб зваротах грамадзян». Артыкул 15. Удзел дэпутата Савета ва ўстаноўленым парадку ў праверках работы дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый Дэпутат Савета можа ва ўстаноўленым парадку ўдзельнiчаць у праводзiмых дзяржаўнымi органамi праверках работы дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый, размешчаных на падведамаснай Савету тэрыторыi (за выключэннем рэспублiканскiх дзяржаўных органаў), па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыi Савета. Артыкул 16. Прапанова дэпутата Савета аб устараненнi парушэння законнасцi Пры выяўленнi парушэння законнасцi дэпутат Савета мае права звярнуцца да службовых асоб праваахоўных, iншых дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый з прапановай аб устараненнi парушэння законнасцi. Службовыя асобы дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый, да якiх звернута прапанова дэпутата Савета, прымаюць меры да ўстаранення парушэння законнасцi, а пры неабходнасцi — да прыцягнення вiнаватых да адказнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь з наступным iнфармаваннем аб гэтым дэпутата Савета. Артыкул 17. Удзел дэпутата Савета ў рабоце дэпутацкiх груп Для ажыццяўлення сваiх паўнамоцтваў, у тым лiку для калектыўнага абмеркавання пытанняў, якiя адносяцца да кампетэнцыi Савета, рэалiзацыi перадвыбарных праграм дэпутаты Савета маюць права аб’ядноўвацца на добраахвотнай аснове ў пастаянныя i часовыя дэпутацкiя групы. Стварэнне i дзейнасць дэпутацкай групы ажыццяўляюцца пры наяўнасцi не менш чым трох дэпутатаў Савета, якiя ўваходзяць у яе склад. Дэпутаты Савета могуць свабодна ўваходзiць у дэпутацкiя групы i выходзiць з iх. Дэпутат Савета можа быць адначасова членам не больш за двух пастаянных дэпутацкiх груп. Членам дэпутацкай групы не можа быць старшыня Савета. Дэпутаты Савета, якiя стварылi дэпутацкую групу, пiсьмова паведамляюць старшынi Савета аб яе стварэннi. Пiсьмовае паведамленне павiнна быць падпiсана кожным членам дэпутацкай групы. У паведамленнi ўказваюцца назва дэпутацкай групы, яе склад, проз-вішча, iмя i iмя па бацьку кiраўнiка дэпутацкай групы, а таксама яе асноўныя мэты i задачы. Аб змяненнi назвы дэпутацкай групы, яе складу, кiраўнiка, аб спыненнi яе дзейнасцi кiраўнiк дэпутацкай групы паведамляе старшынi Савета ў пiсьмовай форме. Дэпутацкая група, а таксама змяненне яе назвы, складу, кiраўнiка, спыненне яе дзейнасцi рэгiструюцца Саветам у адпаведнасцi з рэгламентам Савета. Ад iмя дэпутацкай групы могуць выступаць яе кiраўнiк, якi выбiраецца членамi дэпутацкай групы, або член дэпутацкай групы, упаўнаважаны гэтай дэпутацкай групай. Парадак удзелу дэпутата Савета ў рабоце дэпутацкiх груп вызначаецца гэтым артыкулам i рэгламентам Савета. РАЗДЗЕЛ 3 ДЗЕЙНАСЦЬ ДЭПУТАТА САВЕТА Ў ВЫБАРЧАЙ АКРУЗЕ Артыкул 18. Формы дзейнасцi дэпутата Савета ў выбарчай акрузе Формамi дзейнасцi дэпутата Савета ў выбарчай акрузе з’яўляюцца: разгляд зваротаў грамадзян, асабiсты прыём грамадзян дэпутатам Савета; правядзенне дэпутатам Савета сустрэч з грамадзянамi; справаздачы дэпутата Савета перад выбаршчыкамi. Дзейнасць дэпутата Савета ў выбарчай акрузе можа ажыццяўляцца таксама ў iншых формах, прадугледжаных заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 19. Разгляд зваротаў грамадзян, асабiсты прыём грамадзян дэпутатам Савета Дэпутат Савета разглядае атрыманыя iм звароты грамадзян, прымае меры для iх поўнага, аб’ектыўнага, усебаковага i своечасовага разгляду ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Дэпутат Савета рэгулярна, не радзей як адзiн раз у месяц ажыццяўляе асабiсты прыём грамадзян. Дэпутат Савета па ўзгадненню са службовымi асобамi адпаведнага мясцовага выканаўчага i распадарчага органа, арганiзацый, размешчаных на тэрыторыi выбарчай акругi (за выключэннем рэспублiканскiх дзяржаўных органаў), можа прыцягваць iх да ўдзелу ў разглядзе зваротаў грамадзян, асабiстым прыёме грамадзян па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыi гэтых арганiзацый. Не пазней чым за тры днi да пачатку асабiстага прыёму грамадзян дэпутат Савета паведамляе ўказаным асобам аб даце, часе i месцы правядзення асабiстага прыёму грамадзян. Дэпутат Савета бярэ ўдзел у ажыццяўленнi кантролю за выкананнем рашэнняў, прынятых па зваротах грамадзян, накiраваным дэпутатам Савета арганiзацыям, да кампетэнцыi якiх адносiцца вырашэнне пытанняў, выкладзеных у зваротах грамадзян. Дэпутат Савета вывучае прычыны, якiя параджаюць скаргi грамадзян, i накiроўвае прапановы аб iх устараненнi ў Савет i яго органы, адпаведны мясцовы выканаўчы i распарадчы орган, iншыя арганiзацыi. Артыкул 20. Правядзенне дэпутатам Савета сустрэч з грамадзянамi Дэпутат Савета праводзiць сустрэчы з грамадзянамi ў мэтах iнфармавання iх аб сваёй дзейнасцi ў Савеце i яго органах, вывучэння грамадскай думкi па пытаннях, якiя разглядаюцца на сесiях Савета i пасяджэннях яго органаў, патрэб насельнiцтва, а таксама садзейнiчання развiццю розных формаў мясцовага самакiравання. Сустрэчы дэпутата Савета з грамадзянамi могуць быць арганiзаваныя па iнiцыятыве самога дэпутата Савета, грамадзян або адпаведнага мясцовага выканаўчага i распарадчага органа. Артыкул 21. Справаздачы дэпутата Савета перад выбаршчыкамi Дэпутат Савета адказны перад выбаршчыкамi i iм падсправаздачны. Дэпутат Савета абавязаны перыядычна, але не радзей як два разы ў год даваць справаздачу перад выбаршчыкамi аб сваёй дзейнасцi i ходзе выканання перадвыбарнай праграмы, аб рабоце Савета i яго органаў, у склад якiх ён абраны або ўваходзiць па пасадзе. Справаздача дэпутата Савета можа быць заслухана таксама па пiсьмоваму патрабаванню групы выбаршчыкаў колькасцю, устаноўленай рэгламентам Савета. У гэтым выпадку старшыня Савета або прэзiдыум Савета прымаюць меры па арганiзацыi пазачарговай справаздачы дэпутата Савета i не пазней чым за месяц да правядзення пазачарговай справаздачы паведамляюць дэпутату Савета аб даце, часе i месцы яго правядзення, аб прычынах, якiя паслужылi падставай для гэтага. Справаздачы дэпутата Савета праводзяцца на сходах выбаршчыкаў або iх дэлегатаў, якiя склiкаюцца з гэтай мэтай. Сход, на якiм заслухоўваецца справаздача дэпутата Савета, можа прымаць рашэнне, якое ўтрымлiвае прапановы i заўвагi дэпутату Савета, якiя даводзяцца да ведама грамадзян праз сродкi масавай iнфармацыi або iншым шляхам. РАЗДЗЕЛ 4 АСНОЎНЫЯ ГАРАНТЫI ДЗЕЙНАСЦI ДЭПУТАТА САВЕТА Артыкул 22. Забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення дэпутатам Савета сваiх паўнамоцтваў Дэпутату Савета пры ажыццяўленнi паўнамоцтваў, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, дзяржава гарантуе i забяспечвае неабходныя ўмовы для iх бесперашкоднай i эфектыўнай рэалiзацыi. Дэпутат Савета па даручэнню старшынi Савета або яго намеснiка забяспечваецца ва ўстаноўленым парадку дакументамi, прынятымi Саветам, а таксама iншымi iнфармацыйнымi i даведачнымi матэрыяламi. Дэпутат Савета мае пераважнае права выступаць па пытаннях сваёй дзейнасцi ў сродках масавай iнфармацыi, заснаваных Саветам. Пры гэтым матэрыялы, якiя прадстаўляюцца дэпутатам Савета па даручэнню Савета i яго органаў, падлягаюць абавязковаму апублiкаванню або распаўсюджанню гэтымi сродкамi масавай iнфармацыi ў тэрмiн, узгоднены з дэпутатам Савета. Рэдагаванне прадстаўленых дэпутатам Савета матэрыялаў без яго згоды не дапускаецца. Старшыня Савета, прэзiдыум Савета, адпаведны мясцовы выканаўчы i распарадчы орган, iншыя дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi, размешчаныя на падначаленай Савету тэрыторыi (за выключэннем рэспублiканскiх дзяржаўных органаў), забяспечваюць дэпутату Савета магчымасць карыстацца службовымi памяшканнямi, бiблiятэчнымi фондамi i архiвамi, сродкамi сувязi i аргтэхнiкай, iншымi сродкамi, неабходнымi для ажыццяўлення яго паўнамоцтваў, а таксама прадастаўляюць дэпутату Савета па яго просьбе матэрыялы i iншую iнфармацыю, неабходныя для правядзення сустрэч з грамадзянамi, справаздач перад выбаршчыкамi, за выключэннем матэрыялаў i iншай iнфармацыi, якiя ўтрымлiваюць дзяржаўныя сакрэты або iншыя звесткi, якiя ахоўваюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Адпаведны мясцовы выканаўчы i распарадчы орган выдзяляе памяшканне, неабходнае для правядзення сустрэчы дэпутата Савета з грамадзянамi, справаздачы перад выбаршчыкамi, загадзя паведамляе iм аб даце, часе i месцы правядзення. Адпаведны мясцовы выканаўчы i распарадчы орган садзейнiчае ў прадастаўленнi дэпутатам Савета пры ажыццяўленнi iх паўнамоцтваў транспарту, забеспячэннi ў пазачарговым парадку гасцiнiцамi. Артыкул 23. Вызваленне дэпутата Савета ад выканання працоўных (службовых) абавязкаў На час падрыхтоўкi i правядзення сесiй Савета i пасяджэнняў яго органаў дэпутат Савета вызваляецца ад выканання працоўных (службовых) абавязкаў на тэрмiн i ў парадку, якiя вызначаюцца Саветам. На перыяд вызвалення дэпутата Савета ад выканання працоўных (службовых) абавязкаў за iм захоўваецца сярэдняя заработная плата i яму кампенсуюцца камандзiровачныя расходы па месцы работы (службы) за кошт сродкаў адпаведнага мясцовага бюджэту. Артыкул 24. Гарантыi працоўных правоў дэпутата Савета Дэпутат Савета ў перыяд ажыццяўлення сваiх паўнамоцтваў не можа быць звольнены з работы (службы) па iнiцыятыве наймальнiка, выключаны з установы адукацыi без папярэдняй згоды Савета. Старшынi Савета пасля завяршэння тэрмiну паўнамоцтваў у месячны тэрмiн прадастаўляецца ранейшая работа (служба), а пры яе адсутнасцi — iншая раўнацэнная работа (служба). Працаўладкаванне асобы, якая з’яўляецца старшынёй Савета, ажыццяўляе адпаведны мясцовы выканаўчы i распарадчы орган. Час работы старшынi Савета ў Савеце залiчваецца ў агульны стаж работы, стаж работы (службы) па спецыяльнасцi, а таксама ў стаж дзяржаўнай службы. Артыкул 25. Права дэпутата Савета на першачарговы прыём службовымi асобамi i доступ у дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi Па пытаннях сваёй дзейнасцi дэпутат Савета карыстаецца правам першачарговага прыёму службовымi асобамi адпаведнага мясцовага выканаўчага i распарадчага органа i iншых арганiзацый, размешчаных на падначаленай Савету тэрыторыi (за выключэннем рэспублiканскiх дзяржаўных органаў). Пры ажыццяўленнi сваiх паўнамоцтваў дэпутат Савета карыстаецца правам доступу ў адпаведны мясцовы выканаўчы i распарадчы орган i iншыя арганiзацыi, размешчаныя на падведамаснай Савету тэрыторыi. Парадак доступу дэпутата Савета ў дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi, наведванне якiх у адпаведнасцi з актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь абмежавана, устанаўлiваецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 26. Абароны гонару i годнасцi дэпутата Савета Гонар i годнасць дэпутата Савета абараняюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку. Артыкул 27. Узбуджэнне крымiнальнай справы ў адносiнах да дэпутата Савета Крымiнальная справа ў адносiнах да дэпутата абласнога, Мiнс-кага гарадскога Савета можа быць узбуджана пракурорам вобласцi, горада Мiнска i прыраўнаваным да яго пракурорам або вышэйстаячым пракурорам, а ў адносiнах да дэпутата раённага, гарадскога, пасялковага, сельскага Савета — пракурорам раёна, горада i прыраўнаваным да яго пракурорам або вышэйстаячым пракурорам. Артыкул 28. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб статусе дэпутата Савета Асобы, вiнаватыя ў парушэннi гэтага Закона i iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб статусе дэпутата Савета, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.». Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 3 гэтага Закона, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона. Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона: распрацаваць i ўнесцi ва ўстаноўленым парадку Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь праекты палажэнняў аб пасведчаннях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў; прыняць меры па прывядзенню актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам i iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 5 студзеня 2006 года, г. Мiнск. № 84—3
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў Рэспублiкi Беларусь»
|
|