Ва Украiне ўрад адпраўлены ў адстаўку
Людмiла СЦЯПНОВА, БЕЛТА
Вярхоўная Рада Украiны 250 галасамi народных дэпутатаў адправiла ў адстаўку Кабiнет Мiнiстраў, якi ўзначальвае Юрый Еханураў. Аб гэтым з паметкай «маланка» паведамляюць украiнскiя iнфармацыйныя агенцтвы.
Рашэннем парламента ўраду Еханурава даручана выконваць абавязкi да абрання новага складу ўрада. Пастанова ўступае ў сiлу з дня яе прыняцця. Праект пастановы аб адстаўцы Кабiнета Мiнiстраў Украiны быў вынесены ў Вярхоўную Раду народнымi дэпутатамi, членамi фракцыi Сацыял-дэмакратычнай партыi Украiны (аб’яднанай), лiдарам якой з’яўляецца першы прэзiдэнт Украiны Леанiд Краўчук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вярхоўная Рада Украiны 250 галасамi народных дэпутатаў адправiла ў адстаўку Кабiнет Мiнiстраў, якi ўзначальвае Юрый Еханураў |
|