21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Магазiн прыехаў!

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

ЛАЎКА АДКРЫТА

Дваццаць пяць населеных пунктаў Хойнiцкага раёна, дзе пражываюць 1077 чалавек, абслугоўвае два аўтамагазiны. Практыка сведчыць, што такой колькасцi дастаткова, хоць у рэзерве (на ўсякi выпадак) трымаецца трэцi. «Усякi выпадак» можа здарыцца, калi раптам захварэе прадавец стацыянарнага магазiна, а пакiнуць людзей без хлеба ды малака — немагчыма. Выратаваць могуць, канешне, i два працуючыя аўтамагазiны, аднак рэзерв быць павiнен.

Дарэчы, стацыянарных прадпрыемстваў гандлю ў раёне — 66. З iх 22 — харчовыя, 10 — нехарчовых i 34 — з таварамi паўсядзённага попыту. Паводле слоў выконваючай абавязкi старшынi Хойнiцкага райпа Нэлi Тараевай, колькi гадоў таму некаторыя прадпрыемствы закрывалiся, а ў 2005 годзе два з лiку закрытых стацыянарных магазiнаў аднавiлi сваю работу.

— Усё ж такi нельга сказаць, што аўтамагазiны здольныя цалкам замянiць стацыянарныя, — кажа Нэлi Уладзiмiраўна. — Апошнiя — больш зручная форма абслугоўвання, паколькi людзi могуць наведаць iх у любы момант. Канешне, iх iснаванне досыць праблемнае. Гаварыць пра рэнтабельнасць гандлёвай установы, размешчанай у населеным пункце, дзе пражывае каля 50 чалавек, як вы разумееце, вельмi складана. Тым не менш, мы iдзём на гэта дзеля зручнасцi нашых жыхароў — пераважна пенсiянераў...

Зручныя стацыянарныя магазiны немагчыма размясцiць у кожным населеным пункце. Значыць, без рухомых не абысцiся. Дарэчы, хто сказаў, што аўталаўкi значна саступаюць па зручнасцi пастаянна дзеючым? Няхай яны прыязджаюць дзесьцi тры разы на тыдзень, затое могуць пад’ехаць хоць пад самую браму. Няхай у чаканы час збярэцца невялiчкая чарга, затое ўсiх тутэйшых пабачыў, пра ўсё даведаўся. Няхай марозным днём давядзецца крыху памерзнуць, але ж даведаешся, што суседка прыдбала на святочны стол.

Аўтамагазiн хоць i прапануе пэўны пералiк тавараў, аднак прымае i папярэднiя заказы. Харчовы тавар будзе дастаўлены на працягу трох дзён, нехарчовы — на працягу дзесяцi. Абсалютная большасць тавараў — беларускай вытворчасцi, прычым найперш роднай, Гомельскай вобласцi.

— Мы прапануем тое, што карыстаецца попытам, — кажа Нэлi Уладзiмiраўна. — Проста адны бяруць адно, а другiя — iншае... Самыя папулярныя тавары ў буднi i святы — хлебабулачныя, малочныя, каўбасныя вырабы, гароднiна, фрукты. У пераднавагоднiя днi пералiк быў, канешне, пашыраны. Больш прапаноўвалi морапрадуктаў, тых жа каўбасных i мясных вырабаў, фруктаў, тортаў, прысмакаў. Выручка вырасла ў тры-чатыры разы...

Не так даўно хойнiцкi гандаль з гонарам перажыў праверкi з боку аблвыканкама i Белкаапсаюза — па вытрымлiванню сацыяльных стандартаў. Парушэнняў не выяўлена.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дваццаць пяць населеных пунктаў Хойнiцкага раёна, дзе пражываюць 1077 чалавек, абслугоўвае два аўтамагазiны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика