21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi зорачкi ставяцца...

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Настасся ЦЕЛЕШАВА

Напярэдаднi Калядаў вiтрыны вялiзных магазiнаў i маленечкiх крам было не пазнаць — буянства стужак, агеньчыкаў, кветак, упрыгажэнняў, куды нi зiрнi — яркiя плакаты. Гэта не «ярмарок краски» — моц набiрае сезон распродажаў.

Памятаеце, як гераiня добрай казкi пра Вiнi-пуха, мудрая Сава, сцвярджала: бязвыплатна — значыць проста дарма. Гандаль пачатку трэцяга тысячагоддзя да такой «вольнай» трактоўкi ставiцца скептычна. I перш за ўсё па-свойму разумее слова «скiдка», якiм часцяком карыстаюцца i ўладальнiкi буцiкоў, i рынкавых палатак. Безумоўна, цана можа быць знiжана (i нават у два цi больш разоў), але ў краiнах Заходняй Еўропы гэта звычайна робiцца ў сувязi з закрыццём гандлёвай кропкi цi лiквiдацыяй старой, несезоннай калекцыi. А ў краiнах СНД... Калi ля чаравiкаў часоў вашай бабулi «зiхаціць» надпiс «толькi 99 900 рублёў» замест перакрэсленага чырвоным маркерам «200 000», трэба задумацца. Згадзiцеся, цану можна спачатку павялiчыць, а на наступны дзень паменшыць.

У сваю чаргу сур’ёзныя буцiкi, здараецца, пакрываюць скiдачныя «выдаткi» за кошт накруткi на папулярны прадукт, такiм чынам пазбаўляючыся ад заляжалага. Цi пiшуць: скiдка дваццаць працэнтаў, але не ад агульнай сумы, а толькi ад гандлёвай нацэнкi. Тое ж тычыцца i ўцэнкi браку. У некаторых магазiнах нават працуюць спецыяльныя аддзелы, дзе можна набыць тавар, якi быў пашкоджаны, напрыклад, падчас транспарцiроўкi. Таму купiць рэчы можна ўдвая, утрая танней. Аднак страт прадпрыемства не нясе, бо ў кошт першапачаткова закладзены працэнт брака.

Спадзявацца на шчырасць акцый «скiдка — 100 працэнтаў» таксама не мае сэнсу. Такiя «прываблiваўкi» звычайна азначаюць нейкую сiстэму збiрання ачкоў: набудзеш за год дзевяць пар чаравiчкаў названай маркi, дзесятую атрымаеш задарма. Але каму патрэбная такая колькасць абутку? Не рэдкасць на айчынным рынку i плакацiк з надпiсам «два па кошту аднаго». Але тыя, хто яго зрабiў, законы матэматыкi зноў-такi разумеюць па-свойму, а менавiта скiдкi ў пяцьдзесят працэнтаў вы не ўбачыце. У большасцi выпадкаў вам прапануюць набыць дзве рэчы: адну (дай Бог, патрэбную) па завышанаму кошту i другую (абсалютна бессэнсоўную) бясплатна. У вынiку ў даважку вы атрымлiваеце нехадавы, танны тавар, да таго ж часцяком — безгарантыйны.

Здавалася б, усе разумеюць, што бясплатным бывае толькi сыр у пастцы, але зноў i зноў спакушаюцца на гучныя прапановы. У тым лiку i такую: заклiк у рэкламцы новай крамы заваблiваў — маўляў, першая сотня пакупнiкоў у падарунак атрымае бутэльку добрага шампанскага. Аказалася, шчаслiўчыкамi сталi толькi тыя, хто набыў прадуктаў не меней, чым на сто тысяч рублёў. Атрымлiваецца, калi вы i атрымаеце «прэзент», то толькi за свае грошы. Калi ў аўтасалоне вам паабяцалi грашовы «бонус», хутчэй за ўсё яго выдадуць у выглядзе сертыфiката, з дапамогай якога вы зможаце набыць зiмовую гуму, новыя фары цi нешта iншае, але ў той жа фiрме. У розных будаўнiчых канторах абсалютна «бясплатна» прапаноўваюцца паслугi дызайнера. Але калi ў аператара спытаць, цi можна забраць праект у выпадку адмовы ад асноўнага заказу, вам, хутчэй за ўсё, адкажуць цвёрда: «Не». Цi трэба казаць, што бясплатнай дастаўкi таксама не бывае, як, мiж iншым, i дармавых кансультацый.

Яшчэ адна амаль абавязковая складовая, а дакладней — любiмы знак прыпынку нядобрасумленных прадаўцоў — зорачка, якая размяшчаецца напрыканцы радка з вельмi ўжо прывабнай прапановай. Расшыфроўка зноскi звычайна даецца ўнiзе спiса маленечкiмi лiтаркамi, якiя, праўда, уносяць значныя карэктывы ў наша ўяўленне аб рэальным кошце тавара. Згадзiцеся, рэдкi чалавек не адзначыць для сябе гучную прапанову: «Па выхадных званкi ў два разы танней». Але мала хто заўважыць сцiплы допiс: «Толькi для клiентаў, якiя заключылi кантракт на год». Атрымлiваецца, значэнняў у, здавалася б, бяскрыўднай «зорачкi» iншы раз больш, чым зорак на небе.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi Калядаў вiтрыны вялiзных магазiнаў i маленечкiх крам было не пазнаць — буянства стужак, агеньчыкаў, кветак, упрыгажэнняў, куды нi зiрнi —
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика