У Мiнску з’явiцца маскоўскi квартал
Iнга МIНДАЛЁВА
Сталiца Адпаведная дамоўленасць памiж мэрамi дзвюх сталiц ужо дасягнута. Паводле слоў Дзмiтрыя Янкоўскага, памочнiка намеснiка старшынi Мiнгарвыканкама, маскоўскi квартал будзе размешчаны ў Маскоўскiм раёне, на месцы пласкасной аўтастаянкi ля Макдональдса на праспекце Дзяржынскага. Плануецца, што гэта будзе квартал з высокай шчыльнасцю забудовы з усiмi неабходнымi аб’ектамi iнфраструктуры.Ужо вядома, што праектныя работы будуць выконвацца маскоўскiмi спецыялiстамi. Хто правядзе само будаўнiцтва — масквiчы цi мiнскiя профiльныя арганiзацыi — пакуль не вызначана. Хутчэй за ўсё «маскоўскiя» жылыя дамы будуць мець павышаную камфортнасць, а адпаведна — i цану. «Яшчэ рана пра гэта гаварыць, — адзначыў Дзмiтрый Юр’евiч, — пакуль што акрэслена толькi агульная iдэя ўзвядзення ў Мiнску маскоўскага квартала». Для больш дэталёвага абмеркавання гэтага праекта архiтэктары Масквы збiраюцца да нас напрыканцы студзеня. Цiкава, што ў будучым у Маскве можа з’явiцца мiнскi квартал, спраектаваны беларускiмi спецыялiстамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведная дамоўленасць памiж мэрамi дзвюх сталiц ужо дасягнута. Паводле слоў Дзмiтрыя Янкоўскага, памочнiка намеснiка старшынi Мiнгарвыканкама, маско
|
|