«Дзiцячыя» растуць хутка
Сяргей ГРЫБ
За 2001—2005 гады памеры дзiцячых дапамог у намiнальным вымярэннi павялiчылiся больш чым у 9 разоў. Пры гэтым, як адзначыла мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Антанiна Морава, дзякуючы штоквартальнай iндэксацыi выплат на дзяцей у сувязi са змяненнем бюджэту пражытковага мiнiмуму, тэмпы росту гэтага вiду дапамог аказаўся большым, чым тэмп росту заробкаў i пенсiй.
У снежнi мiнулага года ў Беларусi памер дапамогi па догляду за дзiцем да 3 гадоў склаў 98020 рублёў, а на дзяцей ва ўзросце больш за 3 гады — 45240 рублёў. Як зазначыла Антанiна Морава, зараз узровень гэтых выплат фактычна перавышае расiйскi ў 3—4 разы. Прычым у заканадаўстве абедзвюх краiн iснуе адно iстотнае адрозненне: калi ў Беларусi дапамога пры нараджэннi выплачваецца да дасягнення дзiцем узросту 3 гадоў, то ў Расiйскай Федэрацыi — толькi 1,5 года. Дарэчы, паводле звестак мiнiстэрства, сёння сiстэмай дзяржаўных дапамог у нашай краiне ахоплена каля 560 тыс. дзяцей, i ў тым лiку 245 тыс. дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў i 315 тыс. дзяцей ва ўзросце звыш 3 гадоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За 2001—2005 гады памеры дзiцячых дапамог у намiнальным вымярэннi павялiчылiся больш чым у 9 разоў
|
|