21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цана кнiжнага антыкварыяту: ШТО? ДЗЕ? КОЛЬКI?

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Герой Джона К’юсака ў амерыканскай рамантычнай камедыi «Iнтуiцыя» на працягу ўсяго фiльма шукае ў букiнiстаў кнiжку, на якой дзяўчына яго мары пакiнула свой нумар тэлефона. Не дзiўна было б бачыць у такой сiтуацыi i парыжанiна цi англiчанiна. А вось пошукi старой кнiгi жыхаром Мiнска на цэлую стужку наўрад цi магчыма расцягнуць...

Раней букiнiстычныя аддзелы былi амаль пры кожнай кнiгарнi. Зараз у Мiнску друкаваныя выданнi афiцыйна можна здаць толькi ў трох месцах: дом кнiгi «Веды» па вулiцы К. Маркса, кнiгарня «Вянок» у Траецкiм прадмесцi i «Букiнiст» на праспекце Незалежнасцi. Стэлаж з букiнiстычнай лiтаратурай ёсць i ў кнiжнай краме «Падпiсныя выданнi». Але чамусьцi, пачуўшы маё пытанне, цi прымаюць яны тавар, работнiца кнiгарнi ледзь не сарвалася на крык. Маўляў, хоць стэлаж i ёсць, але кнiжкi яны не прымаюць: букiнiстычную лiтаратуру не купляюць, таму яе даводзiцца вяртаць уладальнiкам. У «Цэнтральнай кнiгарнi» сiтуацыя падобная. На маё пытанне адказалi, нiбы адрэзалi: «Не. Ужо не прымаем».

А вось у фiрменным магазiне Мiнскай фабрыкi каляровага друку «Букiнiст» лiтаратуру прымаюць. Яе, назапашаную ў савецкiя часы, у асноўным здаюць пенсiянеры. А купляюць — студэнты, аспiранты i выкладчыкi. Не хапае падручнiкаў i спецыяльнай лiтаратуры, таму на стэлажах яны не затрымлiваюцца, праўда, мастацкая лiтаратура можа праляжаць даволi доўга. Загадчыца магазiна Вольга Раманава ўдакладняе: калi праз два месяцы кнiжку нiхто не купляе, яе вяртаюць пастаўшчыку. Аднак такiя выпадкi здараюцца рэдка.

Цана вызначаецца ў залежнасцi ад попыту, палiграфiчнага выканання, якасцi паперы, тыражу, колькасцi перавыданняў i агульнага стану кнiгi.

Камiсiйны збор пры продажы — 30 працэнтаў. Жадаючых здаць лiтаратуру шмат, таму адбор праводзiцца старанны. Кнiгi з пашкоджанымi старонкамi, парванымi вокладкамi не прымаюць. Усяго ў кнiгарнi каля 10 тысяч найменняў букiнiстычнай лiтаратуры.

Намеснiк дырэктара па букiнiстычнай лiтаратуры дома кнiгi «Веды» Ядвiга Пазняк успамiнае, што гады тры назад iм здалi выданне «Апостал» 1630 года. Кнiгу забрала Нацыянальная бiблiятэка Беларусi, заплацiўшы каля 500 тыс. рублёў. Кнiгарня цесна супрацоўнiчае з аддзелам рэдкай кнiгi Нацыянальнай бiблiятэкi. Туды ж за 600 тысяч рублёў накiравалася i першае прыжыццёвае выданне Люiса Кэрала «Алiса ў краiне цудаў».

У кнiгарнi «Веды» — сапраўдная скарбнiца антыкварнай лiтаратуры. Тут i «Энцыклапедыя Бракгаўза i Эфрона» канца ХIХ—пачатку ХХ стагоддзя, i «Вялiкая энцыклапедыя Ежакова» ў 22 тамах, якую ацанiлi ў мiльён рублёў, i шмат спецыяльнай лiтаратуры пачатку ХХ стагоддзя, напрыклад, «Гiсторыя чалавецтва» (1903 г.), «Народазнаўства» (1901 г.), «Сусветная геаграфiя» (1910 г.).

Попытам карыстаюцца сусветныя навiнкi: Харукi Муракамi, Пауло Каэльё, Аксана Робскi. Беларуская лiтаратура раскупляецца таксама хутка. I не дзiўна — за зборнiк вершаў Янкi Купалы варта заплацiць усяго 2 тысячы рублёў, як i за «Вянок» Максiма Багдановiча, а за «Выбранае» Васiля Быкава — 4 тысячы. Восем тамоў Уладзiмiра Караткевiча ацэнены ўсяго ў 50 тыс. рублёў.

Для параўнання: у букiнiстычным аддзеле «Доктар Жывага» Барыса Пастэрнака каштуе 9 тыс. рублёў, а ў звычайнай кнiгарнi — 16 тыс.; «Сага аб Фарсайтах» Джона Голсуорсi — адпаведна 7 i 24 тысячы. А злёгку патрапаную эпапею Льва Талстога «Вайна i мiр» можна купiць за... 3 тысячы, тады як за новую кнiгу трэба вылажыць 24. Гэты ланцужок можна працягваць яшчэ доўга. I хоць цана мае iстотнае значэнне, гэта, напэўна, не галоўнае. Важна, каб кнiгу чыталi...

Яўгенiя МАНЦЭВIЧ,

студэнтка журфака БДУ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Герой Джона К’юсака ў амерыканскай рамантычнай камедыi «Iнтуiцыя» на працягу ўсяго фiльма шукае ў букiнiстаў кнiжку, на якой дзяўчына яго мары пакiнул
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика