21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нашчадкi «вогненных вёсак»

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Запiсала Таццяна ПАДАЛЯК

Рэзананс

Аб правядзеннi сумеснай акцыi газеты «Звязда» i Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь» мы абвясцiлi ва ўчарашнiм нумары газеты. Чытачы выказваюцца ў падтрымку гэтай iнiцыятывы.

Учора зранку ў рэдакцыю патэлефанаваў Аркадзь Апанасавiч Тоўсцiк — ветэран Вялiкай Айчыннай вайны, былы рэдактар газеты «Звязда»:

— Глянуў на нумар «Звязды» за 12 студзеня — i надзвычай усхваляваўся. Газета сумесна з мемарыяльным комплексам «Хатынь» пачынае акцыю «Нашчадкi «вогненных вёсак». Як гэта дарэчы! Тых, хто выратаваўся з пякельнага варожага агню, не так многа i засталося. Але ж ёсць сведкi! Тым больш, як адзначае газета, у апошнi час даследаваны i прааналiзаваны многiя новыя дакументы, якiя сведчаць аб тым, якi жахлiвы лёс падрыхтавалi фашысты беларускаму народу. Трэба, каб моладзь ведала пра ўсё гэта. Нiколi нельга забыць такое гора... I няхай жа гэта будзе дакорам тым, каму, як пiша «Звязда», вельмi карцiць перапiсаць гiсторыю Вялiкай Айчыннай вайны, прынiзiць велiч народнай барацьбы, народнай Перамогi.

Вельмi хацелася б, каб «Звязда» запрасiла выступiць на сваiх старонках шаноўнага народнага пiсьменнiка Беларусi Янку Брыля, аднаго з аўтараў кнiгi-рэквiема «Я з вогненнай вёскi...». Напэўна, ён усё жыццё памятае i чуе жывыя галасы людзей, якiя перанеслi гэтую жудасную трагедыю!

Удзячная гiсторыя не забудзе i старання «звяздоўцаў», якiя iмкнуцца таксама сказаць сваё слова пра гэтую страшную трагедыю.

А вось меркаванне Анатоля Мiкалаевiча Новiкава, старшынi Рэспублiканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, старшынi Пастаяннай камiсii па сацыяльных пытаннях Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь:

— Ад iмя ветэранскай арганiзацыi хачу выказаць глыбокую ўдзячнасць за высакародную, добрую iнiцыятыву, з якой выступiлi рэдакцыя вельмi паважанай газеты «Звязда» i Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь». Гэта яшчэ адно сведчанне таго, што ваенная тэма — асаблiвая для нашай дзяржавы. Надзвычай важна не толькi для старэйшага пакалення, але i для моладзi, каб памяць захоўвалася.

Рэспублiканскi савет Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў шчыра падтрымлiвае (як гаворыцца, дзвюма рукамi «за») i актыўна падключыцца да гэтай патрыятычнай акцыi — «Нашчадкi «вогненных вёсак».

У рэдакцыю патэлефанаваў i Пётр Iванавiч Пятровiч з г. Валожына Мiнскай вобласцi:

— У вёсцы Кражына Валожынскага раёна былi знiшчаны, спалены зажыва фашыстамi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны 211 чалавек. Толькi дваiм цудам удалося выжыць... Жалондзiк Казiмiр ужо пайшоў з жыцця, а Зiнаiда Пiлiпаўна Марчык i зараз жыве ў вёсцы Кражына, ёй 90 гадоў. Яна сведка той жудаснай трагедыi, магла б многае расказаць карэспандэнту «Звязды». Сам я родам з суседняй вёскi Малая Дайноўка, у Кражына калiсьцi хадзiў у школу, таму i ведаю...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб правядзеннi сумеснай акцыi газеты «Звязда» i Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь» мы абвясцiлi ва ўчарашнiм нумары газеты. Чытачы выказваюц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика