21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кiно ў стылi «рэтра»

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Убачыць беларускую i сусветную кiнакласiку можна ў Мiнску

Калi чалавек хоча стварыць ва ўласнай кватэры iнтэр’ер «пад даўнiну», ён iдзе ў антыкварны магазiн. Шукае старыя кнiгi — робiць вiзiт у бiблiятэку. А калi гаворка iдзе пра старыя кiнастужкi, скажам, 1920-х гадоў? Спецыялiзаваныя кiёскi i пункты кiнапракату наўрад цi дапамогуць — яны ў асноўным насычаны сучаснымi блокбастарамi... Знаёмы расказаў мне пра музей, дзе амаль бясплатна можна паглядзець многiя класiчныя фiльмы. Аказалася, па сумяшчальнiцтву Музей беларускага кiно — адзiны ў краiне рэтра-кiнатэатр. На жаль, многiя не ведаюць нават пра iснаванне музея, хоць знаходзiцца ён — не паверыце — у самым цэнтры сталiцы!

— Фармальна будынак музея быў уведзены ў строй напрыканцы 1998 года, а для наведвальнiкаў адкрыўся на пачатку 2002-га, — расказвае дырэктар Музея беларускага кiно Iгар АЎДЗЕЕЎ. — Аснову экспазiцыi склалi тыя матэрыялы, якiя збiралiся на працягу многiх дзесяцiгоддзяў кiнастудыяй «Беларусьфiльм» i Саюзам кiнематаграфiстаў БССР. Гэта матэрыялы, звязаныя са стварэннем беларускiх фiльмаў усiх вiдаў i жанраў. Доўгi час яны захоўвалiся ў адной з вежаў Чырвонага касцёла, пакуль там размяшчаўся Саюз кiнематаграфiстаў. Пазней касцёл вярнулi вернiкам, i было прынята рашэнне аб ператварэннi будынка на Свярдлова, 4 у Музей гiсторыi беларускага кiно. Пасля атрымання прэзiдэнцкага гранту была створана першая — прадметная — частка экспазiцыi, а таксама набыта абсталяванне.

— Наколькi я ведаю, у музеi часта ладзяцца рэтраспектывы класiчных фiльмаў. Што яшчэ вы прапануеце наведвальнiкам?

— Галоўны наш экспанат — фiльм як гiстарычная i культурная каштоўнасць. Пазнаёмiць наведвальнiка з ёй мы можам, толькi арганiзаваўшы дэманстрацыю на экране... Акрамя рэтраспектыў, праводзiм панарамы, творчыя вечары, лекцыi, экскурсii. Таксама робiм тэматычныя выставы ў рамках прадметнай экспазiцыi, i знаёмiм зацiкаўленых з «кухняй» канкрэтных кiнематаграфiчных прафесiй, з асобнымi яркiмi з’явамi ў гiсторыi беларускага кiно. Да прыкладу, на працягу 1,5 года ў нас дэманстравалiся рэквiзiты i касцюмы да фiльма «Настасся Слуцкая». А зараз наведвальнiкам прапануецца выстава «Чароўная жалейка». Сведчанне аб фiльме», якая расказвае пра стварэнне унiкальнага лялечнага фiльма беларускiх анiматараў.

— Калi можна, больш падрабязна пра рэтраспектывы...

— Як i экскурсii па прадметнай экспазiцыi «Залаты фонд беларускага кiно», гэта найбольш запатрабаваная форма нашай работы. Рэтраспектыў адбылося каля дзесятка — скажам, «Першы генiй кiно» (да 115-годдзя з дня нараджэння Чарлi Чаплiна), «Дзесяць вечароў з Уладзiмiрам Высоцкiм», «Таямнiчая Гарбо». З 4 студзеня пачалася рэтраспектыва «Белакурая Венера» (да 105-годдзя з дня нараджэння Марлен Дзiтрых), да 8 сакавiка плануем запусцiць першую частку рэтраспектывы «Кiнадзiвы ХХ стагоддзя» (фiльмы з удзелам найбольш вядомых актрыс сусветнага кiно), потым будуць «Лiкi беларускай камедыi», «Кiно пра кiно», «Фiльмы-легенды» i г.д.

— Чым тлумачыцца, што асноўны ўпор Музей беларускага кiно робiць на замежныя карцiны?

— Па-першае, па агульнасусветнай традыцыi Музей кiно знаёмiць людзей не толькi з помнiкамi айчыннай кiнакультуры. Па-другое, дастаць замежную кiнакласiку ў добрай якасцi лягчэй, чым беларускую. Няма годных копiй нават тых нашых карцiн, якiя ўключаны ў спiс твораў сусветнай кiнематаграфii, складзены па iнiцыятыве ЮНЕСКО. Нельга ж паказваць гледачам, асаблiва ў музеi, фiльмы выцвiлыя, патрапаныя, з дрэнным гукам i стратамi выявы. У меру нашых магчымасцяў спрабуем гэтыя «белыя плямы» лiквiдаваць.

Зараз, як паведамiў Iгар Аўдзееў, Музей кiно вядзе перамовы з Дзяржфiльмафондам Расii наконт пакупкi хоць бы дзесяцi свежых копiй лепшых беларускiх карцiн. Гэта этапныя i найбольш вядомыя ў свеце кiнастужкi, якiя годна прадставiлi краiну. Канешне, у спiс уваходзiць «Лясная быль» Юрыя Тарыча — першы беларускi фiльм, зняты яшчэ ў 1926 годзе. Далей iдзе «Дзяўчынка шукае бацьку» Льва Голуба — адзiн з самых вядомых савецкiх дзiцячых фiльмаў, адрасаваны гледачам школьнага ўзросту. Дарэчы, гэту стужку ў свой час закупiлi для рэгулярнага кiнапракату 83 краiны свету. Тут жа «Я родам з дзяцiнства» Вiктара Турава, «Дзiкае паляванне караля Стаха» Валерыя Рубiнчыка (гэта карцiна атрымала найбольшую колькасць узнагарод на мiжнародных фестывалях), «Чужая вотчына» Валерыя Рыбарава, «Людзi на балоце» таго ж Вiктара Турава, «Белыя росы» — любiмая народам камедыя Iгара Дабралюбава — i «Знак бяды» Мiхаiла Пташука.

— Натуральна, у сваёй папулярызатарскай дзейнасцi музей не забываецца i на iншыя вiды мастацтва, — працягвае дырэктар. — У прыватнасцi, 17 снежня ў нас пачаўся прэм’ерны паказ цыкла унiкальных анiмацыйных фiльмаў Iрыны Кадзюковай «Калядныя гiсторыi», якi працягнецца да 20 студзеня. Мы таксама рыхтуем творчыя вечарыны Анатоля Алая, якi праславiўся фiльмамi пра вайну, Iгара Бышнёва, якi вядомы карцiнамi экалагiчнай тэматыкi.

— У якiм выглядзе захоўваюцца фiльмы ў музеi?

— Сабраць за кароткi час тысячы копiй шэдэўраў сусветнага экрана ў добрай якасцi проста немагчыма, за рэдкiм выключэннем. Мы выкарыстоўваем лiчбавыя тэхналогii.

— Адкуль бяруцца экспанаты для прадметнай экспазiцыi?

— Адна са складанасцяў у стварэннi музея — драматычная гiсторыя беларускага кiно. Даваенныя архiвы практычна не захавалiся. Найбольш паспяхова (з дапамогай маскоўскiх калег) аднаўляецца калекцыя кiнаплакатаў 20-30-х гадоў, частка якiх выстаўляецца на тэрыторыi Беларусi ўпершыню за апошнiя 60 гадоў. Што ж датычыцца рарытэтнай кiнатэхнiкi, то ў яе пошуку мы можам абапiрацца толькi на прыватныя калекцыi — сваякоў кiнематаграфiстаў альбо энтузiястаў-аматараў кiно. Адзiн з самых каштоўных экспанатаў музея — «кiнаперасоўка» ўзору 1948 года, адзiная працуючая ва ўсёй краiне, — перададзена нам у падарунак найстарэйшым кiнафiкатарам Беларусi С. Шарманавым, якi дагэтуль працуе ў Мiнскiм абласным кiнапракаце.

— Хто ў асноўным прыходзiць у музей?

— Школьнiкi i студэнты. У нашым фiльмафондзе ёсць вялiкая колькасць экранiзацый, гiстарычных, дакументальных фiльмаў — тое, што можна выкарыстоўваць у вучэбным працэсе. Аднак варта было правесцi некалькi рэтраспектыў, як з’явiўся i iншы, скажам так, заслужаны глядач. Што, зрэшты, не дзiўна: наш музей — адзiны на тэрыторыi РБ рэтра-кiнатэатр, дзе можна ў калектыўным цi iндывiдуальным парадку паглядзець лепшыя фiльмы мiнулага.

— Але каб вырашыць штосьцi паглядзець, трэба ведаць рэпертуар...

— Азнаёмiцца з нашай кiнакалекцыяй можна непасрэдна ў музеi альбо на сайце www.sverdlova-4.joy.by. Дарэчы, сайт гэты створаны ўдзячнымi наведвальнiкамi.

— Цi звязаны музей з Домам кiно?

— Карыстаючыся выпадкам, хачу ўнесцi дакладнасць у гэта пытанне. Дом кiно i Музей кiно — дзве зусiм розныя арганiзацыi. Музей кiно звернуты да мiнулага, а Дом кiно займаецца сучасным беларускай кiнематаграфii.

Гутарыў Юрый УСКОЎ.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Убачыць беларускую i сусветную кiнакласiку можна ў Мiнску
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика