21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Заўтра — Дзень выратавальнiка

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ганна ХАХЛОВА

Тэлефон службы выратавання — 01

Хутка кожнаму, хто трапiў у экстрэмальнае становiшча (прарвала ацяпляльную батарэю, раптоўна схапiла сэрца, успламянiўся электрапрыбор...), дастаткова будзе набраць па тэлефоне «01», каб разлiчваць на iмгненную дапамогу. Дазволiць гэта стварэнне адзiнай дыспетчарскай камунiкатыўнай службы, якая забяспечыць сувязь памiж асноўнымi аварыйна-выратавальнымi ведамствамi: пажарным, медыцынскiм, праваахоўным, камунальным i iншымi.

Аб навiне паведамiў мiнiстр па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь Энвер БАРЫЕЎ на прэс-канферэнцыi, якая адбылася напярэдаднi прафесiйнага свята выратавальнiкаў. Менавiта ў гэты дзень, 19 студзеня, у 1999 годзе Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь было зацверджана Палажэнне аб Мiнiстэрстве па надзвычайных сiтуацыях.

Сёння падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях здольныя выконваць увесь спектр аварыйна-выратавальных работ: тушыць пажары, выратоўваць пацярпеўшых, разбiраць завалы, папярэджваць i лакалiзоўваць небяспечныя сiтуацыi... Летась выратавальнiкамi было лiквiдавана 15 115 надзвычайных сiтуацый, сярод якiх 11 278 пажараў. У 35 працэнтах выпадкаў, якiя здарылiся на працягу мiнулага года, пажарнiкi прыступалi да лiквiдацыi агню на працягу 5 хвiлiн пасля атрымання сiгналу, у 43 працэнтах выпадкаў — на працягу 15 хвiлiн. Гэта дазволiла скарацiць эканамiчную шкоду на 42 мiльярды рублёў.

У 489 населеных пунктах летась з’явiлася тэлефонная сувязь, у 1820 — процiпажарнае водазабеспячэнне. У 683 патэнцыяльна небяспечных аб’ектах устаноўлены сiстэмы дыспетчарызацыi, кантролю i манiторынгу пазаштатных сiтуацый. Праводзiцца паўсюдная ўстаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнiкаў, у тым лiку бясплатна — для малазабяспечаных грамадзян.

За апошнi год супрацоўнiкi МНС збераглi жыццi больш за 7,5 тысячы чалавек, 6,7 тысячы «братоў нашых меншых», папярэдзiлi ад знiшчэння агнём больш за 14,4 тысячы будынкаў.

Прафесiя выратавальнiка становiцца ўсё больш папулярнай сярод моладзi. 97 тысяч падлеткаў аб’ядналiся ў Беларускую маладзёжную грамадскую арганiзацыю выратавальнiкаў-пажарных.

Дарэчы, сёлета святкаванне Дня выратавальнiка супадае з прагнозам моцных калядных маразоў. Аднак Энвер Барыеў заверыў, што ўжо асноўныя прафiлактычныя меры прыняты, пажарная абстаноўка кантралюецца. Напагатове запасныя генератары, перасоўвачныя дызельныя электрастанцыi. У Вiцебскай вобласцi iснуе мабiльны кацельны комплекс. Так што насельнiцтва можа быць спакойным.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэлефон службы выратавання — 01
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика