Уначы — да 26 градусаў марозу
Зiма ў Беларусi заяўляе пра сябе сапраўднымi каляднымi маразамi. Ужо гэтай ноччу па паўночна-ўсходняй палавiне рэспублiкi тэмпературны фон панiзiцца да 14-20 градусаў, а на ўсходзе Вiцебскай i Магiлёўскай абласцей будзе 22-26 градусаў марозу. Аб гэтым паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.
На астатняй частцы тэрыторыi рэспублiкi тэмпература паветра будзе вагацца ад 4 да 13 градусаў марозу. Пры гэтым месцамi пройдзе невялiкi снег, чакаецца слабая мяцелiца i парывiсты паўднёва-ўсходнi вецер. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зiма ў Беларусi заяўляе пра сябе сапраўднымi каляднымi маразамi
|
|