21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Моцарт для сугрэву,

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

альбо заслаўскi метад заспакаення душы

У самыя-самыя маразы, калi сама-сама сядзець дома, не высоўваючы носа на вулiцу, я збiраюся ў Заслаўе. Таму што ведаю дакладна, што замерзнуць там не дазволяць «Заслаўскiя прэм’еры». Гэта толькi адна з праграм штогадовага фестывалю камернай музыкi. Зiмовага, што само па сабе — нонсэнс.

Зiмы здаўна ў нас такiя, што маглi i за нос схапiць, i на калядныя пасядзелкi паклiкаць, цi пра баль у нейкiм палацы славу разнесцi, цi мелодыю з нейкага музычнага салона завiрухай у паветры спяваць. У беларускiх сядзiбах умелi перажываць зiму, знаходзячы ў ёй натхненне i даючы яго iншым. Таму што немагчыма змерзнуць, калi іграеш цi слухаеш Моцарта (музыка вялiкага венца даходзiла да яго беларускiх сучаснiкаў).

Генiй i Беларусь

Дзе яшчэ даведаешся пра такое? Адкуль яшчэ дазнаешся пра музычныя сенсацыi? Не хвалюйцеся: нашы вучоныя не спрабуюць даказаць, што славуты кампазiтар бываў тут. Усё значна прасцей. На той час многiя беларускiя музыканты ездзiлi па Еўропе, i нават натхнялi самога Моцарта на напiсанне твораў. А гэта для гiсторыi не менш каштоўна. Сёлета, калi ўвесь свет адзначае 250-годдзе з дня нараджэння генiя музыкi, успамiны пра Вольфганга Амадэя Моцарта грэюць душу ў Заслаўi, дзе традыцыйна выконваецца беларуская камерная музыка.

Наш славуты зямляк Мiхал Клеафас Агiнскi, аўтар прыгожай музыкi, бачыўся з Моцартам у Вене. Калi венскi генiй пiсаў оперу «Вяселле Фiгаро», у той жа час у Нясвiжы яго сучаснiк Ян Голан ствараў першую беларускую оперу «Агатка». Яшчэ адзiн сусветнавядомы музыкант быў у 1784 годзе ў Нясвiжы — чэх Уладзiслаў Дусiк. Яго музыка таксама сугучная творам Моцарта. Легендарны пiянiст, арганiст, кампазiтар мог бы даць Моцарту фору па здольнасцi губляць галаву ад кахання. Захаваўся лiст Караля Радзiвiла, тагачаснага гаспадара Нясвiжа, якi з горыччу пiсаў каралю Рэчы Паспалiтай Станiславу Аўгусту Панятоўскаму: ягоная братавая збегла з музыкантам Дусiкам. Яе ледзь дагналi за польскай мяжою i вярнулi ў Нясвiж. З таго часу Дусiк не з’яўляўся ў Нясвiжы, але яго iмя засталося звязаным з Беларуссю...

— Натхняльнiкам самога Моцарта быў кампазiтар i славуты скрыпач Фелiкс Яневiч, ураджэнец Мiншчыны, — тлумачыць музыказнаўца Вольга Дадзiёмава. — Яго музыка ў XVIII—XIX стагоддзях атрымала самы вялiкi розгалас у Заходняй Еўропе. Мiхал Ельскi пiсаў, што Фелiкс Яневiч паходзiў з беларускага лiцвiнскага роду. Яневiча вельмi высока цанiлi ў еўрапейскiм музычным свеце. Ён вучыўся ў самога Гайдна. Іграў у капэле герцага Арлеанскага, нават стварыў у Англii першае фiларманiчнае таварыства. Менавiта яму як скрыпачу-вiртуозу прысвяцiў свой твор Вольфганг Моцарт «Андантэ для скрыпкi з аркестрам».

У XVIII стагоддзi беларускае музычнае мастацтва развiвалася пад знакам Моцарта. Моцартаўскiя iнтанацыi чуюцца ў п’есах Мацея Радзiвiла. Кампазiтар нясвiжскага паходжання Антонiй Радзiвiл цытаваў Моцарта, калi пiсаў музыку да оперы «Фауст». Сам Гётэ лiчыў, што толькi Моцарт можа напiсаць такую оперу, але пачуўшы музыку Антонiя Радзiвiла, прапанаваў яму. «Фауст» Радзiвiла адкрываўся моцартавай «Прэлюдыяй i фугай» у знак пашаны да венскага генiя.

Іграць Моцарта сёння — значыць даказаць сваю прыналежнасць да высокай музыкi i добрай выканальнiцкай школы. Музыканты Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусi гэта адчувалi. Іграць музыку беларускiх сучаснiкаў Моцарта — значыць прыадкрываць людзям неспадзяваныя шляхi мастацтва. Гэта дае адчуць выдатны пiянiст, народны артыст Беларусi Iгар Алоўнiкаў. Гэта проста трэба было пачуць. А калi не на камерных беларускiх фестывалях, то дзе яшчэ?

Вольга ДАДЗIЁМАВА, доктар мастацтвазнаўства:

— Тое, што атрымлівае блаславенне ў Заслаўi, набывае вялiкi поспех. Гэты фестывальны год для калектываў аркестра пад кiраўнiцтвам Фiнберга пачынаецца заслаўскiмi музычнымi вечарынамi. Тут не толькi гучыць новая музыка — штогод мы прадстаўляем нейкiя прэм’ерныя творы. Выпрабоўваюцца новыя iдэi, якiя потым пераўвасабляюцца на iншых канцэртных пляцоўках. Не думаю, што недзе мы маглi б рызыкнуць выкананнем такiх твораў, якiя гучалi тут. Каб уключыць у культурны кантэкст такiя творы, трэба абавязкова выканаць iх у Заслаўi.

Дзеля чаго? Ведае старшыня заслаўскага гарвыканкама Валянцiн Сiтнiк: «Iтальянцы колькi гадоў даказваюць, што Сальеры не забiваў Моцарта. Гаворка тут не iдзе пра Моцарта i Сальеры. Тым самым iтальянцы гавораць: мы такая нацыя, што нiкога не можам забiваць. I нашы фестывалi даюць той стан душы, якi арыентуецца толькi на дабрыню, стваральнасць, жаданне рабiць так, каб другому было прыемна. Музыка па-рознаму адгукаецца ў сэрцы кожнага. Але нi ў адным сэрцы музыка не адгукаецца дрэнна».

[Рэчы несумяшчальныя?..

На сур’ёзныя разважаннi Валянцiн Раманавiч быў здольны нават пасля няпростай ночы, калi клопат пра цяпло ў раёне быў на першым месцы i трэба было прадухiлiць аварыi. А ўжо ранiцай ён сустракаў удзельнiкаў фестывалю.

«А раптам усё-такi адменяць?» — да апошняга моманту казытала галаву думка. Халады, аўрал. А калi яшчэ i фестываль, дык аўрал атрымлiваецца двайны...

— «Аўрал» гэты ў нас пачаўся 20 студзеня мiнулага года, — жартуе Валянцiн СIТНIК. — Мы дакладна ведалi, што ў гэты час у гэтым годзе будзе фестываль камернай музыкi. Незалежна ад таго, будзе холадна цi не. Будзе дождж цi снег. Мы да яго рыхтавалiся цэлы год. Як i цэлы год працавалi для таго, каб людзi маглi спакойна перажыць зiму, хоць яна сапраўды дастаўляе клопатаў. У нас нават думкi не было адмянiць фестываль, якi натуральным чынам сумяшчае гiсторыю i сучаснасць. А мы яшчэ з даўнiх часоў павiнны ведаць, што такое зiма на нашай зямлi.

Мы жывём ва ўмовах няўстойлiвага надвор’я. Мы жывём ва ўмовах экстрэмальнага земляробства. Мы заўсёды павiнны быць напагатове, павiнны забыць раз i назаўсёды, што такое славянскае «авось». Але трэба сказаць i такое: надвор’е ў апошнiя гады «расхаладзiла» нашых будаўнiкоў. У сiлу гэтых прычын мы маем часам сёння i аварыi. Натуральна, што ўсе iнжынерныя камунiкацыi павiнны ўкладвацца з улiкам усiх магчымых выбрыкаў надвор’я. Тады не будзе нiякiх экстрэмальных умоў. Кацельні ў нас працуюць, вада падаецца. Аварыi... Яны рабочыя, здараюцца. Сiлы i сродкi ў нас ёсць, каб з iмi змагацца. У нас брыгады, якiя павiнны лiквiдаваць розныя сiтуацыi, ёсць сёння, як былi i ўчора, i пазаўчора. Плюсавая цi мiнусавая тэмпература — брыгады iснуюць незалежна ад гэтага, таму што iх праца заключаецца ў тым, каб людзям было ўтульна i цёпла. Гэтыя маразы, я думаю, многiх кiраўнiкоў прымусяць павярнуцца да жыллёва-камунальнай гаспадаркi як да прадпрыемства, якое займаецца камфортам i забеспячэннем нармальнага жыцця чалавека, працуе для чалавека, як таго сёння ад нас патрабуе дзяржава.

Фестываль таксама робiцца для людзей. Ён не перашкаджае, а, наадварот, дапамагае ў гэтыя днi людзям прагнаць нейкiя халодныя думкi, ён грэе душу. Дзякуючы яму заслаўчане адчуваюць, што жывуць у культурным горадзе, з багатымi традыцыямi. У горадзе, якому 1020 гадоў. У горадзе, дзе была пахавана слаўная Рагнеда. У горадзе, якi не знiк за стагоддзi.

Таму я дакладна ведаю, што ўлетку, што б нi здарылася з надвор’ем, мы будзем святкаваць i Дзень горада. Гэта падзея, пра якую сёння мы думаем, каб зрабiць яе цiкавай i прыгожай: з кветкамi, з мёдам, з горадам майстроў. Сёлета, магчыма, будзе спаборнiцтва з iтальянцамi па выпечцы хлеба. Мы былi ў Iталii — там наш хлеб разнеслi па маленькiх кавалках па ўсяму гораду. Смачны заслаўскi хлеб. Таму што закваска ў яго добрая. А сакрэт закваскi — у гiсторыi, у нашым да яе стаўленнi, у нашым разуменнi свайго шляху на гэтай зямлi.

Тое, што горад Заслаўе за шэсць гадоў з пачатку фестывалю сапраўды змянiўся, заўважылi госцi. Твар горада — не толькi ў захаванасцi старажытнага касцёла ды Свята-праабражэнскай царквы, якiя адразу выклiкаюць пэўны настрой. Мiхаiл Фiнберг шчыра радуецца за свайго заслаўскага калегу па арганiзацыi музычнага фестывалю. Трэба адчуваць, як абуджае горад культура. Сюды пачалi ездзiць на экскурсii, каб дакрануцца да беларускай гiсторыi, а потым прапагандаваць яе iншым. Вось жа сёлета, падчас фестывалю, цэлы дэсант гiсторыкаў з Акадэмii навук высадзiўся ў Заслаўi, каб вывесцi агульныя каранi нашага радаводу. Ад Iзяслава, сына нескаронай Рагнеды, якая дажывала жыццё ў гэтым горадзе. Сюды прыязджаюць госцi з другiх краiн. А яшчэ ёсць iдэя наладзiць археалагiчны турызм...

Мiж iншым, напэўна, экскурсii можна будзе вадзiць i да самога Валянцiна Сiтнiка. Мiхаiл Мяснiковiч, якi ўзначальвае Нацыянальную акадэмiю навук Беларусi, падараваў гарадскому старшынi вельмi каштоўную рэч — «Заслаўскую пячатку» XVII стагоддзя. Цяпер толькi прыпячатваць: слова — справа...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
альбо заслаўскi метад заспакаення душы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика