Ваўкi палююць. На людзей
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
У прыватнасцi, у Брагiнскiм раёне, дзе ў радыяцыйна забруджанай зоне гэтых шэрых разбойнiкаў развялося нямала. Нядаўна аб’ектамi iх палявання сталi дзве вясковыя жанчыны пажылога ўзросту, а праз дзень-два i мужчына. Усе трое аказалiся моцна пакусанымi i былi дастаўлены ў бальнiцу, дзе iм аказалi медыцынскую дапамогу. У вынiку мужчына i жанчына выпiсаны, а другая жанчына пакуль знаходзiцца ў бальнiцы. Гэта здарэнне вымусiла актывiзавацца членаў раённага таварыства паляўнiчых i рыбаловаў, якiя выехалi на месца.
Мы папрасiлi гэты факт пракаментаваць галоўнага спецыялiста аддзела кантролю за выкарыстаннем земляў, раслiннага i жывёльнага свету, асаблiва ахоўваемых прыродных тэрыторый камiтэта прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя аблвыканкама Андрэя Кузьменку. Па мiнулагоднiх падлiках, на Гомельшчыне — 455 ваўкоў, амаль палова ўсiх па рэспублiцы. Гэта выклiкана тым, што шэрыя разбойнiкi жывуць у лясах, дзе вялiкая радыяцыйная забруджанасць, i нiчога iм там не пагражае. Летась яны ў вынiку сваiх набегаў на летнiя лагеры жывёлы, пашы i на фермы знiшчылi каля 560 галоў буйной рагатай жывёлы i самi паплацiлiся за гэта: 199 шэрых разбойнiкаў былi забiтыя. Дарэчы, вялiкую колькасць iх знiшчыла брыгада паляўнiчых Фёдара Бабранка з таго ж Брагiнскага раёна, за што атрымала грашовае ўзнагароджанне ў суме 4800 тысяч рублёў (першае месца ў краiне). Такое ж месца сярод паляўнiчых-ваўчатнiкаў у рэспублiцы ў iндывiдуальным залiку заняў Уладзiмiр Батурэвiч з Лельчыц i другое — Вiктар Леснiкоў з Гомельскага раёна, за што сталi ўладальнiкамi адпаведна 2400 тысяч i 1200 тысяч рублёў. Трэба таксама сказаць, што за шкуру забiтага ваўка чалавеку выплачваецца сем базавых велiчынь, ваўчыцы — дзесяць i ваўчаня да чатырох месяцаў — пяць базавых велiчынь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У прыватнасцi, у Брагiнскiм раёне, дзе ў радыяцыйна забруджанай зоне гэтых шэрых разбойнiкаў развялося нямала
|
|