Норкi — на любы густ
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Калi прыватнае унiтарнае прадпрыемства «Калiнкавiцкая зверагаспадарка» паставiла на прэстыжным мiжнародным Хельсiнкскiм аўкцыёне цану за свой тавар на 20 працэнтаў вышэй, чым усе зверагаспадаркi краiн Усходняй Еўропы, пэўныя сумненнi ў яе прадстаўнiкоў былi: цi купяць iх прадукцыю? Купiлi. Бо спажыўцы ўпэўнiлiся — якасныя паказчыкi норкавых шкурак з Гомельшчыны сапраўды высокiя.
I гэта невыпадкова. Бо ў нашай краiне Калiнкавiцкая зверагаспадарка амаль за паўстагоддзя свайго iснавання набыла вялiкi вопыт вырошчвання норак, пераапрацоўкi i рэалiзацыi пушнiны. Тут з году ў год павялiчваецца матачнае пагалоўе, дасягнуты лепшы ў рэспублiцы паказчык захаванасцi звяркоў, паляпшаецца iх генафонд. Каляровая гама тавару вельмi разнастайная. У гаспадарцы сёння восем вiдаў норак (а неўзабаве будзе дзевяць), у той час як у аналагiчных прадпрыемстваў краiны iх — тры-чатыры. Вось адкуль i багаты асартымент прадукцыi, i якасць тавару. У мiнулым годзе сярэднi выхад шчанюкоў на адну самку склаў 5,92. Такога паказчыка ў нашай рэспублiцы яшчэ нiхто нiколi не дабiваўся. Значыць, рэкорд!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi прыватнае унiтарнае прадпрыемства «Калiнкавiцкая зверагаспадарка» паставiла на прэстыжным мiжнародным Хельсiнкскiм аўкцыёне цану за свой тавар на
|
|