Чырук і Мірук з «аховы» ашаламілі амерыканскіх баксёраў!Буднi «Аховы» У мiнулым годзе Дэпартамент аховы стаў абсалютным пераможцам круглагадовай спартакiяды МУС па службова-прыкладных вiдах спорту. Кубак пераможцы i дыплом мiнiстра ўнутраных спраў генерал-лейтэнанта мiлiцыi Уладзiмiра Навумава днямi ўпрыгожыў стэнд-выстаўку спартыўных дасягненняў службы.Наколькi аўтарытэтнае званне спартыўнага лiдара сярод структурных падраздзяленняў Мiнiстэрства ўнутраных спраў i цi можна лiчыць заканамернай гэту перамогу? На гэтыя пытаннi мы папрасiлi адказаць начальнiка Цэнтра баявой падрыхтоўкi Дэпартамента аховы МУС старшага лейтэнанта мiлiцыi Дзмiтрыя Талкачова: «Калi выйгрыш з вялiкай перавагай можна лiчыць аргументам на карысць заканамернасцi — то, безумоўна, так. Перамогай сваёй мы ганарымся... Поспехi i стараннасць у спорце напрамую звязаны з дасягненнямi ў службе». Аднак час няўмольна рухаецца наперад, i месца лiдара 2006 года яшчэ трэба будзе заваёўваць. Паўтарыць поспех заўсёды больш складана. I каб не страцiць формы, каманды Дэпартамента аховы першымi ўключылiся ў спартыўны сезон. Ужо праведзены тры чэмпiянаты Дэпартамента аховы, з якiх два — па лыжных гонках i лёгкай атлетыцы — адбылiся ўпершыню ў гiсторыi службы. Прыемна адзначыць, што каманды паказалi даволi высокi ўзровень падрыхтоўкi: два супрацоўнiкi, Валерый Радзюк (Наваполацкi аддзел аховы) i Мiкалай Фядорцаў (Чашнiцкае аддзяленне аховы), сталi прызёрамi нядаўна прайшоўшага чэмпiянату БФСТ «Дынама» сярод праваахоўных ведамстваў па лыжных гонках. У Магiлёве ў новым манежы ў праграме адкрытага чэмпiянату Беларусi праводзiўся камандны чэмпiянат Дэпартамента аховы па лёгкай атлетыцы. На лепшай дарожцы краiны не стаў адседжвацца за спiнамi сапернiкаў адзiн з самых маладых атлетаў Сяргей Берднiк (Пiнскi аддзел аховы). У свой час на чэмпiянаце Еўропы па кросу ў Швецыi ён быў парушальнiкам спакою ў стане лiдараў. Потым запал згас... I вось тут, у стыпль-чэзе (3000 м з перашкодамi), фiнiшаваў першым. Падтрымаў чэмпiёнскi парыў Берднiка вопытны Андрэй Гардзееў (Партызанскi аддзел аховы сталiцы), адзiн з лепшых марафонцаў краiны, якi на дыстанцыi 3 км таксама з першых метраў адарваўся ад сапернiкаў i заваяваў «золата». I, канешне ж, сенсацыяй стала перамога беларускiх баксёраў у таварыскiм матчы ЗША—Беларусь, якi праходзiў на амерыканскай тэрыторыi. Аднак нямногiя ведаюць, што ў складзе зборнай каманды Беларусi не проста выступалi, а ўласным прафесiяналiзмам i ўпартасцю кавалi лiдарства брастаўчанiн Андрэй Чырук, сёння — курсант вучэбнага цэнтра Дэпартамента аховы, i малодшы сяржант мiлiцыi Андрэй Мiрук, мiлiцыянер Маскоўскага аддзела аховы г. Брэста. Менавiта Андрэй Чырук атрымаў пераломную перамогу ў матчы, якой папярэднiчалi два паражэннi. А ашаламляльны напор Андрэя Мiрука проста збянтэжыў амерыканскага сапернiка Маркуса Генры, якi быў яўна не гатовы да такога павароту падзей. Усе трое суддзяў аказалiся на баку брастаўчанiна пасля фiнальнага гонга. Аляксандра ГРУШЭЎСКАЯ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулым годзе Дэпартамент аховы стаў абсалютным пераможцам круглагадовай спартакiяды МУС па службова-прыкладных вiдах спорту
|
|