21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жывi ды радуйся

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зямля, абраная продкамi

Кароткая экскурсiя па Матыкальскаму сельсавету з яго старшынёй Iванам Прусам

На ўзбочыне старога шляху, што вядзе ў Матыкалы, высiцца каменны знак, пастаўлены калiсьцi прадзедамi тутэйшых вяскоўцаў. З тых даўнiх часоў на iм высечаны надпiс: «Божа, блаславi нашу Радзiму». Местачкоўцы i па сёння шануюць гэтыя словы, нездарма нават у студзеньскiя завеi знак упрыгожаны вяночкам з папяровых кветак.

— Зямля наша сапраўды блаславеная, урадлiвая, прыгожая, — распавядае старшыня Матыкальскага сельскага Савета дэпутатаў Iван Мiхайлавiч Прус, якi дзеля гэтага фотарэпартажу на гадзiну-другую сеў за руль аўтамабiля, каб паказаць наваколле.

Дзевятнаццаць вёсак на тэрыторыi сельсавета, у самых маленькiх — па два-тры дзесяткi жыхароў. Побач з iмi Матыкалы паўстаюць сталiцай — як-нiяк насельнiцтва дасягнула дзвюх з паловай тысяч. Тым не менш i ў вялiкую, i ў малую вёску даехаць лёгка — дзякуй дарожнiкам мясцовага ДРСУ-138. Да самай аддаленай вёскi ад сельсавета больш за сорак кiламетраў — пры такiх адлегласцях даглядаць дарогу i ўсе яе «завулкi» няпроста. Таму ў гэтым i ў iншых выпадках выручае ўзаемаразуменне памiж кiраўнiцтвам сельсавета i названага ДРСУ-138, падмацаванае адпаведнай дамовай i фiнансавымi магчымасцямi сельсаветаўскага бюджэту.

Але ў майго суразмоўцы ёсць i адваротныя прыклады, калi мясцовы бюджэт не дазваляе вырашыць надзённыя патрэбы землякоў. Так, напрыклад, у некаторых вёсках вада ў калодзежах апусцiлася амаль да дна. Зразумела, што ў такiх выпадках неабходна тэрмiнова будаваць водаправод. Таксама тэрмiнова трэба пракладваць i новыя дарогi з цвёрдым пакрыццём да хат навасёлаў — усё ж такi па сорак новых дамоў штогод узнiмаюцца ў вёсках. Але водаправод i дарогi ў бюджэт не «ўпiсваюцца», трэба прыцягваць да фiнансавання будаўнiцтва грошы насельнiцтва — гэтак тут ужо рабiлi, калi праводзiлi газ у вёскi.

Iван Мiхайлавiч як дбайны гаспадар заўважае ўсё, дзе можна што-небудзь палепшыць. Гэтак было, калi, згодна з сацыяльным стандартам, энергетыкi наладзiлi ва ўсiх вёсках сельсавета вулiчнае асвятленне. Першы ж месяц непрыемна ўразiў: начное асвятленне пацягнула на дзевяць мiльёнаў рублёў. Разабралiся i высветлiлi, што фотарэле ўключаюць лямпачкi нават у пахмурны дзень i не гасяць iх аж да ўсходу сонца. Неэканамiчныя рэле замянiлi на таймеры, якiм «загадалi», у колькi гадзiн уключаць i выключаць святло. Эканомiя электраэнергii ў вынiку склала амаль сорак працэнтаў.

Мой субяседнiк вёў аўтамабiль па вясковых вулiцах i, як вопытны гiд, знаёмiў з наваколлем.

— Направа будынак сельсавета, дзе размешчана, не перабольшу, самая прыгожая ў вобласцi зала рэгiстрацыi шлюбаў. Па семдзесят пар маладых бываюць тут штогод.

Налева — старасвецкi парк. Прыгажосць рэдкая, але i даглядаць яго няпроста — па чатыры разы за сезон наймаем рабочых касiць траву пад старымi дрэвамi. Наперадзе стары школьны будынак, якi неўзабаве пераўтворыцца ў новы Дом культуры. Архiтэктурны праект рэканструкцыi ўжо зроблены, хутка пачнецца самае цяжкае — шукаць грошы на будоўлю.

На хвiлiнку зайшлi ў стары будынак i дазналiся, што ў чаканнi наваселля мясцовыя музыкi ўжо атрымалi ад сельсавета выдатны падарунак — iнструменты для маладзёжнага ансамбля.

Увогуле, моладзь тут на кожным кроку адчувае ўвагу i падтрымку мясцовай улады. Кожны год амаль сто выпускнiкоў сярэднiх школ паўста-юць перад выбарам: працаваць у родных вёсках цi падацца шукаць сваё месца ў недалёкi Брэст. Iх выбар на карысць «малой радзiмы» зразумелы: на тэрыторыi сельсавета чатыры стадыёны, спартыўны клуб, чатыры дамы культуры, працоўных месцаў хапае, жыллё будуецца — што яшчэ трэба!

Добрае месца, каб жыць i гаспадарыць, выбралi калiсьцi продкi матыкальцаў. Не ўлiчылi яны толькi тое, што з часам скароцяцца адлегласцi i Брэст стане для вёскi не толькi суседам, але i канкурэнтам.

— Вясковец вольны выбраць сабе месца працы ў горадзе, — гаворыць Iван Мiхайлавiч, — але ж тады i падаткi ён будзе плацiць у гарадскую казну! У той жа час камунальныя паслугi для такога «гараджанiна» дастань ды пакладзi з бюджэту сельсавета. Вось дзе «вузкае месца», вось куды трэба прыкласцi намаганнi заканадаўцаў!

Мяркую, такiм жа пытаннем заклапочаны мноства кiраўнiкоў сельсаветаў — спадарожнiкаў вялiкiх гарадоў. У гэтым пытаннi, як у кропельцы вады, адлюстравалiся праблемы камунальнага, гандлёвага, медыцынскага абслугоўвання вёскi i, урэшце, яе заўтрашнi дзень.

Яўген ПЯСЕЦКI.

Мiнск—Брэсцкi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кароткая экскурсiя па Матыкальскаму сельсавету з яго старшынёй Iванам Прусам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика