Мароз — саюзнiк беларускiх тэнiсiстаў
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
Тэнiс. Кубак Дэвiса Мароз — наш саюзнiк, адзначыў на ўчарашняй прэс-канферэнцыi ў сталiчным футбольным манежы, прысвечанай матчу 1/8 фiналу Кубка Дэвiса Беларусь — Iспанiя, лiдар беларускай каманды Максiм Мiрны. Паводле яго слоў, сённяшнiя клiматычныя ўмовы далёка не лепшым чынам спрыяюць iспанскiм тэнiсiстам, якiя павiнны будуць напярэдаднi адказнай сустрэчы больш часу праводзiць у гасцiнiчных нумарах i менш дыхаць свежым паветрам.Зрэшты, гэты пасыл нязменнага фаварыта беларускай каманды ў падобных турнiрах — толькi адказ на пытанне журналiста. Па вялiкаму рахунку, вынiк сустрэчы будзе вырашацца ва ўпартай барацьбе цэлых тры днi, пачынаючы з гэтай пятнiцы. Капiтан беларускай каманды Дзмiтрый Татур падкрэслiў, што нягледзячы на тое, што для гаспадароў матча вялiкiм плюсам будзе «хуткае» пакрыццё «тарафлекс», iспанцы прыехалi з самымi сур’ёзнымi намерамi. Няхай без сваiх першых нумароў Рафаэля Надаля i Хуана Карласа Ферэры. «Мы пастараемся зрабiць сваю работу добра, гэтак жа, як вы сваю», — зрабiў прагноз-наказ у бок шматлiкiх рэпарцёраў Максiм Мiрны. Ва унiсон яму даслаў свае меркаваннi Уладзiмiр Валчкоў: «Каб вы пiсалi добра — мы пастараемся адпаведным чынам згуляць». Заўтра ў гарадской Ратушы пройдзе жараб’ёўка матча 1/8 фiналу Кубка Дэвiса, старт якога адбудзецца днём пазней.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мароз — наш саюзнiк, адзначыў на ўчарашняй прэс-канферэнцыi ў сталiчным футбольным манежы, прысвечанай матчу 1/8 фiналу Кубка Дэвiса Беларусь — Iспанi
|
|