Для гарадоў міншчыны
Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ
У Барысаве на плошчы перад Палацам культуры адбылося ўручэнне 12 пасажырскiх аўтобусаў вытворчасцi Мiнскага аўтазавода аўтамабiльным паркам наступных гарадоў: Барысаву — 5 аўтобусаў, Жодзiну — 3 аўтобусы, гарадам Слуцку i Маладзечна па 2 аўтобусы.
Як адзначыў у iнтэрв’ю журналiстам старшыня Мiнскага аблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч, гэта толькi частка намечаных на гэты год закупак сучаснага пасажырскага транспарту. На iх набыццё сталiчным аблвыканкамам было выдзелена Br1,3 млрд. Паводле слоў М. Дамашкевiча, для дасягнення больш высокага якаснага ўзроўню сацыяльнага стандарту па транспартнаму абслугоўванню насельнiцтва сёлета на набыццё новых аўтобусаў з бюджэту вобласцi будзе накiравана Br26 млрд. Гэта дазволiць абнавiць iснуючы парк на 13—15 працэнтаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Барысаве на плошчы перад Палацам культуры адбылося ўручэнне 12 пасажырскiх аўтобусаў вытворчасцi Мiнскага аўтазавода аўтамабiльным паркам |
|