Актывы Беларусi павялiчваюцца
Iгар ГРЫШЫН
Паводле папярэдняй iнфармацыi Нацбанка, за студзень гэтага года мiжнародныя рэзервовыя актывы Беларусi, разлiчаныя па методыцы Мiжнароднага валютнага фонду, павялiчылiся на 1,4 працэнта.
Такiм чынам, на пачатак лютага iх памер складаў 1314,2 мiльёна долараў ЗША. У структуры гэтых рэзерваў найбольшую ўдзельную вагу займаюць актывы ў замежнай валюце — 85,7 працэнта, або 1126,6 мiльёна долараў, i манетарнае золата — 14,2 працэнта, цi 186,7 мiльёна долараў. За студзень аб’ём манетарнага золата скарацiўся на 1,7 працэнта, а актывы ў замежнай валюце павялiчылiся на 1,9 працэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле папярэдняй iнфармацыi Нацбанка, за студзень гэтага года мiжнародныя рэзервовыя актывы Беларусi, разлiчаныя па методыцы Мiжнароднага валютнага
|
|